Навіны на тэму: выбары-2019
19.09.2019 Лідару АГП вынеслі папярэджанне за пікет памяці
За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію.
19.09.2019 Граф Прушынскі не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу
Эксцэнтрычны граф Прушынскі падаў на рэгістрацыю сваю ініцыятыўную групу па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48. Акруговая выбарчая камісія 13 верасня адмовіла ім ў рэгістрацыі з прычыны недакладных дадзеных трох чалавек у спісе групы.
18.09.2019 Назіральнік: выбарчая кампанія ў Віцебску ідзе па сцэнары Ярмошынай
Чатыры акруговыя выбарчыя камісіі, якія размешчаныя ў межах Віцебску, зарэгістравалі 19 ініцыятыўных групаў грамадзянаў, піша "Віцебская Вясна".
18.09.2019 Брэст: За дзеючага дэпутата збіралі подпісы ў ЖЭСе
Па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1 улады працягваюць выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс.
18.09.2019 Ярмошына адказала такі Дабратвору пра магчымасць сэлфі на выбарчым участку
Сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ - несуцяшальны.
17.09.2019 Вылучэнцы спяшаюцца называць сябе кандыдатамі ў дэпутаты. Фотафакт
Актывіст Руху “За Свабоду!” Віктар Янчурэвіч сутыкнуўся з недабрасумленнай агітацыяй свайго канкурэнта-вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты па Партызанскай выбарчай акрузе №110 у Мінску.
17.09.2019 ЦВК: ініцыятыўныя группы зарэгістраваныя, 14 адмоў
Завершылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.
17.09.2019 Фотафакт. Барысаўская “Белая Русь” агітуе за свайго вылучэнца на сайце Мінаблвыканкама
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч знайшоў на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэту агітацыю за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты “Белай Русі”.
17.09.2019 У надпісу “Лукашенко должен уйти” выбарчая камісія ўбачыла прыкметы агітацыі
Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты, актывісту БСДП “Народная Грамада” Валянціну Троцкаму, які збіраў подпісы па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 у Мінску, вынеслі папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства.
17.09.2019 Азярніца: выбаршчыкаў уводзяць у зман?
У Азярніцы збіраюць подпісы за вылучэнне праўладнага прадстаўніка з Зэльвенскага райвыканкама Валянціна Семяняку. Пры гэтым зборшчыкі подпісаў кажуць людзям, што больш ні за каго ставіць подпісы нельга. Нібыта той, хто паставіў подпісы за праўладнага вылучэнца, за іншага ставіць ужо не можа.
17.09.2019 Колькі выбарчых участкаў створана ў Беларусі і за межамі?
У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года, колькасць выбарчых участкаў скарацілася з-за натуральных прычын на 187.
16.09.2019 Магчымыя кандыдаты па аршанскіх акругах вызначаныя
Агулам па двух аршанскіх выбарчых акругах на дадзены момант кандыдатаў у дэпутаты набралося дзевяць чалавек. Кандыдаты яшчэ могуць вылучацца і партыямі, што адбудзецца крыху пазней.
16.09.2019 Мінск: Збор подпісаў скончыўся збіццём і судмедэкспертызай
Міліцыя правапарушэнняў з боку актывіста не знайшла.
16.09.2019 Маніторынгавая справаздача па выніках назірання за ходам перадвыбарчых пікетаў у Гомелі
15 верасня 2019 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет двух кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі і партыі Народная Грамада. Планаваная сустрэча прэтэндэнтаў у кандыдаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”.
14.09.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 9-13 верасня
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».