Навіны на тэму: выбары-2019
23.10.2019 Кандыдата ў дэпутаты пазбавілі рэгістрацыі, бо той вучыцца ў Польшчы. Але ці законна гэта?
21 кастрычніка Брэсцкая абласная выбарчая камісія пазбавіла актывіста Уладзіслава Сысу, які вылучаўся ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, статусу кандыдата ў дэпутаты. Падставай стала "адсутнасць пастаяннага месца жыхарства ў Беларусі".
23.10.2019 Суд прызнаў вінаватым праваслаўнага панамара, які зламаў сцяг на пікеце ў Віцебску
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 22 кастрычніка разгледзелі адміністрацыйную справу аб пашкоджанні маёмасці – на лаве падсудных апынуўся панамар адной з праваслаўных цэркваў у Віцебску і прыхільнік “русского міра” Анатоль Шлыкаў.
23.10.2019 Мэта - дэпалітызаваць і зрабіць свята. Як беларускія СМІ асвятляюць парламенцкія выбары?
“Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення парламенцкай выбарчай кампаніі ў беларускіх СМІ.
23.10.2019 Камісія паведаміла назіральніку, што будучыня яшчэ не наступіла
Памятаеце гісторыю, калі мінскаму назіральніку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксею Лойку выбарчая камісія перашкаджала ў назіранні за праверкай подпісаў, сабраных ініцыятыўнымі групамі, па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты?
23.10.2019 Весткі з палёў: чаму 22 вылучэнцы не зарэгістравалі кандыдатамі ў Мінску?
Два дні запар Мінская гарадская выбарчая камісія разглядала скаргі на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Скардзіліся 22 вылучэнцы, і ніводную скаргу не задаволілі. Дзве скаргі камісія не прыняла да разгляду, бо былі накіраваныя па-за тэрмінам.
23.10.2019 Гомель: Выступ кандыдата ў дэпутаты ад АГП не прапусцілі ў тэлеэфір
Выступ кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Уладзіміра Няпомняшчых, які павінен быў прагучаць па тэлебачанні 22 кастрычніка ў 19 гадзін, у эфір не прапусцілі. Раней такі лёс напаткаў выступленне кандыдаткі ад "Еўрапейскай Беларусі" Аксаны Юшкевіч.
22.10.2019 Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў прайшла без істотных адрозненняў ад мінулых парламенцкіх выбарчых кампаній
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная прамежкавым вынікам назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, прайшла 22 кастрычніка ў сталічным гатэлі “Гарні”. Яе ладзілі кардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
22.10.2019 Хваля папярэджанняў кандыдатам "Еўрапейскай Беларусі"
Грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь" паведамляе аб новых папярэджаннях сваіх актывістаў ужо ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
22.10.2019 Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
22.10.2019 Паўлу Левінаву не далі магчымасці азнаёміцца з дакументамі АВК
Праваабаронца Павел Левінаў, які з’яўляецца сябрам Віцебскай абласной выбарчай камісіі, вырашыў азнаёміцца з матэрыяламі і рашэннямі акруговых камісій па вобласці.
22.10.2019 Ці адкрыта дзейнасць праўладных кандыдатаў для назіральнікаў?
Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка па 102-му Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе вырашыў праверыць, наколькі выбарчы працэс у Беларусі адкрытым з боку ўсіх вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты.
22.10.2019 Восем старшыняў, 16 дырэктараў, сем начальнікаў... Хто ідзе ў дэпутаты ў Віцебскай вобласці?
На 14 выбарчых акругах Віцебскай вобласці было вылучана 97 кандыдатаў. Зарэгістравана з іх – 78 чалавек, што склала 79,1% ад агульнай колькасці вылучэнцаў.
22.10.2019 Чаму праціўнікаў завода АКБ не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты?
“Дрыжаць, як на электрычным стуле, калі я прашу паказаць мне падпісныя лісты, дзе знайшлі несапраўдныя подписы”, - распавядае незарэгістраваная кандыдатам Алена Макарэвіч - вылучэнка праціўнікаў завода АКБ шляхам збора подпісаў у Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3.
22.10.2019 Магілёў: экаактывістаў не дапусцілі да парламенцкіх выбараў
Акруговая выбарчая камісія не зарэгістравала Андрэя Бодзілева і Дзмітрыя Еўстратава кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
22.10.2019 А што там з кандыдатамі на Палессі? Трохі інтрыгаў, а з большага ўсё прадказальна
У розных акругах палескага рэгіёна зарэгістравана ад чатырох да шасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Пры гэтым, ёсць і тыя, каму ў рэгістрацыі адмоўлена.