Навіны на тэму: правы зняволеных

Чаму пераважна жанчыны чакаюць блізкіх з турмы

08.11.2018 Чаму пераважна жанчыны чакаюць блізкіх з турмы

Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках не трэба ахвяраваць сваім жыццём?

МУС правярае інфармацыю аб бунце зняволеных у калоніі пад Івацэвічамі

06.11.2018 МУС правярае інфармацыю аб бунце зняволеных у калоніі пад Івацэвічамі

На думку праваабаронцы, такая сітуацыя дапушчальная з-за шматлікіх праблем, звязаных з адбываннем крымінальнага пакарання асуджанымі па арт. 328 КК.

Замкнутае кола вязня Барановіча

18.10.2018 Замкнутае кола вязня Барановіча

Праваабаронцы “Вясны” звязаліся з сястрой Святаслава Барановіча Наталляй і пагутарылі з ёй пра шматлікія дысцыплінарныя спагнанні і жорсткія ўмовы ўтрымання - пра ўсё тое, што адбывалася з яе братам з моманту паступлення ў калонію.

Жамчужнаму адмоўлена ў памілаванні, сам ён зноў і зноў аказваецца ў ШІЗА

01.08.2018 Жамчужнаму адмоўлена ў памілаванні, сам ён зноў і зноў аказваецца ў ШІЗА

У Адміністрацыі Прэзідэнта разгледзелі зварот шэрагу грамадскіх арганізацый аб памілаванні палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ціск на яго з боку адміністрацыі калоніі не спыняецца.

Ужо сёння! "Беларуская турэмная літаратура": прэзентацыя кніг Мікалая Дзядка і Алеся Кіркевіча

12.06.2018 Ужо сёння! "Беларуская турэмная літаратура": прэзентацыя кніг Мікалая Дзядка і Алеся Кіркевіча

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску.

Адміністрацыя калоніі пагражае прызнаць Пятра Кучуру псіхічна хворым

28.05.2018 Адміністрацыя калоніі пагражае прызнаць Пятра Кучуру псіхічна хворым

Як паведаміла жонка асуджанага Людміла Кучура, скаргу яе мужа на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў знішчыла адміністрацыя калоніі, а яго самаго хочуць прынаць псіхічна хворым.

Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?

22.05.2018 Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?

ПЦ "Вясна" стала вядома гісторыя Уладзіміра Бандарэнкі, які ўжо восем (!) разоў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. За кошт гэтага яго першапачатковы тэрмін зняволення павялічыўся практычна ў два разы.

ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту

03.05.2018 ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту

Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.

Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?

27.04.2018 Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?

Людміла Кучура накіравала скаргу начальніку ДВП, у якой выказала нязгоду з вынікамі праверкі, праведзенай яго намеснікам Іванам Мысліцкім, указала на несупадзенне інфармацыі па колькасці накіраваных лістоў мужам ў яе адрас і просіць даць праўдзівыя адказы на ўсе пастаўленыя раней пытанні.

“Такіх, як ты, не павінна існаваць. Ты – біясмецце”. Падрабязнасці затрымання анархіста за порна

25.04.2018 “Такіх, як ты, не павінна існаваць. Ты – біясмецце”. Падрабязнасці затрымання анархіста за порна

Актывіст Фёдар Бабанаў, які зараз знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, распавёў ПЦ “Вясна” пра псіхалагічны ціск, які аказвалі супрацоўнікі ГУБАЗіК падчас яго затрымання і трохсуткавага арышту.

Праваабаронцы расчараваныя неэфектыўнай дзейнасцю грамадскіх назіральных камісій

20.04.2018 Праваабаронцы расчараваныя неэфектыўнай дзейнасцю грамадскіх назіральных камісій

Прэзідэнт беларускага Дома правоў чалавека Таццяна Равяка напачатку лютага звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі з просьбай праверыць Горацкую ВК №9, дзе ўтрымліваецца палітвязень Міхаіл Жамчужны. Вынікі праверкі моцна расчаравалі праваабаронцу.

Петыцыя Людмілы Кучуры: Саўмін перанакіроўвае, МУС адмоўчваецца

19.04.2018 Петыцыя Людмілы Кучуры: Саўмін перанакіроўвае, МУС адмоўчваецца

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перанакіраваў зварот і петыцыю Людмілы Кучуры ў Міністэрства ўнутранных спраў з просьбай паведаміць жанчыны пра вынікі разгляду.

У Расіі будзе створаны Нацыянальны прэвентыўны механізм па прадухіленні катаванняў. А што ў нас?

12.04.2018 У Расіі будзе створаны Нацыянальны прэвентыўны механізм па прадухіленні катаванняў. А што ў нас?

У Расіі можа з'явіцца агульнарасійская сістэма кантролю над турмамі, піша Маскоўская Хельсінкская група.

Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бяспеку Міхаілу Жамчужнаму

15.12.2017 Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бяспеку Міхаілу Жамчужнаму

Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

“Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” Далучайся да кампаніі Amnesty International

05.12.2017 “Адпраў ліст. Дамажыся зменаў!” Далучайся да кампаніі Amnesty International

Amnesty International у чарговы раз заклікае далучыцца да самай вялікай праваабарончай кампаніі – “Марафону лістоў”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства