Навіны на тэму: выбары-2016

Работніца сельсавета: «Мы паставілі б подпісы, але нам нельга…”

11.07.2016 Работніца сельсавета: «Мы паставілі б подпісы, але нам нельга…”

У панядзелак, 11 ліпеня, у цэнтры вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёна недалёка ад памяшкання сельскага Савета і вясковай крамы “Родны кут» пад бел-чырвона-белым сцягам з’явіўся першы пікет па зборы подпісаў у падтрымку Івана Шэгі.

У Магілёве пакуль няма адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп

11.07.2016 У Магілёве пакуль няма адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп заканчваецца 12 ліпеня. На 19.00 7 ліпеня, калі скончыўся час падачы спісаў сябраў ініцыятыўных груп на рэгістрацыю, у Магілёўскай вобласці было пададзена 62 пакеты дакументаў.

«Астравецкую праўду» цікавіць толькі адзін прэтэндэнт

11.07.2016 «Астравецкую праўду» цікавіць толькі адзін прэтэндэнт

Афіцыйны сайт і газета органа Астравецкага раённага выканаўчага камітэта і Астравецкага раённага Савета дэпутатаў – газеты “Астравецкая праўда”- падае аднабаковую інфармацыю аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

Акруговая камісія ў Магілёве дазволіла назіральнікам рабіць фота і відэа на пасяджэннях

11.07.2016 Акруговая камісія ў Магілёве дазволіла назіральнікам рабіць фота і відэа на пасяджэннях

Старшыня Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай камісіі №85 Вольга Клімянкова агучыла адказ на заяву ад назіральнікаў на дазвол фота- і відэаздымкі на пасяджэнні.

Брэст: пікеты па зборы подпісаў праходзяць ажыўлена (фота)

11.07.2016 Брэст: пікеты па зборы подпісаў праходзяць ажыўлена (фота)

Больш за пяцьдзесят подпісаў за паўтары гадзіны было сабрана сябрамі ініцыятыўнай групы ў падтрымку прэтэндэнта па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Ганны Канюс, старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП.

У  Баранавічах правацэнтрысты подпісы збіралі супольна (фота)

11.07.2016 У Баранавічах правацэнтрысты подпісы збіралі супольна (фота)

У пікеце прынялі ўдзел прэтэндэнты ў кандыдаты: Таццяна Малашчанка – сябра Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Мікалай Чарнавус-малодшы – сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Юрый Казакевіч – сябра Руху “За свабоду”.

Навагрудак: ініцыятыўная група Вадзіма Левана ўжо здала на праверку 1000 подпісаў

11.07.2016 Навагрудак: ініцыятыўная група Вадзіма Левана ўжо здала на праверку 1000 подпісаў

Ініцыятыўная група 28-гадовага фермера з Навагрудка Вадзіма Левана (Рух “За свабоду”) ужо здала на праверку 1000 подпісаў. Па яго словах, на 16 гадзін 10 ліпеня яго ініцыятыўная група ўжо сабрала больш за 1100 подпісаў.

Падтрымаць збор подпісаў за аднапартыйца ў Жыровічы прыязджаў Віталь Рымашэўскі (фота)

10.07.2016 Падтрымаць збор подпісаў за аднапартыйца ў Жыровічы прыязджаў Віталь Рымашэўскі (фота)

У нядзелю, 10 ліпеня, у цэнтры вёскі Жыровічы Слонімскага раёна каля славутага Успенскага сабора з’явіўся першы пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэнца ад БХД слонімца Алеся Масюка.

Дырэктар кааператыўнага рынка ў Баранавічах спрабаваў выгнаць пікет Мікалая Чарнавуса

10.07.2016 Дырэктар кааператыўнага рынка ў Баранавічах спрабаваў выгнаць пікет Мікалая Чарнавуса

Прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі, паглядзелі на пікет, але ніякіх прэтэнзій не прад’явілі і сыйшлі. Пасля іх зноў прыйшоў дырэктар і памягчэлым голасам сказаў:”Ну, если вы без агитации, то собирайте”.

Пікет за вылучэнне дзеючай дэпутаткі ў Светлагорску: за паўгадзіны ніводнага подпісу

10.07.2016 Пікет за вылучэнне дзеючай дэпутаткі ў Светлагорску: за паўгадзіны ніводнага подпісу

Таксама з’явілася інфармацыя, што за дадзеную прэтэндэнтку прапаноўвалi падпiсацца працоўным аднаго з будаўнiчых трэстаў Светлагорска ў працоуны час. Гэтая інфармацыя будзе ўдакладняцца на прадмет выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў.

Бабруйск: у “другой хвалі” рэгістрацыі ініцыятыўных груп -- начальнікі і чыноўнікі

10.07.2016 Бабруйск: у “другой хвалі” рэгістрацыі ініцыятыўных груп -- начальнікі і чыноўнікі

У трох Бабруйскіх акруговых выбарчых камісіях завершыўся прыём дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. У першыя дні дакументы ў ВК панеслі прэтэндэнты ад дэмакратычнай супольнасці, а пазней да іх далучыліся канкурэнты з моцным “тылам” - начальнікі і чыноўнікі.

Слонім: тры прэтэндэнты ў кандыдаты адначасова пачалі пікетаванні па зборы подпісаў (фота)

09.07.2016 Слонім: тры прэтэндэнты ў кандыдаты адначасова пачалі пікетаванні па зборы подпісаў (фота)

У суботу, 9 ліпеня, у цэнтры Слоніме з’явіліся адразу чатыры пікеты, на якіх сябры ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты збіралі подпісы за іх вылучэнне. Два з іх – па зборы подпісаў у падтрымку вылучэнца ад Партыі БНФ Івана Шэгі.

Ад 4 да 7 ініцыятыўных груп зарэгістравана на выбарчых акругах у Гродне. Рэгістрацыя адной ініцыятыўнай групы скасавана

09.07.2016 Ад 4 да 7 ініцыятыўных груп зарэгістравана на выбарчых акругах у Гродне. Рэгістрацыя адной ініцыятыўнай групы скасавана

Гродзенскія незалежныя назіральнікі адзначаюць вылучэнне альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дэпутаты па выбарчых акругах абласнога цэнтру, а таксама дастаткова вялікую колькасць зарэгістраваных ініцыятыўных груп.

Акруговая камісія ў Баранавічах сваім рашэннем забараніла назіральніку фатаграфаваць

09.07.2016 Акруговая камісія ў Баранавічах сваім рашэннем забараніла назіральніку фатаграфаваць

Старшыня камісіі паставіла на галасаванне пытанне аб забароне назіральніку здымаць паседжанні не толькі ў той дзень, але і падчас наступных паседжанняў.

Шклоў: “конкурс” на дэпутацкае месца павялічваецца. І будзе расці яшчэ

09.07.2016 Шклоў: “конкурс” на дэпутацкае месца павялічваецца. І будзе расці яшчэ

На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі №90 8 ліпеня былі зарэгістраваныя яшчэ дзве ініцыятыўныя групы. Такім чынам, агульная колькасць прэтэндэнтаў у кандыдаты ў гэтай акрузе ўзрасла да чатырох.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства