Навіны на тэму: выбары-2016

Кіраўнік акруговай камісіі ў Барысаве скажае інфармацыю для назіральнікаў АБСЕ

29.08.2016 Кіраўнік акруговай камісіі ў Барысаве скажае інфармацыю для назіральнікаў АБСЕ

Старшыня АВК Пётр Навіцкі заўважыў, што “ніякіх скаргаў у акруговую выбарчую камісію не паступала. Зварот у камісію паступіў ад прадстаўніка БХК А. Мацкевіча і тычыўся дазволу прысутнічаць на паседжанні камісіі падчас праверкі подпісаў выбаршчыкаў. Просьба была цалкам задаволена”.

Сенатар Марзалюк лічыць сустрэчу з выбаршчыкамі "прыватнай размовай" і абвінавачвае журналіста ў выкарыстанні бруднай тэхналогіі

29.08.2016 Сенатар Марзалюк лічыць сустрэчу з выбаршчыкамі "прыватнай размовай" і абвінавачвае журналіста ў выкарыстанні бруднай тэхналогіі

На перадвыбарчай сустрэчы з выбаршчыкамі Ігар Марзалюк голасна заявіў, што Расія ў адносінах да Украіны здзейсніла жудасную рэч, у прыватнасці, анэксаваўшы Крым. У сваю чаргу дзеючы прэзідэнт Украіны ім быў названы "мярзотнікам".

На віцебскіх незалежных кандыдатаў распаўсюджваюць дыскрэдытуючыя матэрыялы ў сацыяльных сетках

29.08.2016 На віцебскіх незалежных кандыдатаў распаўсюджваюць дыскрэдытуючыя матэрыялы ў сацыяльных сетках

Спевы гімна “Магутны Божы” 27 ліпеня, за якія на трох актывістаў завялі адміністрацыйныя справы, аўтар відэароліка замяніў на нецэнзурную лаянку.

Бабруйск: кандыдаты не спяшаюцца праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі

29.08.2016 Бабруйск: кандыдаты не спяшаюцца праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі

Найбольш сустрэч, дзевяць, правёў Ігар Кананчук, 19 і 22 жніўня, але сем разоў ён прызначаў сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час і ў буднія дні. Сяргей Бялянаў правёў тры сустрэчы 26 жніўня, дзве з іх таксама праходзілі ў працоўны час.

У Магілёве прадстаўнік апазіцыі падаў скаргу на “выкарыстанне перавагаў службовага становічша” праўладным кандыдатам

29.08.2016 У Магілёве прадстаўнік апазіцыі падаў скаргу на “выкарыстанне перавагаў службовага становічша” праўладным кандыдатам

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў заявіў аб незаконным выкарыстанні кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 Пятром Салаўёвым "перавагаў свайго службовага становішча".

Праўладная кандыдатка са Светлагорску праводзіць агітацыю па вёсках з канцэртамі

29.08.2016 Праўладная кандыдатка са Светлагорску праводзіць агітацыю па вёсках з канцэртамі

А разам з ёй у вёсках Прудок ды Маісееўка выступалі і мясцовыя артысты па накіраванні аддзела ідэалагічнай працы і культуры.

Кандыдат – актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Віцебшчыны – атрымаў папярэджанне ад акруговай камісіі

29.08.2016 Кандыдат – актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Віцебшчыны – атрымаў папярэджанне ад акруговай камісіі

Папярэджанне кандыдату было абвешчана за тое, што ён не прадставіў камісіі дакумент пра неаплатны адпачынак на час агітацыйнай кампаніі. Дакладней, дакумент быў прадстаўлены – але не той, якога чакалі ў выбарчай камісіі.

АВК пачалі размяшчаць інфармацыйныя плакаты пра кандыдатаў

29.08.2016 АВК пачалі размяшчаць інфармацыйныя плакаты пра кандыдатаў

У Мінску былі заўважаныя першыя агульныя плакаты са звесткамі пра кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 22 – 28 жніўня 2016 года

29.08.2016 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання 22 – 28 жніўня 2016 года

Агітацыйная кампанія па-ранейшаму не вельмі заўважная ў грамадстве; у рэгіёнах агітацыйная актыўнасць праяўляецца нераўнамерна;

Часцей за ўсё адмаўляюцца ад тэлевізійных зваротаў кандыдаты ў дэпутаты ў Брэсцкай вобласці

28.08.2016 Часцей за ўсё адмаўляюцца ад тэлевізійных зваротаў кандыдаты ў дэпутаты ў Брэсцкай вобласці

Калі ў сярэднім па Беларусі не з’явіліся на запіс бясплатных агітацыйных выступаў па тэлебачанні каля 15% прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, дык у брэсцкім рэгіёне - амаль траціна (23 з 72-х кандыдатаў).

На якія сродкі зроблена агітпрадукцыя кандыдата Расохі -- Мазырская акруговая камісія не адказала

28.08.2016 На якія сродкі зроблена агітпрадукцыя кандыдата Расохі -- Мазырская акруговая камісія не адказала

Як дадзеная сітуацыя – агітацыйная прадукцыя зроблена і распаўсюджваецца, а грашовыя сродкі з выбарчага рахунка кандыдата не патрачаныя – адпавядае патрабаванням Выбарчаму кодэксу -- такія пытанні ставіў у сваіх заявах у акруговую камісію і пракуратуру Уладзімір Целяпун.

Давераная асоба кандыдата Кавалько на пытанне пра сумленныя выбары: “Богу – Богава, Цэзару – цэзарава”

28.08.2016 Давераная асоба кандыдата Кавалько на пытанне пра сумленныя выбары: “Богу – Богава, Цэзару – цэзарава”

25 жніўня намеснік старшыні Астравецкага райвыканкаму Віктар Свілла – давераная асоба кандыдата у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Адама Кавалько – правёў у Смаргоні сустрэчу з выбаршчыкамі. Яна адбылася у гімназіі.

Слонім: стаць кандыдатам – адзіная магчымасць выказацца на старонках дзяржвыдання

28.08.2016 Слонім: стаць кандыдатам – адзіная магчымасць выказацца на старонках дзяржвыдання

Калі на старонках “Слонімскага весніка” заўсёды адводзіцца месца для розных выступленняў Сопікавай ці матэрыялаў пра яе, то за пяць апошніх гадоў для Івана Шэгі, Міхаіла Караткевіча і Алеся Масюка прадвыбарчыя праграмы – гэта першыя выступленні на старонках слонімскай раёнкі.

Эстафету нападаў пенсіянерак на агітацыйныя пікеты ад Хойнікаў прыняў Лоеў

28.08.2016 Эстафету нападаў пенсіянерак на агітацыйныя пікеты ад Хойнікаў прыняў Лоеў

Не абышоўся без прыгоды агітацыйны пікет у Лоеве – на давераную асобу кандыдата, журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага напала жанчына, якая спрабавала выхапіць у яго мегафон, а затым нанесла яму некалькі удараў кулакамі ў спіну.

Бабруйск: тэледэбаты – магчымасць задаць нязручныя пытанні

28.08.2016 Бабруйск: тэледэбаты – магчымасць задаць нязручныя пытанні

Найбольш "гарачымі" дэбаты атрымаліся паміж кандыдатамі па Сельскай акрузе, у іх удзельнічалі гендырэктар "Бабушкиной крынки" Ігар Кананчук, старшыня Глушанскага сельсавету Марыя Сушчанка і індывідуальны прадпрымальнік, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрусь Архіпенка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства