Навіны на тэму: выбары-2015
26.07.2015 Анатоль Лябедзька прыязжаў сустрэцца з віцебскімі выбаршчыкамі (фота)
Падчас размоваў з прадпрымальнікамі Смаленскага кірмаша і гандлёвага цэнтру "Эвіком" палітык падзяліўся і сваімі планамі нагадаць беларускаму грамадству пра палітвязняў і зніклых палітыкаў. Зрабіць гэта ягоныя аднадумцы збіраюцца бліжэйшымі днямі.
24.07.2015 Віцебск: "Я падпісвацца не буду, бо не хачу ў турму”. Збор подпісаў (фота)
За першыя два дні працы па зборы подпісаў у горадзе былі заўважаны пікеты ініцыятыўных груп у падтрымку Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі.
24.07.2015 Збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў праз прызму здымкаў дзяржаўных СМІ: чэргі, каб падпісацца за Лукашэнку і нікога — за апазіцыйных кандыдатаў
На здымках «лукашэнкаўскага» пікету фотакарэспандэнт «зафіксаваў» мнагалюднасць і чэргі, а каля «лябедзькаўскага» - самотная жанчына, і ніводнага чалавека.
24.07.2015 Справаздача па назіранні за фарміраваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій
"Праваабаронцы за свабодныя выбары" правялі маніторынг і аналіз стварэння тэрытарыяльных выбарчых камісій для правядзення прэзідэнцкіх выбараў, па выніках якіх была падрыхтавана справаздача.
24.07.2015 Сябрам ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі забараняюць збіраць подпісы
Сёння сябрам ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі ахоўнікі на рынку Ждановічы не далі збіраць подпісы за рэгістрацыю лідэра АГП кандыдатам у прэзідэнты.
24.07.2015 Баранавічы: цікавасць да вылучаных прэтэндэнтаў у кандыдаты ёсць, але подпісаў няшмат (фота)
24 ліпеня баранавіцкія прыхільнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі разам са сваім лідэрам Анатолем Лябедзькам распачалі збор подпісаў. Учора з’явіліся таксама першыя пікеты па збору подпісаў за Таццяну Караткевіч і Сяргея Калякіна.
23.07.2015 Мінск: з прэтэндэнтамі ў прэзідэнты знаёмяцца, вітаюцца і фатаграфуюцца (фота)
Пікеты па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты Таццяну Караткевіч, Анатоля Лябедзьку, Віктара Цярэшчанку і Аляксандра Лукашэнку кампактна размясціліся ў першы дзень збору подпісаў у Мінску каля сталічнага ГУМа і універсама “Цэнтральны” .
23.07.2015 Першыя пікеты ў Бабруйску -- за Лябедзьку і Лукашэнку (фота)
23 ліпеня ў Бабруйску выставілі першыя пікеты па зборы подпісаў. Пакуль выйшлі ў народ толькі сябры ініцыятыўных груп Анатоля Лябедзькі і Аляксандра Лукашэнкі. На выходныя ў пікеты плануюць таксама выйсці і прыхільнікі Таццяны Караткевіч.
23.07.2015 Баранавічы: праваабаронца абскарджвае свой нядопуск на паседжанне па фарміраваннні ТВК
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам на дзеянні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў падчас фармавання Баранавіцкай раённай выбарчай камісіі.
23.07.2015 У Салігорску пакуль толькі за Анатоля Лябедзьку збіраюць подпісы ў пікеце (фота)
Сур’ёзнай актыўнасці прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны ў беларускай сталіцы шахцёраў пакуль не назіраецца. 23 ліпеня толькі ініцыятыўная група па зборы подпісаў у падтрымку Анатоля Лябедзькі выставіла пікет каля рынку “Кастрычніцкі”.
23.07.2015 Затрыманую ў Брэсце актывістку АГП вызвалілі з міліцыі
На Аліну Літвінчук склалі адразу два адміністратыўныя пратаколы.
23.07.2015 У Гродне пачаўся збор подпісаў за кандыдатаў (фота)
Знешняя актыўнасць выбарцаў назіралася не вельмі высокай. Нейкіх эксцэсаў ці перашкодаў для збору подпісаў у першы дзень таксама не назіралася. Адзінай перашкодай былі кароткачасовыя навальніцы з дажджом.
23.07.2015 Стэфановіч: «Мы ўбачым тое самае, што было і ў 2010-м»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч у перадачы «Інтэрвію тыдня» распавёў, пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту і ці сапраўды некаторыя палітыкі ў Эўропе хочуць пайсьці насустрач афіцыйнаму Менску.
23.07.2015 Брэст: першыя пікеты па збору подпісаў адбыліся без вялікага ажыятажу (фота)
Прадстаўнікі ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння Аляксандра Лукашэнкі, Таццяны Караткевіч, Сяргея Калякіна былі заўважаны на найбольш шматлюдных гарадскіх пляцоўках. Паводле словаў саміх сябраў ініцыятыўных груп, збор подпісаў пакуль ідзе стрымана.
23.07.2015 Гомельскі абласны суд не задаволіў скаргу «Справядлівага свету» на неўключэнне ў абласную камісію сябра партыі
Дзмітрый Ражкоў дадаў, што орган, які стварае камісію, не абавязаны даваць тлумачэнні з нагоды уключэння ці неўключэння таго ці іншага грамадзяніна ў камісію. «Было 24 прэтэндэнты, уключылі 13, канечне, нехта застанецца незадаволены», - адзначыў начальнік упраўлення.