Навіны на тэму: выбары-2019

Выбары на Віцебшчыне: кампанія пачалася з пасіўнасці партый і насельніцтва

30.08.2019 Выбары на Віцебшчыне: кампанія пачалася з пасіўнасці партый і насельніцтва

Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.

Дэмакраты Гарадзеншчыны спрабуюць патрапіць у ТВК і АВК

30.08.2019 Дэмакраты Гарадзеншчыны спрабуюць патрапіць у ТВК і АВК

31 жніўня, у суботу, у Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца супольнае паседжанне прэзідыума Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта па стварэнні ў рэгіёне тэрытарыяльнай (Гарадзенскай абласной) і акруговых выбарчых камісій.

Фотафакт. "Вечерний Минск" уводзіць у зман выбаршчыкаў

29.08.2019 Фотафакт. "Вечерний Минск" уводзіць у зман выбаршчыкаў

Па інфармацыі газеты абласныя, Мінская гарадская і акружныя выбарчыя камісіі мусяць быць створаныя не пазней за 30 жніўня, то бок да заўтра.

Агітацыйная кампанія за 25 тысяч рублёў — як гэта?

29.08.2019 Агітацыйная кампанія за 25 тысяч рублёў — як гэта?

Што можна зрабіць кандыдатам у дэпутаты ў выбарчай гонцы за сродкі фонду?

Дзе можна пікетаваць у Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах

28.08.2019 Дзе можна пікетаваць у Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі прааналізаваў сітуацыю з забароненымі для перадвыбарчага пікетавання месцамі ў Бярозаўскім і бліжэйшых раёнах Берасцейскай вобласці.

Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

28.08.2019 Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі

У Гародні намеснік Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў падаў шэсць пратаколаў у абласны выканаўчы камітэт для вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў сваёй партыі.

Другое пасяджэнне ЦВК: самае важнае

28.08.2019 Другое пасяджэнне ЦВК: самае важнае

На чарговым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое праходзіць 28 жніўня, разглядаецца некалькі пытанняў, якія тычацца выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарчай агітацыі, парадку дэкларавання даходаў і маёмасці асобамі, што вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама пытанні стварэння кандыдатамі ў дэпутаты ўласных выбарчых фондаў.

У Мазыры дазволілі праводзіць пікеты па збору подпісаў нават пад вокнамі мясцовых телеканалаў

28.08.2019 У Мазыры дазволілі праводзіць пікеты па збору подпісаў нават пад вокнамі мясцовых телеканалаў

З рашэння таксама знікла абмежаванне на пікетаванне на адлегласці меней чым ў 200 метраў ад будынкаў прадпрыемства «Тэлеканал «Мазыр», інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Нэлі-Інфа», а таксама радыётэлевізійных перадаючых станцый.

Павел Сапелка: Выклік нашым уладам

28.08.2019 Павел Сапелка: Выклік нашым уладам

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" распавядае пра тое, чаму беларускія праваабаронцы вось ужо больш за 10 гадоў удзельнічаюць у назіранні за выбарамі.

Гарадзенскаму праваабаронцу адказалі адпіскамі наконт парушэння Канстытуцыі

28.08.2019 Гарадзенскаму праваабаронцу адказалі адпіскамі наконт парушэння Канстытуцыі

Гарадзенскі прадстаўнік БХК, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель у самым пачатку выбарчай кампаніі накіраваў зварот у чатыры дзяржаўныя інстанцыі – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў, Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

На Гарадзеншчыне выправілі сітуацыю з беларускамоўнымі банерамі "Выбары 2019"

27.08.2019 На Гарадзеншчыне выправілі сітуацыю з беларускамоўнымі банерамі "Выбары 2019"

На афіцыйных сайтах раённых адміністрацый Гарадзеншчыны нарэшце сталі з’яўляцца банеры “Выбары-2019” і на беларускамоўных старонках. Пакуль што не на ўсіх, але ёсць надзея, што такі банер будзе на сто адсотках беларускамоўных старонак раённых сайтаў.

Гомель: Пра выбары цяпер і па-беларуску

27.08.2019 Гомель: Пра выбары цяпер і па-беларуску

На афіцыйным сайце Гомельскага аблвыканкама 27 жніўня з'явілася інфармацыя перадвыбарчага характару на беларускай мове. Такое стала магчымым пасля звароту ў аблвыканкам доўгатэрміновага назіральніка па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35, ўдзельніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленкі.

Рашэнні пра месцы для перадвыбарчага пікетавання: Калінкавічы прачнуліся, Акцябрскі – марудзіць

26.08.2019 Рашэнні пра месцы для перадвыбарчага пікетавання: Калінкавічы прачнуліся, Акцябрскі – марудзіць

У Калінкавічах вызначылі месцы, дзе забаронена ставіць пікеты для збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Вобласць адна, а ўмовы розныя. Дзе нельга праводзіць перадвыбарчыя пікеты на Віцебшчыне?

26.08.2019 Вобласць адна, а ўмовы розныя. Дзе нельга праводзіць перадвыбарчыя пікеты на Віцебшчыне?

Райвыканкамы па Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

ЦВК не дазволіла віцебскаму назіральніку праводзіць відэафіксацыю падчас выбараў

26.08.2019 ЦВК не дазволіла віцебскаму назіральніку праводзіць відэафіксацыю падчас выбараў

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Віцебска Леанід Свецік звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай, у якой запытаўся дазволу на правядзенне відэафіксацыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства