Навіны на тэму: выбары-2015
30.07.2015 Цэнтральная камісія адмовілася ад працэдуры празрыстага падліку галасоў (дакумент)
Алег Гулак: "То кіраўніцтва Цэнтральнай камісіі ўводзіць непрадугледжанае ВК правіла, напрыклад, што пазбаўленыя акрэдытацыі назіральнікі ўжо не маюць права паўторна акрэдытавацца, то настолькі вузка трактуе свае паўнамоцтвы, што ніяк не можа павысіць празрыстасць выбарчага працэсу".
29.07.2015 У Гомелі ад зборшчыка подпісаў патрабуюць аплаціць месца на рынку
Гэта было 28 ліпеня. Сёньня, 29 ліпеня, Віктар Хоміч стаў тамсама, дзе і ўчора, але адміністрацыя рынку запатрабавала згарнуць пікет і перабрацца ў іншае месца.
29.07.2015 У гомельскай школе №27 у працоўны час збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку
Праваабаронцам і журналістам паступіла інфармацыя, што 29 ліпеня ў 13.00 у кабінеце дырэктара сярэдняй школы №27 будуць збірацца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Па словах супрацоўнікаў школы, ім было загадана прыйсці ў 13.00 да кабінета дырэктара з пашпартамі.
29.07.2015 Уладзімір Лабковіч: Пазбаўленне акрэдытацыі назіральнікаў на выбарах – гэта зброя, якую стварае сабе выбарчая сістэма беларускай улады
Беларускі Хельсінкскій камітэт у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію (ЦВК) з просьбай патлумачыць ч. 9 арт. 13 Выбарчага кодэксу.
29.07.2015 ЦВК не жадае запрашаць міжнародную арганізацыю ENEMO назіраць за выбарамі
Прадстаўнікі вядомай міжнароднай арганізацыі па назіранню ENEMО накіравалі ў ЦВК, Адміністрацыю прэзідэнта і МЗС лісты з просьбай дапусціць іх да маніторынгу выбарчага працэса ў Беларусі падчас выбараў прэзідэнта.
29.07.2015 “Пасля таго, як я адмовілася паставіць подпіс, прайшла чутка па заводзе, што ў нейкі з дзён я выходзіла з працы ў нецвярозым стане”
“Справа адбываецца ў г. Брэст, ААТ "Брэсцкі электрамеханічны завод". Учора ўсім было абвешчана, што ўсе супрацоўнікі, у якіх ёсць пашпарты, павінны падпісацца за цяперашняга. Ініцыятыўная група размясцілася ў аддзеле кадраў у перыяд з 14:30 да 16 гадзін".
29.07.2015 Аляксандра Васілевіч патрабуе ад Мікалая Лазавіка прабачэнняў
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч накіравала ў ЦВК Беларусі скаргу. Падставай для яе напісання стаў выступ сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка ў праграме “Контуры”, якая транслявалася 26 ліпеня ў вячэрні эфірны час па беларускім тэлебачанні.
28.07.2015 Салігорск: подпісы за Лукашэнку збіраюць з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу
Паказальны выпадак адбыўся ў Салігорскім цэнтры занятасці насельніцтва падчас правядзення там заняткаў па падвышэнні кваліфікацыі. Адна з работніц цэнтру ледздь не ў загадным тоне запатрабавала ад удзельнікаў заняткаў падпісацца за дзеюячага кіраўніка краіны.
28.07.2015 У Мінску -- пікет у падтрымку палітвязняў (фота)
Сёння каля сталічнага ГУМа адбываецца пікет салідарнасці з палітвязнямі і роднымі выкрадзеных, арганізаваны ініцыятыўнай групай кандыдата ў прэзідэнты Анатоля Лябедзькі. У прадстаўнікоў выбарчай камісіі Цэнтральнага раёна ўзніклі заўвагі адносна здымкаў, якія трымалі ў руках удзельнікі мерапрыемства.
27.07.2015 “Мабільны” пікет на роварах Таццяны Караткевіч прайшоў без эксцэсаў (фота)
Пікет пачаўся каля мінскай Стэлы, як і планавалася. Сябры ініцыятыўнай групы сабралі подісы ў тых, хто прышоў на мерапрыемства ў падтрымку прэтэндэнта. Пасля гэтага прыкладна 15 удзельнікаў пікета на роварах паехалі да помніка Янку Купалу, сфатаграфаваліся там і рушылі на мост праз Свіслач.
27.07.2015 У Слоніме пакуль збіраюць подпісы толькі за Караткевіч і Калякіна
ініцыятыўныя групы збіраюць у Слоніме подпісы па кватэрах “ад дзвярэй да дзвярэй”. Ніякіх эксцэсаў цягам першых дзён збору подпісаў не зафіксавана. Зборшчыкаў подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Слоніме пакуль не было заўважана.
27.07.2015 Затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч у Маладзечна (абноўлена)
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", затрыманы Валянцін Цішко - сябра ініцыятыўнай группы Таццяны Караткевіч у Маладзечна.
27.07.2015 Гарадоцкі райвыканкам пачаў фармаваць спісы выбаршчыкаў для галасавання на даму (скрыншот)
Гарадоцкі райвыканкам размясціў на сваім афіцыйным сайце аб'яву пра тое, што “ідзе ўдакладненне вусных і пісьмовых просьбаў выбаршчыкаў, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць у дзень выбараў прыйсці ў памяшканне для галасавання і жадаюць прагаласаваць па месцы іх знаходжання".
27.07.2015 Мінгарвыканкам не дазволіў велапрабег ініцыятыўнай групе Таццяны Караткевіч
На сёння ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч запланавала збор подпісаў каля мінскай Стэлы, адкуль планавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Але ж у гэтым групе было адмоўлена і сказана, што зараз яны маюць права толькі праводзіць пікеты. "Улада не гатовая да крэатыву", – упэўнена Т. Караткевіч.
27.07.2015 Запушчаны афіцыйны сайт “Выбары-2015”
Пра запуск спецыялізаванага сайту “Выбары-2015” паведаміла ЦВК 23 ліпеня на сваім афіцыйным сайце.