Навіны на тэму: выбары-2016

Сайт Брэсцскага аблвыканкама паведамляе пра вылучэнне кандыдатам у дэпутаты толькі аднаго прадстаўніка палітычнай партыі

23.07.2016 Сайт Брэсцскага аблвыканкама паведамляе пра вылучэнне кандыдатам у дэпутаты толькі аднаго прадстаўніка палітычнай партыі

Размова ідзе пра Мікалая Лугаўскога, які займае пасаду другога сакратара Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’ядання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, а вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад Камуністычнай партыі Беларусі па Белавежскай выбарчай акрузе №8.

Раёнкі Магілёўшчыны пачалі надаваць больш увагі выбарчай кампаніі

23.07.2016 Раёнкі Магілёўшчыны пачалі надаваць больш увагі выбарчай кампаніі

І хоць матэрыялы гэтыя, у асноўным, перадрукоўваюцца з БелТА і распавядаюць пра дзейнасць ЦВК, Магілёўскай абласной і акруговых камісій, аднак радуе ўжо тое, што раённыя выданні пачалі хоць штосьці пісаць пра парламенцкія выбары.

Рэдактар Зэльвенскай райгазеты -- Івану Шэгу: “Рэдакцыя гатова да супрацоўніцтва …”

23.07.2016 Рэдактар Зэльвенскай райгазеты -- Івану Шэгу: “Рэдакцыя гатова да супрацоўніцтва …”

Прэтэндэнт у кандыдаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга атрымаў адказ ад рэдактара зэльвенскай раённай газеты “Праца” на ягоны запыт, дзе ставілася пытанне пра тое, чаму газета асвятляе збор подпісаў толькі за вылучэнне аднаго кандыдата.

Супадзенне ці змена падыходаў АВК да лозунгаў вылучэнцаў?

22.07.2016 Супадзенне ці змена падыходаў АВК да лозунгаў вылучэнцаў?

На гэтае пытанне праваабаронцаў наводзяць навіны з Баранавічаў, дзе акруговыя выбаркамы адмянілі свае папярэджанні прэтэндэнтам у кандыдаты “за агітацыю”.

Парады праваабаронцаў: Што рабіць, калі напалі на выбарчы пікет

22.07.2016 Парады праваабаронцаў: Што рабіць, калі напалі на выбарчы пікет

Пасля чарговага нападу на зборшчыкаў подпісаў за вылучэнне апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты, які адбыўся 20 ліпеня ў Мар’інай Горцы, праваабаронца Валянцін Стэфановіч дае парады ўдзельнікам законных выбарчых пікетаў.

Папярэджанні баранавіцкім прэтэндэнтам у кандыдаты Мікалаю Чарнавусу і Юрыю Казакевічу адменены

22.07.2016 Папярэджанні баранавіцкім прэтэндэнтам у кандыдаты Мікалаю Чарнавусу і Юрыю Казакевічу адменены

На паседжанні камісіі Баранавіцкай-Заходняй акругі №5 стала вядома, што папярэджанне, вынесенае Юрыю Казакевічу за прыхаваную агітацыю ў надпісе на стэндзе: “Мы патрабуем перамен!”, адменена.

У Гродне фіксуецца адміністратыўнае выкарыстанне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу за праўладную кандыдатку

22.07.2016 У Гродне фіксуецца адміністратыўнае выкарыстанне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу за праўладную кандыдатку

У падтрымку прэтэндэнткі ў кандыдаты па Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52 Тамары Даўгашэй выкарысоўваецца адміністрацыйны рэсурс дзяржаўнага выдання.

“УКантакце” распаўсюджаны зварот жыхаркі Полацку па зборы подпісаў праз сацыяльную сетку (фота)

22.07.2016 “УКантакце” распаўсюджаны зварот жыхаркі Полацку па зборы подпісаў праз сацыяльную сетку (фота)

Допісам ад знаёмай падзяліліся з журналістамі і праваабаронцамі палачане, якія атрымалі ліст з просьбай падпісацца за вылучэнне дзейнай дэпутаткі парламенту Наталлі Гуйвік.

У Віцебску і ў Полацку прайшлі пікеты з удзелам лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі (фота)

22.07.2016 У Віцебску і ў Полацку прайшлі пікеты з удзелам лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі (фота)

Мінскія палітыкі прыехалі на Віцебшчыну, каб узяць удзел у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне актывістаў – сябраў стваранай партыі БХД, АГП і Руху “За Свабоду”.

Фота Паўла Шарамета на пікетах Таісіі Кабанчук у Бабруйску (фотафакт)

22.07.2016 Фота Паўла Шарамета на пікетах Таісіі Кабанчук у Бабруйску (фотафакт)

Прэтэндэнтка ў кандыдаты ПП НС Таісія Кабанчук (БХД) размясціла на сваім пікеце фотаздымак Паўла Шарамета з траўрнай стужкай.

Афіцыйнае статапытанне: 51,1% жыхароў Магілёўскай вобласці плануюць прыйсці на выбарчыя ўчасткі

21.07.2016 Афіцыйнае статапытанне: 51,1% жыхароў Магілёўскай вобласці плануюць прыйсці на выбарчыя ўчасткі

Вынікі навуковага даследавання, якое ў траўні-чэрвені 2016 года правёў Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, апублікаваны сёння на сайце Магілёўскага аблвыканкама.

Назіральнік: на ААТ “Крычаўцаменташыфер” кіраўніцтва працягвае збор подпісаў за праўладнага кандыдата

21.07.2016 Назіральнік: на ААТ “Крычаўцаменташыфер” кіраўніцтва працягвае збор подпісаў за праўладнага кандыдата

На ААТ “Крычаўцаменташыфер” кіраўніцтва прадпрыемства заклікае працаўнікоў прадпрыемства падтрымаць вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыню Крычаўскага райсавета Таццяну Марачкову і збірае подпісы за яе ў працоўны час.

У Жодзіне праводзяцца адзіночныя пікеты прэзентацыйнага характару (фота)

21.07.2016 У Жодзіне праводзяцца адзіночныя пікеты прэзентацыйнага характару (фота)

У Жодзіне ініцыятыўная група прэтэндэнта ў кандыдаты Алега Навіцкага актыўна практыкуе правядзенне адзіночных пікетаў, якія носяць хутчэй прэзентацыйны характар, чым ставяць на мэце актыўны збор подпісаў.

Двайныя стандарты ці няўважлівасць АВК? Праваабаронцы высвятляюць

21.07.2016 Двайныя стандарты ці няўважлівасць АВК? Праваабаронцы высвятляюць

“Мы патрабуем пераменаў!”, “За словам справа, за справай – вынік!” на стэндзе прэтэндэнта ў кандыдаты ці “Мільён працоўных месцаў” на яго майцы – усё агітацыйныя лозунгі? Праваабаронцы патрабуюць тлумачэнняў у звязку з папярэджаннямі акруговых выбаркамаў “за агітацыю” на адрас адных вылучэнцаў і адсутнасці прэтэнзіяў у аналагічнай сітуацыі да іншых.

Слонім: БНФ “Адраджэнне” просіць уключыць ва ўчастковыя камісіі сваіх сябраў

21.07.2016 Слонім: БНФ “Адраджэнне” просіць уключыць ва ўчастковыя камісіі сваіх сябраў

Кіраўнік слонімскай суполкі грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян пісьмова звярнуўся да старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства