Навіны на тэму: выбары-2019
14.09.2019 Брэсцкія пікеты: адміністрацыйны рэсурс і ціск на апазіцыйную вылучэнку
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін распавёў пра перадвыбарчая жыццё, што ідзе зараз на вуліцах Брэста.
13.09.2019 Мінск: затрыманы вылучэнец у кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі»
Актывіст Валер Бычкоўскі збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала". Праз некаторы час да яго падыйшоў намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць пікетаванне.
13.09.2019 Астравецкая раёнка піярыць праўладнага вылучэнца ў кандыдаты
Раённая газета "Астравецкая праўда" актыўна піярыць вылучэнца ад улады ў кандыдаты ў дэпутаты па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Віктара Свілу.
13.09.2019 У Беларусі 503 ініцыятыўныя групы жадаюць збіраць подпісы
Цэнтральная выбарчая камісія скончыла прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
13.09.2019 Гомель: інфармацыя пра выбары па-беларуску. Толькі вы яе не знойдзеце
Характэрна, што яшчэ тыдзень таму намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук даваў параду беларускамоўным выбаршчыкам карыстацца Гугл-перакладчыкам.
13.09.2019 Мінск: адпіска выбарчай камісіі вартая Вікіпедыі
Чальцы Чкалаўскай выбарчай акругі №96 г. Мінска прынцыпова ігнаруюць Практычны дапаможнік, зацверджанным Цэнтральнай выбарчай камісіяй?
13.09.2019 У Гародні семінар для кіраўнікоў выбарчых камісій таксама правялі ў закрытым рэжыме
12 верасня у закрытым рэжыме, сакратар ЦВК Алена Дмухайла правяла семінар з кіраўнікамі абласной і акруговых выбарчых камісій, прадстаўнікамі Гродзенскага гарвыканкаму, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Гродна.
13.09.2019 Хто кантралюе парламенцкія выбары ў Магілёве?
Назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі аналіз дадзеных аб месцы працы сябраў некалькіх магілёўскіх выбарчых камісій - выбары амаль цалкам кантралююцца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрадпрыемстваў.
12.09.2019 Гародня: апазіцыя актыўна пікетуе, праўладных кандыдатаў пакуль не бачна
У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.
12.09.2019 Праціўнікі акумулятарнага завода вылучаюцца па ўсіх выбарчых акругах Брэста
11 верасня акруговая выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты актывіста і блогера Аляксандра Кабанава.
12.09.2019 Палессе заварушылася: праходзяць перадвыбарчыя пікеты па зборы подпісаў
Як паведамляюць назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у галоўных гарадах Палесся патэнцыйныя кандыдаты на дэпутатаў актыўна ўключыліся ў выбары.
12.09.2019 Выбарчая камісія прызнала парушэнне права мінскага назіральніка
Памятаеце выпадкі, калі некаторых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» не пусцілі на першыя пасяджэнні акруговых выбарчых камісій? Назіральнікі абскардзілі дзеянні сябраў камісіі, і нават некаторыя камісіі прызналі свае памылкі.
12.09.2019 Гомель: прэтэндэнту ў кандыдаты Віталю Уткіну альтэрнатывы пакуль няма
Да заканчэння рэгістрацыі ініцыятыўных груп засталося менш за суткі і не выключана што выбары на 31 акрузе пройдуць на безальтэрнатыўнай аснове.
11.09.2019 Перадвыбарчыя пікеты не абмінулі вёскі Зельвеншчыны
У мясцовасцях Дзярэчын і Галынка Зэльвенскага раёна 10 верасня адбыліся першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК слонімца Віктара Марчыка.
11.09.2019 Як збіраюць подпісы за кандыдатаў у Мінску? Фотарэпартаж
Валанцёрка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 10 верасня ўвечары наведала з фотаздымачом пікеты ў сталіцы па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.