Навіны на тэму: выбары-2019
29.10.2019 Маладзечанская газета «прапанавала» адцэнзураваць праграму кандыдата
Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакрытыі і свабодных выбараў у Беларусі.
29.10.2019 У Бабруйску кандыдаты падаюць заявы аб зняцці з выбараў. Навошта?
«Магілёўскія ведамасці» паведамілі пра тое, што з парламенцкіх выбараў у Магілёўскай вобласці зняліся адразу два кандыдаты – зараз на ўвесь рэгіён іх засталося 64 чалавекі.
28.10.2019 Кандыдатам выносяць папярэджанні за тое, што яны не сыходзяць у адпачынак
Згодна з выбарчымі правіламі, кандыдат у дэпутаты ў перыяд перадвыбарчай агітацыі павінен знаходзіцца ў адпачынку. Вядома, што ўжо некалькі кандыдатаў у дэпутаты атрымалі папярэджанні ад акруговых камісій за парушэнне гэтага правіла.
28.10.2019 Цяпер канчаткова: Губарэвіч па-за выбарчай гонкі
Старшыні руху «За Свабоду» Юрыю Губарэвічу было адмоўлена ў задавальненні скаргі на нерэгістрацыю яго ў якасці кандыдата ў дэпутаты на той падставе, што ў яго падпісных лістах было 33,5% несапраўдных подпісаў ад колькасці адабраных для праверкі.
28.10.2019 Абскарджванні, суды і зняццё кандыдатураў на Віцебшчыне
Паводле інфармацыі назіральніцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірыны Траццяковай у Віцебскую абласную выбарчую камісію было пададзена не менш як 13 скаргаў на нерэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты.
28.10.2019 Яшчэ трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» знялі з выбараў
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома, што пазбавілі рэгістрацыі трох актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»: Вольгу Нікалайчык, Арцёма Чарняка, Паўла Юхневіча.
28.10.2019 У Слоніме вынеслі два папярэджанні апазіцыйным кандыдатам
25 кастрычніка акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі №58 вынесла рашэнне аб папярэджанні двум апазіцыйным кандыдатам: Віктару Марчыку (ад Партыі БНФ) і Сяргею Бузуну (БПЛ "Справядлівы свет").
28.10.2019 Кандыдата у дэпутаты Кацору зрабілі адным з багацейшых на Гомельшчыне
Сябра Рады Руху «За Свабоду» і кандыдат у дэпутаты па Сяльмашаўскай акрузе ў Гомелі Уладзімір Кацора запатрабаваў ад выбаркама разабрацца, якім чынам у СМІ трапілі звесткі пра ягоныя прыбыткі, якія значна перавышаюць сапраўдныя.
28.10.2019 Як праходзіць агітацыя ў Мінску? Фотарэпартаж
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» ахарактарызавалі агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
28.10.2019 Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" пазбавілі кандыдацкай рэгістрацыі
Акруговая выбарчая камісія Мінскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №96 адмяніла рэгістрацыю Аксаны Юшкевіч кандыдаткай у дэпутаты. Адпаведнае рашэнне камісія вынесла 26 кастрычніка.
28.10.2019 Гомель: не ўсе кандыдаты стварылі выбарчыя фонды
Толькі двое з чатырох кандыдатаў па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 адкрылі рахункі для збору сродкаў у свае выбарчыя фонды.
28.10.2019 Праціўніца акумулятарнага завода Алена Макарэвіч абвінавачвае акруговы выбаркам у падробцы дакументаў
Праціўніца акумулятарнага завода Алена Макарэвіч дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы за падробку дакументаў выбарчай камісіяй Брэсцкай-Усходняй акругі № 3.
28.10.2019 Магілёўцы правялі пікет у цэнтры горада: «Хочам спыніць хімічны Чарнобыль»
Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступілі супраць прадпрыемстваў у свабоднай эканамічнай зоне ў рамках парламенцкай кампаніі свайго магілёўскага кандыдата Таццяны Сівачэнкі.
26.10.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 20-25 кастрычніка
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
25.10.2019 Што не спадабалася ў выступе Аксаны Юшкевіч, які знялі з эфіру
Кандыдатка ў дэпутаты па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 Аксана Юшкевіч звярнулася са скаргай у Назіральны савет пры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Прычынай яе звароту паслужыў нявыхад выступу кандыдаткі у эфір “Радыё Мінск” раніцай 22 кастрычніка.