Навіны на тэму: выбары-2015

У Чавусах не хаваюць, як стваралася ініцыятыўная група ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі

02.08.2015 У Чавусах не хаваюць, як стваралася ініцыятыўная група ў падтрымку вылучэння Лукашэнкі

Раённая газета выканкама паведаміла: "У райвыканкаме адбылося пасяджэнне пад кіраўніцтвам намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталя Лебедзева і старшыні раённага Савета дэпутатаў Анатоля Мацюліна, на якім была вызначана ініцыятыўная група ў складзе 30 чалавек".

Салігорскім прадпрыемствам выдалі разнарадку па зборы подпісаў за Лукашэнку

01.08.2015 Салігорскім прадпрыемствам выдалі разнарадку па зборы подпісаў за Лукашэнку

Так, напрыклад, кожнаму зборшчыку подпісаў на ААТ “Салігорскгандль” неабходна было сабраць па 13 лістоў подпісаў, то бок па 208 штук. Для гэтага ўсіх работнікаў прадпрыемства абавязвалі прынесці на працу пашпарты.

Брэст: прэтэндэнту ў кандыдаты Анатолю Лябедзьку спрабавалі сарваць сустрэчу з прадпрымальнікамі (фота)

31.07.2015 Брэст: прэтэндэнту ў кандыдаты Анатолю Лябедзьку спрабавалі сарваць сустрэчу з прадпрымальнікамі (фота)

Адна з сустрэч была запланаваная на рэчавым рынку, які належыць мясцоваму ЦУМу, аднак літаральна напрэдадні візіту Анатоля Лябедзькі на гэты рынак сябры ягонай ініцыятыўнай даведаліся, што адміністрацыя гандлёвага прадпрыемства забараняе збіраць подпісы на тэрыторыі рынка.

Хочаш удзельнічаць у выбарах? Можаш і ў ЛПП трапіць

31.07.2015 Хочаш удзельнічаць у выбарах? Можаш і ў ЛПП трапіць

У гісторыі затрымання і асуджэння неадбыўшагася кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана і кіраўніка яго ініцыятыўнай групы Паўла Канавальчыка шмат няўвязак і супярэчлівых фактаў. Юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" пастараліся раскласці ўсё «па палічках».

Валеры Ухналёў: пакватэрны абыход пакуль не прыносіць вынікаў

31.07.2015 Валеры Ухналёў: пакватэрны абыход пакуль не прыносіць вынікаў

Валер Ухналёў, намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет”, які каардынуе дзейнасць ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Сяргея Калякіна, лічыць, што надзея назбіраць неабходныя для далейшага ўдзелу ў выбарах 100000 галасоў застаецца, нягледзячы на невялікую актыўнасць грамадзян.

Жодзіна: зафіксаваныя парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку (фотафакт)

31.07.2015 Жодзіна: зафіксаваныя парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку (фотафакт)

У Жодзіне зафіксаваныя парушэнні, якія паказваюць якім спосабам ініцыятыўная група па вылучэнні прэтэндэнтам у кандыдаты на прэзыдэнцкія выбары Аляксандра Лукашэнкі дазваляе сабе збіраць подпісы.

 У Лунінцы дырэктар рынка Веляскевіч не дазволіў збіраць подпісы за Караткевіч каля тэрыторыі рынка

31.07.2015 У Лунінцы дырэктар рынка Веляскевіч не дазволіў збіраць подпісы за Караткевіч каля тэрыторыі рынка

Амаль праз гадзіну да Віталя Каліноўскага падыйшлі работнікі райвыканкама і паабяцалі разабрацца ў скандальнай сітуацыі. Яны публічна адчыталі дырэктара рынка, папярэдзілі, каб больш такога не было і папрасілі Каліноўскага не паведамляць у прэсу.

У Віцебску КХП-БНФ запрасіў улады на пікеты "За сумленныя выбары"

31.07.2015 У Віцебску КХП-БНФ запрасіў улады на пікеты "За сумленныя выбары"

Заяўнікі пікетаў – сябры Кансерватыўна-Хрысціянаскай партыі БНФ – мяркуюць, што ўлады павінны падтрымаць такую патрыятычную ідэю і нават далучыцца да масавых акцый. Запрашэнні ўзяць удзел у пікетах накіраваны ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска.

Магілёў: пры зборы подпісаў за Лукашэнку выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс

31.07.2015 Магілёў: пры зборы подпісаў за Лукашэнку выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс

"30 ліпеня падчас збору подпісаў у інтэрнаце па адрасе вул.Грышына 106 выбаршчыкі мне паведамілі, што ім загадалі прыйсці з пашпартамі і цягам дня аддзеламі выходзіць на вуліцу да пікета ў падтрымку Лукашэнкі і ставіць за яго подпісы".

Валянцін Стэфановіч: “Не толькі у назіральніка павінна быць магчымасць сачыць за падлікам галасоў, але і сама працэдура павінна быць празрыстай"

30.07.2015 Валянцін Стэфановіч: “Не толькі у назіральніка павінна быць магчымасць сачыць за падлікам галасоў, але і сама працэдура павінна быць празрыстай"

Праваабаронцы не ўпэўнены, што працы назіральнікаў не будуць перашкаджаць, і што ў іх сапраўды будзе магчымасць безперашкодна выконваць свае функцыі.

Мікашэвічы: пры зборы подпісаў запрацаваў адміністрацыйны рэсурс

30.07.2015 Мікашэвічы: пры зборы подпісаў запрацаваў адміністрацыйны рэсурс

У Мікашэвічскай бальніцы, якая з’яўляецца філіялам Лунінецкай цэнтральнай бальніцы, у працоўны час з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу, адбываецца збор подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра выпадкі незаконных дзеянняў пад час выбарчай кампаніі (відэа)

30.07.2015 Праваабаронцы заклікаюць грамадзянаў паведамляць пра выпадкі незаконных дзеянняў пад час выбарчай кампаніі (відэа)

“Калі вы сталі сведкай ці ахвярай такіх незаконных дзеянняў, паведамляйце нам”, - заклікае грамадзянаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

У Наваполацку невядомыя напалі на пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч

30.07.2015 У Наваполацку невядомыя напалі на пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч

У Наваполацку на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты актывісткі кампаніі «Гавары праўду» Таццяны Караткевіч 29 ліпеня невядомыя зламалі флагшток.

Дзяржаўныя СМІ Салігоршчыны асвятляюць збор подпісаў толькі за Лукашэнку

30.07.2015 Дзяржаўныя СМІ Салігоршчыны асвятляюць збор подпісаў толькі за Лукашэнку

Дзяржаўныя медыі Салігоршчыны распачалі актыўнае асвятленне збору подпісаў ініцыятыўнай групай у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Слова прадстаўнікам апазіцыйных кандыдатаў у дзяржаўных СМІ Салігоршчыны не прадстаўляецца.

У Мінску пенсіянера затрымалі за тое, што ён прыносіў зборшчыкам подпісаў за Лябедзьку марожанае

30.07.2015 У Мінску пенсіянера затрымалі за тое, што ён прыносіў зборшчыкам подпісаў за Лябедзьку марожанае

29 ліпеня каля ГУМа ў Мінску затрымалі вядомага беларускага музыку і пісьменніка Леаніда Зубарава. Як патлумачыў у каментары сайту minskby.com Леанід Іосіфавіч, яго арыштавалі за тое, што ён «падкормліваў» пікетоўцаў АГП марозівам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства