Навіны на тэму: выбары-2019
27.09.2019 Ці змогуць слонімскія дэмсілы трапіць ва ўчастковыя камісіі?
Слонімец Павел Севасцьян падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 чалавек ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.
27.09.2019 У кожнага кавалера свае манеры: вылучэнец у кандыдаты ўпрыгожыў вокладку "Вячэрняга Гомеля"
На старонках газеты "Вячэрні Гомель" (№39 ад 25 верасня) з'явілася інтэрвію з прэтэндэнтам у кандыдаты ад улады па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Андрэем Злотнікавым. Газета не пашкадавала месца і апублікавала ягона каляровы фотаздымак на ўсю першую паласу нумара, хоць сам тэкст інтэрв'ю размешчаны на 6-й старонцы газеты.
27.09.2019 “Зялёныя” вызначылася з удзелам у парламенцкіх выбарах
Беларуская партыя “Зялёныя” вырашыла прыняць удзел у выбарчай кампаніі 2019 года, каб падтрымаць кампанію па абароне Незалежнасці Беларусі, моладзевыя кліматычныя акцыі і прасоўваць тэму недапушчальнасці запуску БелАЭС.
27.09.2019 БАЖ: На якой падставе ЦВК дыскрымінуе “не цэнтральныя” СМІ?
У аўторак, 24 верасня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
26.09.2019 На пікет па зборы подпісаў у Гомелі напаў невядомы
Пра інцыдэнт, як паведамляе Гомельская Вясна, 26 верасня незалежнаму назіральніку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леаніду Судаленка паведаміла член ініцыятыўнай групы Святлана Розенталь.
26.09.2019 Чалавеку ў інвалідным вазку для сустрэч з выбаршчыкамі далі памяшканне, куды яму цяжка трапіць
На сённяшні дзень сярод больш як паўтысячы патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ёсць толькі адзін чалавек у інвалідным вазку. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.
26.09.2019 Ці маюць права назіральнікі на беларускіх выбарах слухаць, глядзець, дыхаць?
Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць паведамляць пра перашкоджанні рэалізацыі гэтых правоў падчас назірання за парламенцкай выбарчай кампаніяй.
26.09.2019 ЦВК акрэдытавала 60 назіральнікаў ад СНД, на чарзе – місія БДІПЧ АБСЕ
Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 60 назіральнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
26.09.2019 Гомель: другое папярэджанне ад выбарчай камісіі вынесенае Пуканаву
Як і папярэдні раз, прэтэндэнт у кандыдаты размясціў на пікеце па збору подпісаў выбаршчыкаў інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Міколы Статкевіча, а таксама надпіс "Лукашенко должен уйти".
24.09.2019 Слонімшчына: раённая газета заўважае пікеты толькі праўладнага вылучэнца
У Слоніме прайшоў першы пікет па зборy подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Валянціна Семяняку, які працуе ў Зэльве і ўзначальвае раённы Савет народных дэпутатаў.
24.09.2019 Перадвыбарчая руціна ў Віцебску: палітычныя партыі толькі прачынаюцца
Назіральнік з Віцебску Леанід Свецік адзначае, рэдкія і малалюдныя партыйныя пікеты па зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі, адсутнасць назіральнікаў у Віцебскай абласной і акруговых камісіях, маўчанне ў СМІ – усё гэта адбываецца на фоне актыўнай працы грамадзкіх аб'яднанняў.
24.09.2019 Два вылучэнцы на ўсю акругу? Зацемкі назіральніцы
Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат апісвае, як праходзіць выбарчы працэс на Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28.
24.09.2019 "Знаёмы і невядомы перакладчык". Смаргонскія раёнкі працягваюць піяр праўладнага вылучэнца
У Смаргонскай выбарчай акрузе №59 прэтэндэнт на статус кандыдата ў дэпутаты ад улады Віктар Свіла – намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму - працягвае рабіць выклікі заканадаўству ў частцы парадку і тэрмінаў правядзення агітацыі.
24.09.2019 Барысаўскі актывіст “Грамады” атрымаў ужо другое папярэджанне ад выбарчай камісіі
Акруговая выбарчая камісія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 вынесена другое папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Абрамовічу і яго ініцыятыўнай групе
23.09.2019 Магілёў: вылучэнцу ў парламент, які заклікае Лукашэнку сысці ў адстаўку, вынеслі папярэджанне
Выбаркаму не спадабалася, што Васіль Курушын прапаноўваў магілёўцам запісацца ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, каб той вылучыўся ў прэзідэнты ў наступным годзе.