Навіны на тэму: выбары-2015

У Жодзінскай выбарчай камісіі - 1 новы сябра,  ды і той з "рэкамэндацыяй"

22.07.2015 У Жодзінскай выбарчай камісіі - 1 новы сябра, ды і той з "рэкамэндацыяй"

У Жодзінскай гарадской выбарчай камісіі, склад якой быў зацверджаны 21 ліпеня за 17 хвілінаў, з’явіўся адзіны новы сябра. Гэта - Яўгенія Мінчэня, якая вылучалася шляхам збору подпісаў.

Марына Адамовіч: "Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча парушае заканадаўства"

22.07.2015 Марына Адамовіч: "Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча парушае заканадаўства"

Жонка вязня Мікалая Статкевіча і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч звяртае ўвагу, што адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню Статкевіча кандыдатам на пасаду Прэзідэнта парушае Выбарчы кодэкс.

Салігорск: Тэрытарыяльную камісію сфармавалі за 15 хвілін

22.07.2015 Салігорск: Тэрытарыяльную камісію сфармавалі за 15 хвілін

Сумеснае паседжанне Салігорскага райвыканкаму і Савета дэпутатаў заняло літаральна 15 хвілін. Галоўны ідэолаг Салігоршчыны Мікалай Маскевіч скарагаворкай зачытаў прозвішчы пятнаццаці вылучэнцаў, ад двух з якіх былі агучаныя самаадводы.

Глуск: раённую выбарчую камісію стварылі за 5 хвілін

22.07.2015 Глуск: раённую выбарчую камісію стварылі за 5 хвілін

Ігар Кірын адзначае, што ў зацверджаным складзе Глускай раённай камісіі 6 яе членаў ужо працавалі ў складзе камісіі падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў, 5 чалавек – новыя сябры камісіі.

У Мазыры раённая камісія створана па стандарту: чытаем «грамадскасць» - разумеем «чыноўнікі»

22.07.2015 У Мазыры раённая камісія створана па стандарту: чытаем «грамадскасць» - разумеем «чыноўнікі»

У камісіі будуць працаваць начальнік арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама Вераніка Байкова (як прадстаўнік прафсаюзу), галоўны ўрач паліклінікі Ігар Баранаў (як прадстаўнік «Белай Русі»), кіраўнік аддзялення БПС-банку Мікалай Дзягцераў (ад грамадзян шляхам падачы заяў).

Байкот выбараў: заканадаўства і практыка краін СНД

21.07.2015 Байкот выбараў: заканадаўства і практыка краін СНД

Толькі Беларусь наўпрост у сваім заканадаўстве ўвяла забарону на байкот выбараў, а таксама прадугледзела адміністрацыйную адказнасць за заклікі да байкоту. Усе астатнія падпісанты Канвенцыі аднолькава разумеюць норму п.8 арт.9 Канвенцыі, якая наўпрост дазваляе заклікі да байкоту.

Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)

21.07.2015 Праваабаронцы падтрымліваюць жаданне ЦВК запрасіць міжнародных назіральнікаў (відэа)

20 ліпеня на канферэнцыі ў Вене Лідзія Ярмошына выказалась аб тым, што Беларусь гатовая да міжнароднага маніторынгу.

Баранавічы: у гарадской камісіі – прадстаўнік “Справядлівага свету” і ТБМ

21.07.2015 Баранавічы: у гарадской камісіі – прадстаўнік “Справядлівага свету” і ТБМ

Адкрытага абмеркавання і галасавання па кандыдатурах у склад выбарчай камісіі не было. Супрацоўнікі гарвыканкама і гарсавета толькі зацвердзілі загаддзя прапанаваны спіс Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў складзе 13 асоб.

Гомельская абласная камісія складаецца з чыноўнікаў і начальнікаў, якія прадстаўляюць «грамадскасць»

21.07.2015 Гомельская абласная камісія складаецца з чыноўнікаў і начальнікаў, якія прадстаўляюць «грамадскасць»

Ад «грамадзян» прайшлі ў камісію намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Тамара Лук'яненка, галоўны ўрач шпіталю ветэранаў вайны Алег Іванцоў і намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Ала Сусарэнка.

У Віцебскай абласной выбарчай камісіі – адзіны прадстаўнік апазіцыйнай партыі

21.07.2015 У Віцебскай абласной выбарчай камісіі – адзіны прадстаўнік апазіцыйнай партыі

У склад Віцебскай абласной камісіі ўключаны намеснік старшыні абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў. Прадстаўнікоў партый, чые лідэры прэтэндуюць на галоўную кіруючую пасаду ў краіне, у ТВК не ўключаны.

Крычаў: сумеснае пасяджэнне па стварэнні раённай камісіі доўжылася 6 хвілін 30 секунд

21.07.2015 Крычаў: сумеснае пасяджэнне па стварэнні раённай камісіі доўжылася 6 хвілін 30 секунд

Прадстаўнік БХК Сяргей Няроўны адзначае, што большасць зацверджаных членаў Крычаўскай раённай выбарчай камісіі ўжо ўваходзілі ў склад выбарчых камісій падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

Бабруйск: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваны за 16 хвілін

21.07.2015 Бабруйск: тэрытарыяльныя камісіі сфармаваны за 16 хвілін

Камісіі двух раёнаў былі сфармаваны за 16 хвілін. У Ленінскім раёне вылучаліся 16 чалавек, у Першамайскім - 18 чалавек. У склад кожнай ТВК уключылі па 13 сябраў. Прадстаўнікі партыі "Справядлівы свет" Альберт Секержыцкі і Арцём Мігалкін ў іх лік не патрапілі.

У Магілёве ў складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій апазіцыі няма

21.07.2015 У Магілёве ў складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій апазіцыі няма

Праваабаронца Барыс Бухель на сумесным пасяджэнні гарсавета і гарвыканкама. Ён адзначыў, што прадстаўнікі апазіцыі самі не праявілі ініцыятывы па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў.

Спісы раённых камісій у Гомелі падрыхтаваны невядомай «працоўнай групай»

21.07.2015 Спісы раённых камісій у Гомелі падрыхтаваны невядомай «працоўнай групай»

На паседжанні выявілася, што над стварэннем раённых камісій загадзя працавала «працоўная група», якая і падрыхтавала папярэднія спісы прэтэндэнтаў, якія прапаноўваліся ў сябры камісій. За іх прагаласавалі – спісамі. За 53 хвіліны былі сфарміраваны чатыры раённыя камісіі.

Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)

21.07.2015 Марына Адамовіч: “Мы будзем працягваць збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча” (відэа)

Марына Адамовіч заявіла, што будзе працягвацца збор подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча і праводзіць інфармацыйную кампанію на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства