Навіны на тэму: выбары-2015
18.07.2015 Драгічын: мясцовыя ўлады не паведамілі пра месцы, дзе нельга будзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты
Паводле раскладу выбарчай кампаніі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы павінны былі не пазней за 17 ліпеня вызначыцца з месцамі, дзе на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі будзе забаронена ладзіць пікеты з мэтай збору подпісаў.
17.07.2015 Патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана будуць судзіць
Затрыманага Юрыя Шульгана вінавацяць у дробным хуліганстве і ў з'яўленні ў грамадскім месцы ў стане ап'янення.
17.07.2015 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” дамовіліся падтрымліваць шчыльную сувязь з прадстаўнікамі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ падчас выбараў
Сёння Алесь Бяляцкі, Алег Гулак і Уладзімір Лабковіч сустрэліся з саветнікамі ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ Уладзімірам Місевым і Таццянай Багусевіч.
17.07.2015 У Рэчыцы забаранілі збіраць подпісы за кандыдатаў у Прэзідэнты каля неіснуючага аб’екта
Сярод іншых аб’ектаў, каля якіх райвыканкам забараніў ладзіць пікетаванне - вайсковая частка № 22403 Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якая ўжо некалькі месяцаў не існуе.
17.07.2015 У Гомелі забаранілі праводзіць пікеты для збору подпісаў на тэрыторыях вакзалаў і прывакзальных плошчах
Таксама гомельскія ўлады стандартна прапісалі пра адлегласць у 50 метраў ад будынкаў выканкамаў, судоў, пракуратуры, падземных пераходаў, а таксама «тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва».
17.07.2015 Бабруйск: Месцаў для збору подпісаў стала больш
У параўнанні з апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі, гэты спіс меньшы па памеры. Напрыклад, у 2010 годзе ініцыятыўным групам было забаронена працаваць каля камунальных прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, устаноў культуры і спорта, навучальных устаноў і прахадных прадпрыемстваў.
17.07.2015 Ужо зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы кандыдатаў у прэзідэнты
Як паведамляе БелаПАН, 17 ліпеня на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) былі зарэгістраваныя тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты - Лукашэнкі, Калякіна і Гайдукевіча.
17.07.2015 Круглянскі райвыканкам адмяніў уласнае рашэнне наконт вызначэння месцаў, забароненых для пікетавання
Новае рашэнне Круглянскага райвыканкама нашмат больш ліберальнае за папярэдняе, зараз у Круглым сапраўды ёсць незабароненыя людныя месцы, дзе можна арганізаваць збор подрісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
17.07.2015 Баранавічы: збіраць подпісы можна, але не там, дзе шмат людзей
"Добра, што згаданае рашэнне гарадскіх уладаў не забараняе збіраць подпісы, як гэта было раней, каля крамаў, дамоў культуры, праходных прадпрыемстваў, гандлёвага дому “Вясёлка”. Але нас засмучае той факт, што па-ранейшаму забараняецца збіраць подпісы ў самых “хлебных” месцах".
17.07.2015 Бярозаўскі райвыканкам пашырыў месцы, забароненыя для збору подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты РБ
Рашэнне Бярозаўскага райвыканкама №719 ад 08.07.2015 пашырае колькасць месцаў, забароненых для пікетавання з мэтаю збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.
17.07.2015 Жодзіна: дакументы для назіральніка ў ТВК ледзьве не згубіліся на галоўпаштамце
Гэта рэальна магло б здарыцца, калі б адрасат не даведаўся пра час адпраўкі да яго з Мінска карэспандэнцыі з дакументам, і не прыйшоў бы самастойна шукаць ліст на жодзінскі Галоўпаштамт.
17.07.2015 У Салігорску і Нясвіжы вызначылі “зоны адчужэння” для збору подпісаў
Цяжка зразумець, якімі прававымі стандартамі кіраваліся салігорскія чыноўнікі, але збор подпісаў забаронены нават каля помнікаў архітэктуры, гісторыі, культуры, воінскіх захаванняў і ў радыюсе 50 метраў ад іх.
16.07.2015 ЦВК прыняла заявы ад 7 кандыдатаў у прэзідэнты і заўтра разгледзіць іх
17 чэрвеня ў 12.00 плануецца правядзенне паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі, на якім будуць разглядацца заявы асобаў, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты, а таксама пытанне рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў.
16.07.2015 У Светлагорску зборшчыкаў подпісаў не падпусцяць да адміністрацыйных будынкаў бліжэй за 200 метраў
Пакуль не ўсе райвыканкамы Гомельскай вобласці надрукавалі рашэнні аб месцах, забароненых для пікетаў з мэтай збору подпісаў, хоць 17 ліпеня і апошні дзень, калі мясцовая «вертыкаль» павінна прыняць і абнародаваць такія рашэнні.
16.07.2015 Зборшчыкі подпісаў на Віцебшчыне будуць лічыць метры і вызначаць межы "тэрыторый" каля асобных будынкаў
У Глыбокім нельга збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары бліжэй як за 50 метраў ад устаноў і арганізацый. У іншых райцэнтрах – бліжэй чым за 20. У асобных рэгіёнах адлегласці не вызначалі, аднак увялі куды больш жорсткія абмежаванні.