Навіны на тэму: выбары-2016

На сустрэчы з выбаршчыкамі ў Смаргоні кандыдат Адам Кавалько дзякаваў, што яго не стамляюць пытаннямі

19.08.2016 На сустрэчы з выбаршчыкамі ў Смаргоні кандыдат Адам Кавалько дзякаваў, што яго не стамляюць пытаннямі

Складалася ўражанне, што Адам Кавалько ідзе не ў дэпутаты, а балатуецца на пасаду дырэктара АЭС.

У Брэсце кандыдат ад “Справядлівага свету” падчас тэлевыступу заклікаў вярнуць ўладу саветам дэпутатаў

19.08.2016 У Брэсце кандыдат ад “Справядлівага свету” падчас тэлевыступу заклікаў вярнуць ўладу саветам дэпутатаў

“Мы даўно ўжо не абіраем ўладу - яна сама сябе прызначае. Таму самы час узгадаць, што па Канстытуцыі народ - адзіная крыніца ўлады”, - пра гэта заявіў у тэлевізійным звароце Аляксей Лубкоў.

Хто з кандыдатаў мае сродкі на друк агітматэрыялаў?

19.08.2016 Хто з кандыдатаў мае сродкі на друк агітматэрыялаў?

Агітацыйная кампанія кандыдатаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску праходзіць вяла і амаль незаўважна. Збольшага ў нешматлікіх пікетах стаяць сябры БРСМ і ГА “Белая Русь”, а на інфармацыйных стэндах размешчаюць адну ці дзве інфармацыі пра кандыдатаў.

Гродненскі абласны суд абавязаў яшчэ аднаго прэтэндэнта зарэгістраваць кандыдатам

19.08.2016 Гродненскі абласны суд абавязаў яшчэ аднаго прэтэндэнта зарэгістраваць кандыдатам

Суддзя Людміла Малючок у выніку судовага паседжання прыняла рашэнне прызнаць нерэгістрацыю Антона Вайцехава кандыдатам у дэпутаты незаконнай і абавязала акруговую выбарчую камісію Дзятлаўскай выбарчай акругі №56 зарэгістраваць яго кандыдатам.

Скаргу аб парушэнні выбарчага заканадаўства памочнікам прэзідэнта ЦВК перанакіравала ў акруговую камісію

19.08.2016 Скаргу аб парушэнні выбарчага заканадаўства памочнікам прэзідэнта ЦВК перанакіравала ў акруговую камісію

На думку Кастусёва, Дзмітрый Гобараў выкарыстоўвае сваё службовае становішча, не сыйшоўшы ў адпачынак на перыяд выбарчай кампаніі, як гэтага патрабуе беларускае заканадаўства.

Смаргонская акруговая камісія папярэджанне аднаму кандыдату адмяніла, другому -- прыпыніла

18.08.2016 Смаргонская акруговая камісія папярэджанне аднаму кандыдату адмяніла, другому -- прыпыніла

Яшчэ ўчора Смаргонская акруговая камісія на сваім паседжанні вынесла папярэджанні двум дэмакратычным кандыдатам Івану Лагвіновічу (Партыя БНФ) і Зміцеру Кучуку (Беларуская партыя “Зялёныя”) за мяркуемае парушэнне артыкула 77 Выбарчага кодэкса.

Гродзенец Сяргей Мякека праз суд дамогся права быць кандыдатам

18.08.2016 Гродзенец Сяргей Мякека праз суд дамогся права быць кандыдатам

Характэрна, што ў час судовага разгляду пракурор Юлія Вішняк таксама прыняла бок заяўніка, спаслаўшыся на артыкул 66 Выбарчага кодэксу, у якім не канкрэтызуецца, якім чынам завяраюцца копіі дакументаў, якія прадстаўляюцца для рэгістрацыі кандыдатам.

Загадчыца вясковай крамы: “Калі я павешу ваш плакат – мяне з’ядуць…”

18.08.2016 Загадчыца вясковай крамы: “Калі я павешу ваш плакат – мяне з’ядуць…”

Калі кіраўнік штаба кандыдата Віктар Марчык звярнуўся да прадаўца вясковай крамы, каб прымацаваць агітацыйную ўлётку з Іванам Шэгам, жанчына спалохана адмовіла гэта зрабіць. Яна сказала, што “калі павесіць на краме плакат з Шэгам – то яе начальнікі з’ядуць ці выганяць з працы”.

Бабруйск: кандыдатка ў тэлевыступе заклікала да ўдзелу ў незалежным назіранні

18.08.2016 Бабруйск: кандыдатка ў тэлевыступе заклікала да ўдзелу ў незалежным назіранні

"У нашай краіне важна не як галасуюць, а як лічаць галасы", - патлумачыла неабходнасць назірання Таісія Кабанчук.

Магілёўская абласная друкарня адмовілася друкаваць улёткі кандадатаў ад АГП без узгаднення

18.08.2016 Магілёўская абласная друкарня адмовілася друкаваць улёткі кандадатаў ад АГП без узгаднення

На Магілёўскай абласной узбуйненай друкарні імя С.Собаля дзейнічае цэнзура, заявіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў.

Забяспечыць спакойную абстаноўку падчас выбараў у Бабруйскім раёне ўзялася мабільная група ідэолагаў

18.08.2016 Забяспечыць спакойную абстаноўку падчас выбараў у Бабруйскім раёне ўзялася мабільная група ідэолагаў

"З мэтай сацыялагічнага маніторынгу і зняцця праблем у вяскоўцаў пры райвыканкаме створана мэтавая мабільная група. Ужо адбыліся выезды ў 10 населеных пунктаў, у ходзе якіх высвятлілася, што больш за ўсё жыхароў раёна хвалююць жыллёва-камунальныя пытанні".

Рыгор Кастусёў патрабуе адмены рэгістрацыі кандыдата -- памочніка прэзідэнта

18.08.2016 Рыгор Кастусёў патрабуе адмены рэгістрацыі кандыдата -- памочніка прэзідэнта

У заяве Рыгор Кастусёў патрабуе разгледзець на пасяджэнні ЦВК факты парушэнняў выбарчага заканадаўства іншым кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90, памочнікам прэзідэнта Дзмітрыем Гобаравым.

Брэсцкая абласная камісія не задаволіла скаргі двух прэтэндэнтаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі

18.08.2016 Брэсцкая абласная камісія не задаволіла скаргі двух прэтэндэнтаў, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі

Скаргі былі пададзены Данілам Палянскім, што вылучаўся зборам подпісаў па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2, і Юрыем Казакевічам, які такім самым шляхам вылучаўся па Баранавіцкай-Цэнтральнай акрузе №5.

Газета Магілёўскага гарвыканкама па-рознаму прадстаўляе інфармацыю аб зарэгістраваных кандыдатах

17.08.2016 Газета Магілёўскага гарвыканкама па-рознаму прадстаўляе інфармацыю аб зарэгістраваных кандыдатах

Агульны прыбытак за 2015 год указаны не ва ўсіх кандыдатах у дэпутаты, якія балатуюцца ў Магілёве.

Смаргонь: вынесены папярэджанні адразу двум дэмакратычным кандыдатам

17.08.2016 Смаргонь: вынесены папярэджанні адразу двум дэмакратычным кандыдатам

Вынесены папярэджанні кандыдатам ад Беларускай партыі “Зялёныя” Зміцеру Кучуку і Партыі БНФ Івану Лагвіновічу. Прычына была названа наступная: кандыдаты мусяць быць вызваленыя на час выбарчай кампаніі ад працы, але гэтыя кандыдаты не прадставілі ў камісію ніякіх дакументаў аб выкананні такога патрабавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства