Навіны на тэму: выбары-2019
09.09.2019 Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
09.09.2019 Гомель. Як фарміруюцца склады акруговых выбаркамаў
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Судаленка правёў параўнальны аналіз складу выбарчай камісіі Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі №35 з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года.
06.09.2019 Скаргі на неўключэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі адхіляюцца па ўсёй краіне
6 верасня па краіне прайшоў разгляд шэрагу грамадзянскіх спраў па скаргах апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў на неўключэнне іх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Скаргі падавалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, “Рух за Свабоду”, Партыі БНФ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).
06.09.2019 Гомельскі гарвыканкам адмовіўся аб беларускай мовы
Як паведаміў намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук "Гомельскай Вясне", афіцыйны сайт паўмільённага гораду і надалей будзе інфармаваць выбаршчыкаў на тэму выбараў выключна на рускай мове.
06.09.2019 Партыя БНФ зноў у судзе. Мінгарсуд не задаволіў скаргу партыйцаў
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.
06.09.2019 Партыі і рухі абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у склад выбарчых камісій
У Мінскім гарадзкім судзе 6 верасня адбудзецца разгляд скаргі Партыі БНФ на адмову ва ўключэнні вылучэнцаў ад партыі ў камісіі пры фарміраванні АВК у сталіцы. Таксама ў пятніцу Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу на неўключэнне сябра Партыі БНФ Анатоля Сахарушы ў акруговую камісію Пружанскай выбарчай акругі №9.
05.09.2019 Магілёўская апазіцыя абскарджвае ў судзе фарміраванне выбарчых камісій
На думку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і рухаў, улады сфармавалі абласную і выбарчыя акруговыя камісіі з парушэннямі.
05.09.2019 Аналітычная справаздача па выніках назірання за фарміраваннем тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
05.09.2019 «Касцяк захавалі, гендэрная роўнасць па-ранейшаму прасядае»
Каго абралі ў акруговую выбарчую камісію Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі № 78.
05.09.2019 Пружанскі райвыканкам раптоўна “лібералізаваў” рашэнне па месцах для збору подпісаў
Тыдзень таму на сайце кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” выйшла публікацыя, у якой адзначаліся даволі жорсткія ўмовы па месцах для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты ў Пружанскім раёне. Але мясцовы райвыканкам раптоўна змяніў сваё рашэнне.
04.09.2019 Віцебскі абласны суд палічыў неўключэнне сябраў Партыі БНФ ў выбарчыя камісіі абгрунтаваным
Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і сябраў Партыі Тамары Карыза і Хрыстафора Жаляпава – ў акруговыя.
04.09.2019 Гародня: Партыя БНФ не змагла аспрэчыць у судзе неўключэнне сваіх сябраў у акруговыя камісіі
Першае паседжанне прайшло ў Гародні, дзе ў склад акруговых выбарчых камісій не былі ўключаны шэсць прадстаўнікоў партыі.
04.09.2019 «Я не ведаю каго прадстаўляю. Мне сказалі ў райвыканкаме прыйсці на пасяджэнне — я прыйшла»
Учора, 3 верасня, прайшлі першыя пасяджэнні выбарчых акруговых камісій па ўсёй Беларусі. Салігорскай выбарчай акруговай камісіі №68 спатрэбілася 35 хвілін для вырашэння ўсіх пытанняў.
04.09.2019 У акруговых камісіях Аршанскага раёну амаль нічога не змянілася
Акруговыя выбарчыя камісіі змяніліся мала, дэмакратаў зноў амаль няма, піша сайт orsha.eu.
04.09.2019 Хто будзе лічыць галасы на парламенцкіх выбарах?
ЦВК апублікавала звесткі аб складзе акруговых выбарчых камісій. Большасць сябраў выбаркамаў складаюць прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў — 72,8% ад агульнай колькасці.