Навіны на тэму: выбары-2019
11.11.2019 Кандыдатку ад руху “Маці 328” ачарнілі ў газеце, а на мітынгу спрабавалі вырваць мікрафон
Абласная газета “Гомельская праўда” ў артыкуле “Аб будоўлях, адпусках, працоўным дні і наркадылерах” раскрытыкавала выбарчую праграму кандыдаткі ў дэпутаты Таццяны Канеўскай.
09.11.2019 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў: 4 – 9 лістапада
Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
08.11.2019 Агітацыйныя сустрэчы “галоўнага кандыдата ў парламент” на Верхнядзвіншчыне ўвагі выбаршчыкаў не прыцягнулі
Верагодны праўладны кандыдат у парламент па Полацкай-Сельскай акрузе №28 старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Шаўчук 31 кастрычніка запланаваў аж 10 сустрэч з выбаршчыкамі Верхнядзвінскага раёна.
08.11.2019 Аршанскага блогера знялі з выбараў і затрымалі
Кандыдату ў дэпутаты па Аршанскай гарадской акрузе №25 Дзмітрыю Казлову, які вядзе відэаблог пад нікам “Шэры кот”, абвясцілі ўжо другое папярэджанне і скасавалі рэгістрацыю ў якасці кандыдата.
08.11.2019 У лідэрах — суддзя і медык. Колькі грошай беларусы пералічваюць на рахункі кандыдатаў у дэпутаты
FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія сумы грошай кандыдаты атрымлівалі на свае выбарчыя рахункі і колькі трацілі з іх сродкаў.
08.11.2019 Камісія: "Мела месца распаўсюджванне паведамленняў, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць"
Акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне кандыдатцы ў дэпутаты Алене Талстой за "Ланцуг памяці" каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году.
08.11.2019 За "Канапляныя дзяды" кандыдату вынеслі папярэджанне
Кандыдату ў дэпутаты па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Станіславу Шашку выбарчая камісія вынесла папярэджанне за парушэнне парадку агітацыі падчас акцыі "Канапляныя дзяды".
07.11.2019 Віцебскія ўлады забаранілі ладзіць агітацыйны пікет, які ўжо адбыўся
Актывісты "Народнай Грамады" атрымалі забарону на правядзеньне агітацыйных пікетаў у Віцебску ўжо пасля таго, як гэтыя пікеты правялі.
07.11.2019 Назіральная місія БДІПЧ АБСЕ апублікавала прамежкавую справаздачу аб парламенцкіх выбарах
Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Справаздача апублікавана 7 лістапада, паведамляюць naviny.by.
07.11.2019 Юрыя Мельнікава выкінулі з выбарчай гонкі... з другой спробы
Акруговая выбарчая камісія па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 разгледзела два звароты грамадзянаў на распаўсюд "ілжывай" інфармацыі кандыдатам Юрыем Мельнікавым у сваіх выступах і адмяніла яго рэгістрацыю.
07.11.2019 Гародня: выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць у закрытым рэжыме
Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель атрымаў адмову прысутнічаць на пасяджэнні Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па выбарах членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
07.11.2019 Залессе: адміністрацыйны рэсурс падчас сустрэчы з кандыдатам у дзеянні
Шостага лістапада кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свіла ў прамежку з 14 да 15 гадзін правёў чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна прайшла ў аграгарадку Залессе Смаргонскага раёна. На ёй прысутнічала каля 25 чалавек.
07.11.2019 Беларускія ўлады пакінулі без увагі важныя рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ
Парламенцкая выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць стрымана, гаворыцца ў прамежкавай справаздачы назіральнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.
07.11.2019 Агітацыя: вакханалія альбо поўная апатыя? Фотарэпартаж
Там дзе няма лоўка арганізаванага загону – сітуацыя жахлівая: проста пустыя залы, як ў праўладных, так і ў апазіцыйных кандыдатаў. Глядзім разам.
06.11.2019 Палітычны складнік прэвалюе над правам. Што адказалі ў Вярхоўным судзе экс-кандыдату Уладзіславу Сысе?
Уладзіслаў Сыса, які вылучаўся кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і быў пазбаўлены рэгістрацыі, звярнуўся ў Вярхоўны суд.