Навіны на тэму: выбары-2015
21.07.2015 Аршанская раённая выбарчая камісія – без прадстаўнікоў апазіцыйных партый
У камісію спрабавалі трапіць Валянціна Ігнаценка, прадстаўніца АГП, і Мікалай Дзямідаў, прадстаўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".
21.07.2015 У Оршы і ў Дуброўне прадстаўнікоў БХК не пусцілі на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій
Прадстаўнікі выканкамаў спасылаюцца на арт. 34 выбарчага заканадаўства і сцвярджаюць, што "маніторынг" працэсу стварэння тэрытарыяльных камісій незаконны.
20.07.2015 Брэст: у склад абласной выбарчай камісіі трапіў адзін прадстаўнік апазіцыйнай партыі
Упершыню на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага аблвыканкама была арганізаваная анлайн-трансляцыя з сумеснага паседжання прэзідыума абласнога савета дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта, на якім вырашалася пытанне пра стварэнне выбарчай камісіі.
20.07.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 13-19 ліпеня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
20.07.2015 Cуды над Юрыем Шульганом і Паўлам Канавальчыкам
Юры Шульган і Павал Канавальчык аштрафаваныя на 30 базавых кожны за "дробнае хуліганства". 21 ліпеня адбудзецца працяг судовага паседжання.
20.07.2015 У Смаргоні з 15 прэтэндэнтаў у склад раённай ТВК персанальна абмеркавалі толькі прадстаўніка “Белай Русі”
20 ліпеня ў Смаргоні 15 хвілін працягвалася сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета з нагоды фармаванння раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Усяго было 15 прэтэндэнтаў на 13 месцаў у камісіі.
20.07.2015 Прадстаўнікоў БХК не пускаюць на паседжанні па стварэнні тэрытарыяльных камісій у Віцебску
Трапіць на паседжанні па стварэнні камісій спрабавалі праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік. Абодвум адмовілі, паведаміўшы, што "маніторынг пасяджэнняў не дазволены заканадаўствам".
20.07.2015 ЦВК Беларусі завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп
Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла сёння рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
20.07.2015 Прадстаўніка БХК не дапусцілі на паседжанне па стварэнні Баранавіцкай раённай камісіі
Па словах праваабаронцы, яго папрасілі пакінуць памяшканне, спаслаўшыся на тое, што арт. 34 ВК не дазваляе прысутнічаць прадстаўнікам грамадскіх арганізацый на пасяджэнні па фарміраванні ТВК, калі яны не вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчай камісіі.
20.07.2015 Гродна: прадстаўнікі апазіцыйных партый у ТВК не ўвайшлі
У склад абласной ТВК было ўключана 13 чалавек, галасавалі за іх персанальна. Вылучана ў склад ТВК было 19 асоб, аднак адміністрацыя не рэкамендавала астатніх 6 чалавек для галасавання.
20.07.2015 Аршанскі райвыканкам – адзіны, які не размясціў да гэтага часу інфармацыю пра месцы, забароненыя для пікетаў
Усе афіцыйныя сайты райвыканкамаў Віцебшчыны надрукавалі інфармацыю пра вызначэнне месцаў, забароненых для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Толькі на Аршаншчыне гэта застаецца таямніцай.
19.07.2015 У Бялынічах кантроль за правядзеннем пікетавання па збору подпісаў будзе ажыццяўляць чыноўнік, які з’яўляецца і старшынёй раённай “Белай Русі”
Бялыніцкі райвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
18.07.2015 Смаргонь: улада аддаляе ад сваіх будынкаў пікеты па збору подпісаў
Дзіўна, але Смаргонскі райвыканкам у спіс забароненых месцаў не ўключыў мясцовае аддзяленне КДБ і Смаргонскі РАУС, парадныя ўваходы ў якія знаходзяцца праз дарогу ад будынка суда, у 20-30 метрах.
18.07.2015 Не ўсе райвыканкамаўскія інтэрнэт-сайты Магілёўскай вобласці змясцілі рашэнні аб забароненых месцах для збору подпісаў
Па стане на 18 ліпеня на пяці райвыканкамаўскіх інтэрнэт-сайтах Магілёўскай вобласці з 21-го немагчыма знайсці рашэнні мясцовых райвыканкамаў аб вызначанні месцаў, якія забаронены для правядзення пікетаў з мэтай збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты.
18.07.2015 На Случчыне і Піншчыне таксама забаранілі збор подпісаў у шматлюдных месцах
На тле падобных суворых амбежаванняў рашэнне Слуцкага райвыканкаму выглядае верхам лібералізму. “Зону адчужэння” для збору подпісаў каля ўстановаў і арганізацый гораду тут абмежавалі адлегласцю “ўсяго толькі” у 20 метраў.