Навіны на тэму: рэпрэсіі
19.08.2020 Пазіцыя ПЦ “Вясна” ў дачыненні да ўзбуджанай крымінальнай справы па масавых беспарадках па падзеях 9-11 жніўня ў Мінску
Праваабаронцы "Вясны" выказалі сваю пазіцыю ў сувязі з інфармацыяй аб шматлікіх затрыманнях грамадзян, якія зараз адбываюцца па ўсёй тэрыторыі краіны ў межах узбуджанай 9 жніўня крымінальнай справы па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
18.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Абсалютна нечаканым быў беспрэцэндэнтны узровень катаванняў і жорсткага і бесчалавечага абыходжання, з якімі сутыкнуліся людзі ў выніку пратэстаў пасля 9 жніўня.
18.08.2020 Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў
Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за яе межамі.
16.08.2020 "У аўтазаку нас утрамбоўвалі нагамі". Сведчаць пацярпелыя
23-гадовага Юрыя затрымалі ўвечары 11 жніўня па дарозе ў "Пясочніцу" на скрыжаванні вуліц Машэрава і Куйбышава Мінска. Ён распавёў "Вясне" пра жорсткасць свайго беспадстаўнага затрымання і тое, у якіх умовах яго двое сутак утрымлівалі ў ЦІП на Акрэсціна.
16.08.2020 Як і якую дапамогу могуць атрымаць затрыманыя падчас мірных акцый пратэсту?
Затрыманых на пратэстных акцыях і збітых у аўтазаках і засценках ІЧУ людзей сталі масава выпускаць на волю. Праваабаронцы "Вясны" сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звярнуцца за дапамогай, каб аднавіць свае правы.
16.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Застрэлім — і цябе не знойдуць"
Затрыманы 10 жніўня Уладзімір Пагарцаў звярнуўся ў ПЦ «Вясна» і паведаміў, што яго, у параўнанні з іншымі затрыманымі, не білі так моцна – паколькі яго "абралі" для дачы інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу аб "каардынатарах дзеянняў пратэстоўцаў".
15.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: Мне пашанцавала, бо я журналіст, а ныркі адбілі раней
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMST) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.
15.08.2020 У ЮНІСЕФ заклікалі дапамагчы дзецям, пацярпелым у ходзе пратэстаў у Беларусі
У ЮНІСЕФ назвалі "важным першым крокам" рашэнне беларускіх уладаў вызваліць некаторых затрыманых, у тым ліку непаўналетніх.
15.08.2020 Праводзіць агляд цялесных пашкоджанняў платна перасталі. Што рабіць пацярпелым
Пасля масавых ужо вызваленняў з ЦІП на Акрэсціна і СІЗА ў Жодзіна ў рэдакцыю TUT.BY пішуць чытачы (і іх сваякі), якія хочуць прайсці агляд і атрымаць заключэнне аб цяжкасці цялесных пашкоджанняў. Але трапляюць яны ў замкнёнае кола: для таго, каб яго атрымаць, неабходна звярнуцца ў органы крымінальнага пераследу з пашпартам, атрымаць пастанову і толькі потым звярнуцца ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Пашпарты, тлумачаць чытачы, адным дагэтуль не вярнулі, іншыя не хочуць так хутка зноў сустракацца з праваахоўнікамі.
15.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: У Маскоўскім РУУСе білі берцамі па галаве
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) рапачалі кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў. якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня.
14.08.2020 Спіс "сутачнікаў" у Мінску за 12 жніўня
Вярхоўны суд зноў апублікаваў спіс тых, каго мінскія суды асудзілі на "суткі" 12 жніўня. У ім, як і 11 жніўня, больш за 500 прозвішчаў.
14.08.2020 Эксперты ААН па правах чалавека: Беларусь павінна спыніць напады на мірных дэманстрантаў
Эксперты ААН па правах чалавека* рэзка раскрытыкавалі Беларусь за гвалт з боку міліцыі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і журналістаў, а таксама буйнамаштабныя затрыманні пасля неадназначных прэзідэнцкіх выбараў і заклікалі міжнародную супольнасць аказаць ціск на Беларусь, каб спыніць напады на сваіх уласных грамадзян.
13.08.2020 FAQ ад праваабаронцаў: "Мяне збівалі сілавікі. Што цяпер рабіць?"
Праваабаронцы падрыхтавалі адказы на самыя распаўсюджаныя пытанні аб тым, што рабіць, калі пры затрыманні і пасля чалавек быў збіты, утрымліваўся ў нечалавечых умовах і не атрымаў дапамогі, пра якую прасіў.
13.08.2020 Сваякі просяць медычнай дапамогі для хворых і збітых, якіх утрымліваюць на Акрэсціна!
Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты неаказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушалінікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску.
13.08.2020 Вярхоўны камісар ААН асудзіла гвалтоўныя меры Беларусі ў адказ на пратэсты пасля выбараў
У сераду, 12 жніўня, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет асудзіла гвалтоўныя меры ўладаў Беларусі ў адказ на акцыі мірных пратэстаў, якія прайшлі па ўсёй краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў, і заклікала да таго, каб улады прыслухаліся да незадаволенасці народа.










