Навіны на тэму: выбары-2019
04.11.2019 Забаранілі пікет пасля таго, як ён мусіў ужо адбыцца
Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51 Уладзіміра Арцымана звярнулася ў Лідскі райвыканкам, каб правесці агітацыйны пікет 27 кастрычніка ў Лідзе.
04.11.2019 Выступ лідэра АГП Мікалая Казлова да тэлеэфіру не дапусцілі. Хто наступны?
Тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 Мікалая Казлова, якое павінна было прагучаць на канале “Беларусь 3” 1 лістапада, таксама не прайшло цэнзуру.
03.11.2019 Гародня: адміністрацыйны рэсурс і "загон" студэнтаў
На мінулым тыдні ў Гародні можна было выразна прасачыць заканамернасць і сістэмнасць у выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу ў перадвыбарчай агітацыі за праўладных кандыдатаў. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская вясна".
02.11.2019 Слонім: праўладны кандыдат і “паэт” Семяняка працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс
У Слоніме зафіксаваны новы выпадак выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу праўладным кандыдатам у дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянцінам Семянякай.
02.11.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 28 кастрычніка – 2 лістапада
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
01.11.2019 Адзінагалосна! Апошняга кандыдата-праціўніка завода АКБ знялі з выбараў
Першага лістапада адбылося пасяджэнне акруговай камісіі Брэсцкай-Памежнай акругі №4, на якім разглядалася пытанне вынясення папярэджанняў незалежнаму кандыдату, праціўніку завода АКБ Уладзіміру Марозу. У выніку заўваг у камісіі назбіралася столькі, што Мароза адзінагалосна выключылі з перадвыбарчай гонкі.
01.11.2019 На "падтанцоўцы" выбараў - прафсаюзы і БРСМ
Згодна з Каляндарным планам выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання з 12 па 16 лістапада будзе праводзіцца датэрміновае галасаванне, а 17 лістапада - асноўны дзень галасавання. Хто ж будзе назіраць за працэсам волевыяўлення грамадзянаў у Віцебскім рэгіёне?
01.11.2019 “Калгасная дыктатура” і “баста” – чырвоная ануча для цэнзараў?
Кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.
01.11.2019 У Смаргоні рашэнне райвыканкаму праўладнага кандыдата не тычыцца?
Рашэннем Смаргонскага райвыканкама ад 2 кастрычніка 2019 года вызначаны памяшканні, у якіх кандыдаты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Пры гэтым памяшканні школ могуць выкарыстоўвацца толькі ў па-за ўрочны час. Аднак закон, на жаль, існуе не для ўсіх кандыдатаў.
01.11.2019 Слонімцы прыйшлі ў школу на бацькоўскі сход, а трапілі... на сустрэчу з кандыдатам
У сераду, 30 кастрычніка, у сярэдняй школе №8 Слоніма ў шэсць гадзін вечара павінен быў адбыцца агульнашкольны бацькоўскі сход. Пра гэта паведаміў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня і нават вывесіў аб’яву, дзе паведамлялася, калі пачатак схода і хто павінен на ім прысутнічаць.
01.11.2019 ЦВК не знайшла падставы для аднаўлення ў кандыдатах прадстаўніка “Моладзевага блоку”
На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі 31 кастрычніка разглядалася скарга кандыдата па Берасцейскай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 Уладзіслава Сысы аб пазбаўленні яго статусу кандыдата ў дэпутаы Палаты прадстаўнікоў.
01.11.2019 Тэлевядучы Крывашэеў пагражаў Віталю Рымашэўскаму тысячамі пазоваў у суды
Прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі БХД паведаміла пра пагрозы і спробы палітычнага ціску з боку вядучага тэлерадыёкампаніі “Беларусь-3” пры запісе перадвыбарчых тэледэбатаў.
31.10.2019 Грошай няма? Гайд па выбарчых фондах мінскіх кандыдатаў
Мы праверылі, наколькі адкрытая і даступная інфармацыя аб выбарчых фондах кандыдатаў, якія балатуюцца ў дэпутаты па акругах горада Мінска.
31.10.2019 Падробленыя плакаты, неправедзенае пасяджэнне, зняцце з эфіру. Што адбываецца вакол кандыдата Маслоўскага?
Блогер і вылучэнец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Маслоўскі балатуецца ў дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 (Фрунзенскі раён Мінска). Па гэтай жа акрузе вылучаецца ўладальніца тытула «Міс Беларусь», актывістка БРСМ, якую прасоўвае асабіста Аляксандр Лукашэнка, 22-гадовая Марыя Васілевіч.
31.10.2019 Кандыдатцы Давідовіч вынеслі папярэджанне за размяшчэнне яе тв-выступу ў сацыяльных сетках
30 кастрычніка ў Іўі адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі №54. На ім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі.