Навіны на тэму: выбары-2016

Бабруйск: у раёне месцаў для агітацыі больш, чым у горадзе

29.07.2016 Бабруйск: у раёне месцаў для агітацыі больш, чым у горадзе

Сельская выбарчая акруга "раскіданая" па горадзе, Бабруйскім і Кіраўскім раёнах, таму месцаў для агітацыі ў агульнай суме таксама атрымліваецца больш, чым у Першамайскай і Ленінскай акругах, якія размешчаны ў межах гораду.

Пікет правацэнтрысцкай кааліцыі ў Магілёве суправаджаўся нападам і абвінавачваннямі ў парушэнні закону (фота)

29.07.2016 Пікет правацэнтрысцкай кааліцыі ў Магілёве суправаджаўся нападам і абвінавачваннямі ў парушэнні закону (фота)

Мужчына сталага ўзросту напаў на пікет па зборы подпісаў, які ладзілі 28 ліпеня каля магілёўскага гіпермаркета "Перекресток-центр" прадстаўнікі АГП і аргкамітэта па стварэнні партыі БХД.

Гродзенскія акруговая і абласная камісіі адмаўляюць у праве назіраць за праверкай сапраўднасці сабраных подпісаў

29.07.2016 Гродзенскія акруговая і абласная камісіі адмаўляюць у праве назіраць за праверкай сапраўднасці сабраных подпісаў

Камісія адмовіла назіральніку ў праве непасрэдна бачыць працэс праверкі сапраўднасці сабраных подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

У Мінску сфарміраваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі

29.07.2016 У Мінску сфарміраваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі

Скончылася фарміраванне ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

Навагрудак: ініцыятыўная група Вадзіма Левана так і не атрымала ад акруговай камісіі адказу на сваю скаргу

29.07.2016 Навагрудак: ініцыятыўная група Вадзіма Левана так і не атрымала ад акруговай камісіі адказу на сваю скаргу

Яшчэ 15 ліпеня ініцыятыўная група па збору подпісаў за Вадзіма Левана падала скаргу ў акруговую камісію на дзеянні каменданта інтэрната швейнай фабрыкі “БелКрэда”, якая не дазваляла збіраць подпісы ў інтэрнаце.

Брэсцкая вобласць: партыйцы складаюць 1,1% ад колькасці сябраў участковых камісій

29.07.2016 Брэсцкая вобласць: партыйцы складаюць 1,1% ад колькасці сябраў участковых камісій

Што тычыцца апазіцыйных партый, дык з 24-х вылучэнцаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” у выбарчыя камісіі трапілі сем чалавек, з 20-ці асобаў ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі – дзве, з 11-ці прадстаўнікоў Парты БНФ і шасці сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) – па аднаму.

Выбары па-cветлагорску

29.07.2016 Выбары па-cветлагорску

"Справядлівы свет" абвінавачвае адміністрацыю Светлагорскага раёна ў змове з паштовай дастаўкай заказной карэспандэнцыі і праз суд патрабуе перагледзець рашэнне райвыканкама па фарміраванні членаў участковых выбарчых камісій.

У Бабруйску сур'ёзна ўзяліся за фармаванне пазітыўнага іміджу мясцовых агранізатараў выбараў

28.07.2016 У Бабруйску сур'ёзна ўзяліся за фармаванне пазітыўнага іміджу мясцовых агранізатараў выбараў

Грамадска-палітычную сітуацыю ў горадзе чыноўнік акрэсліў як "стабільную і кіраваную", і адзначыў, што "ад таго, наколькі беларускі народ адказна падыдзе да дадзенай выбарчай кампаніі, наколькі ён будзе браць актыўны ўдзел у правядзенні выбараў, настолькі будзе залежаць яго бліжэйшая будучыня".

Прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на ягоную ініцыятыўную групу ў Валожыне

28.07.2016 Прэтэндэнт у кандыдаты заяўляе пра ціск на ягоную ініцыятыўную групу ў Валожыне

Прэтэндэнт у кандыдаты па Маладэчанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Павел Пракаповіч паведаміў пра ціск на яго ініцыятыўную групу падчас збору подпісаў. Асабліва гэта праявілася ў горадзе Валожын, які ўваходзіць у дадзеную акругу.

Жодзіна: дазвол азнаёміцца з дакументамі аб вылучэнні ва ўчастковыя камісіі назіральніку далі, самі дакументы -- не

28.07.2016 Жодзіна: дазвол азнаёміцца з дакументамі аб вылучэнні ва ўчастковыя камісіі назіральніку далі, самі дакументы -- не

Дазвол кіраўніка Жодзінскага выканкаму Міхала Амельянчука аб магчымасці назіральніку Аляксею Лапіцкаму азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні кандыдатаў у склад участковых камісій быў праігнараваны супрацоўніцамі агранізацыйна-кадравага аддзелу гарвыканкаму.

Маладэчна: патрапілі ва ўчастковыя камісіі “идеологически грамотные”, “с активной гражданской позицией”

28.07.2016 Маладэчна: патрапілі ва ўчастковыя камісіі “идеологически грамотные”, “с активной гражданской позицией”

Мясцовы хрысціянскі актывіст Міхал Марцінкевіч сабраў подпісы для вылучэння ва ўчастковую камісію Цюрлёўскага ўчастка Маладэчанскай сельскай выбарчай акругі № 73. Натуральна, што з’явіўся конкурс, каб патрапіць туды. І тут адбылося самае цікавае.

Фармаванне ўчастковых камісій у Магілёве: кандыдаў не абмяркоўвалі, галасавалі адзінагалосна

28.07.2016 Фармаванне ўчастковых камісій у Магілёве: кандыдаў не абмяркоўвалі, галасавалі адзінагалосна

"Усе галасавалі адзінагалосна по кожнай кандыдатуры. Калі за, то ўсе за, калі супраць - то ўсе супраць. Само рашэнне, відавочна, было падрыхтавана загадзя, як гэта рабілася раней", - распавёў праваабаронца.

Рыгора Кастусёва пусцілі ў Шклоўскі райвыканкам толькі пасля праверкі асабістых рэчаў

28.07.2016 Рыгора Кастусёва пусцілі ў Шклоўскі райвыканкам толькі пасля праверкі асабістых рэчаў

Супрацоўнік міліцыі на ўваходзе ў райвыканкам уважліва агледзеў змест сумак прадстаўнікоў Партыі БНФ, а пазней загадаў ім чакаць, а сам накіраваўся на пошукі прадстаўнікоў акруговай выбарчай камісіі.

Крычаў: зацвярджэнне кандыдатур у склад участковых камісій прайшло без абмеркавання

28.07.2016 Крычаў: зацвярджэнне кандыдатур у склад участковых камісій прайшло без абмеркавання

У сувязі з тым, што ў Крычаўскім раёне ў склад участковых камісій няма альтэрнатыўных прэтэндэнтаў, а таксама з-за правядзення ў раёне жніва, старшыня райвыканкама прапанаваў галасаваць па складу ўчастковых камісій спісам без абмеркавання.

Слуцк: Аліна Нагорная скардзіцца на перашкоды ў зборы подпісаў і знявагі ў мясцовых медыях

28.07.2016 Слуцк: Аліна Нагорная скардзіцца на перашкоды ў зборы подпісаў і знявагі ў мясцовых медыях

Прэтэндэнтка на дэпутацкі мандат па Слуцкай выбарчай акрузе №67 Аліна Нагорная накіравала кіраўніку мясцовага аддзела ўнтурных спраў заяву з просьбай адрэагаваць на публікацыю паклёпніцкай інфармацыі пра яе адміністрацыяй сайта slutsk-gorod.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства