Навіны на тэму: выбары-2016

Гомельская вобласць: раёнкі ігнаруюць выбары

09.07.2016 Гомельская вобласць: раёнкі ігнаруюць выбары

На сайтах раённых выданняў Гомельскай вобласці створаны адмысловыя рубрыкі «Выбары», але знайсці там нейкую актуальную ці лакальную інфармацыю – задача няпростая.

Пікеты ў Бабруйску: людзі падыходзіць да ініцыятыўных груп, каб "паглядзець, хто там ідзе ў прэзідэнты" (фота)

08.07.2016 Пікеты ў Бабруйску: людзі падыходзіць да ініцыятыўных груп, каб "паглядзець, хто там ідзе ў прэзідэнты" (фота)

У Бабруйску прайшоў сумесны пікет прэтэндэнтаў у кандыдаты ад партый АГП і БХД. На пляцоўцы каля лазні на вуліцы Мінскай размесціліся ініцыятыўныя групы Алега Жалнова, Таісіі Кабанчук і Арсеня Чыгіра. Пікеты наведалі лідэры партый - Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі.

Бабруйск: пікет Алега Жалнова спрабавала сарваць невядомая жанчына (фота з пікета)

08.07.2016 Бабруйск: пікет Алега Жалнова спрабавала сарваць невядомая жанчына (фота з пікета)

Давераная асоба прэтэндэнта ў дэпутаты Алега Жалнова расказала, што каля гіпермаркету "Еўраопт" невядомая жанчына спрабавала сарваць збор подпісаў. Галіна Смірнова адзначыла, што гэта было вельмі падобна на правакацыю.

Выбаркам вынес папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай

08.07.2016 Выбаркам вынес папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай

На паседжанні акруговай выбарчай камісіі №107 у Мінску 7 ліпеня было вынесена папярэджанне прадстаўніцы АГП Вользе Маёравай на падставе таго, што нібыта яна займаецца забароненнай перадвыбарчай агітацыяй.

Актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка зарэгістраваў ініцыятыўную групу і атрымаў «у нагрузку» позву ў суд ад камунальнікаў аб высяленні з манеўранага жылля

08.07.2016 Актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка зарэгістраваў ініцыятыўную групу і атрымаў «у нагрузку» позву ў суд ад камунальнікаў аб высяленні з манеўранага жылля

«І вось не паспеў я атрымаць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, як тут жа мяне зноў пацягнулі ў суд камунальнікі з запатрабаваннем вызваліць манеўранае жыллё, хоць мінулы раз суд пастанавіў, што камунальнікі не могуць больш падаваць на нас зыскі – яны прайгралі суд».

Праваабаронцы крытыкуюць Лідзію Ярмошыну за “палітычныя якасці”

08.07.2016 Праваабаронцы крытыкуюць Лідзію Ярмошыну за “палітычныя якасці”

Тэрмін “палітычныя якасці”, тлумачэння якога няма ў выбарчым заканадаўстве і які пры гэтым з’яўляецца важным крытэрам адбору асобаў у выбарчыя камісіі, мусіць быць прыбраны з Пастановы ЦВК №18, лічыць аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка.

На сяброў ініцыятыўнай групы Леаніда Дубаносава з Мікашэвічаў аказваецца ціск

07.07.2016 На сяброў ініцыятыўнай групы Леаніда Дубаносава з Мікашэвічаў аказваецца ціск

Жанчына толькі сказала, што пачала збіраць подпісы, але яе сталі запалохваць, пагражаць, што забяруць дзяцей. Яна нават не сказала хто, “бо ёй тут жыць” і папрасіла выкрэсліць яе з ініцыятыўнай групы.

Пікет у Івацэвічах: людзі падпісваюцца не вельмі актыўна (фота)

07.07.2016 Пікет у Івацэвічах: людзі падпісваюцца не вельмі актыўна (фота)

“У выбары не веру”, -- сказаў жыхар Івацэвічаў падчас пікету па збору подпісаў сацыял-дэмакратам Валянцінам Лазарэнкавым, але тым не менш паставіў свой подпіс у падтрымку Лазарэнкава.

Віцебск: першы пікет па зборы подпісаў – за вылучэнне Таццяны Севярынец (фота)

07.07.2016 Віцебск: першы пікет па зборы подпісаў – за вылучэнне Таццяны Севярынец (фота)

"Першыя паўгадзіны мы стаялі ў пікеце, і да нас не тое каб ніхто не падыходзіў – усе стараліся абмінуць, адварочваліся, абыходзілі… Пакуль не падыйшла маладая маці з дзіцём, не загаварыла з намі. Вось тады пачалі падыходзіць і іншыя. Калі пераканаліся, што “гэта бяспечна”.

У Хоцімску міліцыя перашкаджала правядзенню перадвыбарчай канферэнцыі Партыі БНФ

07.07.2016 У Хоцімску міліцыя перашкаджала правядзенню перадвыбарчай канферэнцыі Партыі БНФ

Па словах актывіста, падчас гутарак праваахоўнікі цікавіліся ўмовамі захоўвання яго паляўнічай зброі, называлі іншыя падставы для “візітаў”. І толькі пасля таго, як Каранкевіч паабяцаў абскардзіць дзеянніі хоцімскіх праваахоўнікаў у судзе, тыя крыху знізілі свой імпэт.

На Віцебшчыне пакуль што не адмовілі ў рэгістрацыі ніводнай ініцыятыўнай групе

07.07.2016 На Віцебшчыне пакуль што не адмовілі ў рэгістрацыі ніводнай ініцыятыўнай групе

Па стане на раніцу 7 ліпеня ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 31 ініцыятыўная група. Ніводнай адмовы ў рэгістрацыі пакуль не было, але камісіі мусяць разгледзець яшчэ 10 заяваў, рашэнне па якіх яшчэ не прынята.

Бялыніцкі райвыканкам лібералізаваў сваё рашэнне аб забароненых для пікетавання месцах

07.07.2016 Бялыніцкі райвыканкам лібералізаваў сваё рашэнне аб забароненых для пікетавання месцах

У бялыніцкай раённай газеце “Зара над Друццю” апубліканае рашэнне Бялыніцкага райвыканкама “Аб вызначэнні ў Бялыніцкім раёне месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў”.

Патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты затрымала міліцыя... і адпусціла

07.07.2016 Патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты затрымала міліцыя... і адпусціла

Павел Стэфановіч, вылучаны ад партыі АГП кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, быў затрыманы 6 ліпеня разам з сябрам сваёй ініцыятыўнай групы.

Старшыня БАЖ: У асвятленні выбараў у Беларусі няма галоўнага — выбару

06.07.2016 Старшыня БАЖ: У асвятленні выбараў у Беларусі няма галоўнага — выбару

“Рытуальныя размовы пра тэхнічнае забяспячэнне выбарчага працэсу закрываюць сабой уласна выбар паміж ідэямі, шляхамі і асобамі”, — рэзюмуе Андрэй Бастунец, распавядаючы пра берлінскую канферэнцыю на тэму свабоды СМІ і выбараў, у якой брала удзел старшыня ЦВК.

Вылучэнцу ад АГП Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

06.07.2016 Вылучэнцу ад АГП Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы

Лідару мінскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаю Казлову адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства