Навіны на тэму: выбары-2016

Маладыя і багатыя хочуць стаць дэпутатамі

01.09.2016 Маладыя і багатыя хочуць стаць дэпутатамі

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” склалі топ-5 мінскіх кандыдатаў, якія мелі самы вялікі даход за 2015 год і гатовыя развітацца са сваімі прыбытковымі пасадамі на бліжэйшыя чатыры гады дзеля крэсла дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Салігорск: перадвыбачая агітацыйная актыўнасць кандыдатаў узрасла

01.09.2016 Салігорск: перадвыбачая агітацыйная актыўнасць кандыдатаў узрасла

У беларускай сталіцы шахцёраў выбаршчыкі нарэшце змаглі пабачыць агітацыйную кампанію кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Зрэшты, вялікага ажыятажу і цікавасці ў салігорцаў гэты не выклікала.

Смаргонская акруговая камісія вынесла папярэджанні двум дэмакратычным кандыдатам

01.09.2016 Смаргонская акруговая камісія вынесла папярэджанні двум дэмакратычным кандыдатам

31 жніўня адбылося паседжанне Смаргонскай акруговай камісіі, у парадку дня якога быў разгляд парушэнняў выбарчага заканадаўства з боку кандыдата ад АГП Мікалая Уласевіча і кандыдата ад Партыі БНФ Івана Лагвіновіча.

На віцебскіх кандыдатаў складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі

01.09.2016 На віцебскіх кандыдатаў складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі

У Кастрычніцкім РАУС Алена Шабуня, Тацяна Севярынец і Георгі Станкевіч даведаліся, што падчас збору подісаў за сваё вылучэнне толькі на адным баку вуліцы Леніна яны дзейнічалі згодна з выбарчым заканадаўствам. А на другім баку яно на іх нібыта ўжо не распаўсюджвалася.

У Магілёве кандыдат ад АГП заявіў аб зрыве дырэктарам школы сустрэчы з выбаршчыкамі

31.08.2016 У Магілёве кандыдат ад АГП заявіў аб зрыве дырэктарам школы сустрэчы з выбаршчыкамі

Кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Алег Аксёнаў абвінаваціў дырэктара СШ №21 у зрыве перадвыбарчага сходу.

Кандыдатка Ірына Яскевіч: “Усе месцы для пікетаў пазаймалі без мяне. Але пікетаў ніхто не праводзіць”

31.08.2016 Кандыдатка Ірына Яскевіч: “Усе месцы для пікетаў пазаймалі без мяне. Але пікетаў ніхто не праводзіць”

“У аддзеле ідэалогіі Кастрычніцкай раённай адміністрацыі мне сказалі, што расклад пікетаў ужо ёсць, і ён такі: штодня ўсе пляцоўкі занятыя агітацыяй за дзеючага дэпутата Аляксандра Цацоху, за сябра КПБ Уадзіміра Якаўлева і за прадстаўніка ЛДП Дзмітрыя Езафатава".

Яшчэ раз пра падлік галасоў

31.08.2016 Яшчэ раз пра падлік галасоў

Падлік галасоў - менавіта тая працэдура, якая трымаецца за самай вялікай заслонай сакрэтнасці і якую больш за ўсё крытыкуюць нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі за выбарамі ў Беларусі.

Кандыдата ў дэпутаты Вольгу Маёраву пакаралі штрафам за пікет у падтрымку маці Юрыя Захаранкі

31.08.2016 Кандыдата ў дэпутаты Вольгу Маёраву пакаралі штрафам за пікет у падтрымку маці Юрыя Захаранкі

30 жніўня кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Усходняй акрузе №107 г. Мінска Вольгу Маёраву аштрафавалі за ўдзел у пікеце ў падтрымку Ульяны Захаранкі – маці зніклага экс-міністра ўнутранных спраў Юрыя Захаранкі

Першы агітацыйны канцэрт адбыўся ў Магілёве (фота)

31.08.2016 Першы агітацыйны канцэрт адбыўся ў Магілёве (фота)

Упершыню за ўсю гісторыю выбараў у Магілёве ўвечары 30 жніўня быў наладжаны перадвыбарчы агітацыйны канцэрт. Яго арганізатарам выступіў незалежны кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Юрый Стукалаў.

Салігорск: назіральнікі фіксуюць выкарыстаенне адміністрацыйнага рэсурсу за праўладнага кандыдата

31.08.2016 Салігорск: назіральнікі фіксуюць выкарыстаенне адміністрацыйнага рэсурсу за праўладнага кандыдата

Па распараджэнні спадарыні Яроты асобныя работнікі фабрыкі ў працоўны час і з выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці арганізоўвалі і ладзілі пікеты ў падтрымку кандыдата Андрэя Рыбака каля гарадскога рынка “Кастрычніцкі”.

Слонім: давераная асоба кандыдата скардзіцца ў пракуратуру на абразы

31.08.2016 Слонім: давераная асоба кандыдата скардзіцца ў пракуратуру на абразы

У скарзе Віктар Марчык адзначае, што спадар Сакалоўскі ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы “Хроніка слонімскіх падзей” некалькі разоў абразіў кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгу.

Прэтэндэнт у кандыдаты-камуніст з Крычава просіць ЦВК адхіліць ад удзелу ў выбарах іншую камуністку

31.08.2016 Прэтэндэнт у кандыдаты-камуніст з Крычава просіць ЦВК адхіліць ад удзелу ў выбарах іншую камуністку

Уладзімір Ушакоў прыводзіць доказы таго, што іншы прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Таццяна Марачкава была прынятая ў КПБ заднім чыслом.

Пра трэнінгі для сяброў участковых камісій Случчыны і Салігоршчыны назіральнікаў не праінфармавалі

30.08.2016 Пра трэнінгі для сяброў участковых камісій Случчыны і Салігоршчыны назіральнікаў не праінфармавалі

Слуцкія і салігорскія прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за тым, як ідэолагі мясцовых райвыканкамаў вучылі старшыняў і сакратароў участковых камісій “правільна арганізовываць галасаванне і працэдуру падліку галасоў”.

У Брэсце перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў друкуюцца ў адной газеце, але рознымі накладамі

30.08.2016 У Брэсце перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў друкуюцца ў адной газеце, але рознымі накладамі

Кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4, накіраваў скаргу ў акруговы выбаркам і рэдакцыю газеты “Вячэрні Брэст”.

Праўладны кандыдат „прыватызавала” бульвар

30.08.2016 Праўладны кандыдат „прыватызавала” бульвар

Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў з Баранавіч Вольга Палітыка, якая ўдзельнічае ў парламенцкіх выбарах, “прыватызавала” ў горадзе бульвар Штакераў. Яна заявіла ўладам, што не хоча, каб побач з яе пікетамі стаялі кандыдаты ад апазіцыі. І ўлады пайшлі ёй насустрач.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства