Навіны на тэму: выбары-2019
31.10.2019 Андрэй Бастунец: Надпіс на майцы "ЗА Беларусь без Лукашэнкі. Хопіць, дастаў" не можа з'яўляцца абразай
Сябра Назіральнага савета па кантролі за выкананнем парадку і правілаў правядзення перадвыбарчай агітацыі ў сродках масавай інфармацыі Андрэй Бастунец 30 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні гэтага органа пры ЦВК.
31.10.2019 Ізноў абраза, ізноў паклёп… Яшчэ адзін выступ кандыдата не прайшоў цэнзуру
Кандыдатцы ў дэпутаты ад партыі АГП па Мінскай-Каменнагорскай выбарчай акрузе №101 Дзіяне Чарнушынай адмоўлена ў публікацыі перадвыбарчай праграмы ў газеце “Звязда”.
30.10.2019 На Берасцейшчыне праўладныя кандыдаты спыняюць удзел у перадвыбарчай гонцы
У Пружанскай і Днепра-Бугскай выбарчых акругах кандыдаты, якія вылучаліся, адпаведна, шляхам збору подпсіаў і ад Камуністычнай партыі, раптоўна знялі свае кандыдатуры з выбараў.
30.10.2019 Мазырскаму кандыдату ад Партыі БНФ “зарубілі” тэлеэфір
Запіс перадвыбарчага выступлення кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі не выйшаў ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».
30.10.2019 Назіральніку не дазволілі прысутнічаць на запісе тэледэбатаў кандыдатаў
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леанід Свецік звярнуўся ў Тэлерадыёкампанію “Віцебск” з просьбай паведаміць яму месца, дату і час правядзення тэледэбатаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, дазволіць прысутнічаць у студыі падчас запісу і праводзіць відэаздымку тэледэбатаў без перадачы ў публічную прастору атрыманых відэаматэрыялаў.
30.10.2019 Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» з Бабруйска Арсенія Чыгіра таксама знялі з выбараў
Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Арсень Чыгір, які прымаў удзел у выбарчай кампаніі па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79, атрымаў другое папярэджанне за парушэнне выбарчага заканадаўства, паведамляе телеграм-канал грамадскай кампаніі.
30.10.2019 Гародня: кандыдатку ад "Зялёных" не хацелі пускаць на сустрэчу са сваімі выбаршчыкамі
Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49, паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №20.
30.10.2019 Прэтэндэнту ў кандыдаты Раману Кісляку суд адмовіў у выкліку ў суд выбаршчыкаў
У Брэсцкім абласным судзе 29 кастрычніка суддзя Святлана Ілюшына разгледзела скаргу прэтэндэнта ў кандыдаты па Берасцейскай АВК №2 Рамана Кісляка.
30.10.2019 Выступ кандыдаткі Давідовіч мог прывесці да “сацыяльна-палітычнай напружанасці”?
У Телерадыёкампаніі “Гродна” прыйшлі да высновы, што Ірына Давідовіч у сваім выступе “выкарыстала не адпавядаючыя рэчаіснасці звесткі, якія зневажаюць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, якія могуць прывесці да сацыяльна-палітычнай напружанасці”.
30.10.2019 Жаночая карта парламенцкіх выбараў-2019: рэпрэзентатыўнасць, лічбы і асобы
Паглядзелі, хто з жанчын прэтэндуе на дэпутацкі мандат: з якіх рэгіёнаў, якія пасады займаюць, якім спосабам вылучаліся і якія партыі прадстаўляюць. Вось, што з гэтага атрымалася.
29.10.2019 Сёлетняя выбарчая кампанія адбываецца ў горшым фармаце, чым раней
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сітуацыю з вынясеннем папярэджанняў кандыдатам за несвоечасовы сыход у адпачынак і цэнзурай выступаў з боку выбарчых камісій.
29.10.2019 У выбарчай камісіі ўзніклі пытанні да Вадзіма Саранчукова па агітацыйных улётках
Кандыдата ў дэпутаты, зарэгістраванага ў Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51, Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію для дачы тлумачэнняў. Справа ў тым, што кіраўнік гарадзенскага БНФ, ён жа кандыдат у дэпутаты, актыўна пачаў агітацыйную кампанію з раздачай сваіх друкаваных матэрыялаў.
29.10.2019 Раённыя сайты Берасцейшчыны працягваюць публікаваць негатыўныя артыкулы пра апазіцыю
На праўладных раённых сайтах Брэсцкай вобласці працягваецца публікацыя артыкулаў негатыўнага характару пра кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі.
29.10.2019 Кожны чацверты прэтэндэнт у Віцебску апынуўся па-за перадвыбарчай гонкай
Толькі 21 з 28 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Віцебска засталіся ў перадвыбарчай гонцы. Гэткі стан рэчаў назіраецца пасля разгляду Віцебскай абласной выбарчай камісіяй і Віцебскім абласным судом скаргаў аб нерэгістрацыі прэтэндэнтаў.
29.10.2019 Брэсцкая абласная выбарчая камісія не задаволіла скаргу Паліны Шарэнда-Панасюк
28 красавіка адбылося пасяджэнне Брэсцкай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.