Навіны на тэму: выбары-2015
05.08.2015 У Брэсце адбыўся пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі
Акцыя была праведзена сябрамі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Калякіна, а таксама актывістамі незалежнага прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці.
05.08.2015 У Мінску на “Амкадоры” подпісы за Лукашэнку збіраюць не сябры ініцыятыўнай групы (фота раздадзеных падпісных лістоў)
Работнікі прадпрыемства паведамілі што адказны за ідэалогію холдынга выклікаў да сябе па аднаму работніку са структурных падраздзяленняў арганізацыі і раздаў ім усім падпісныя лісты, каб яны пачалі збор подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
05.08.2015 Пры зборы подпісаў пачалі выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі? (фота)
На электронную скрыню кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары” прыйшоў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя аб выкарыстанні службы ўнутраных паведамленняў Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі для арганізацыі збору подпіcаў за дзеючага прэзідэнта ў гэтай установе.
04.08.2015 Кармянская раёнка распавяла, што ў іх за Лукашэнку ўжо агітуюць
Кармянскім уладам закон не пісаны: на этапе збору подпісаў агітацыя забаронена, а між тым раённая газета распавядае чытачам, што на пікетах «горача агітуюць падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі».
04.08.2015 У гомельскай паліклініцы ў працоўны час збіралі подпісы з медыкаў
Па паведамленнях працаўніка сферы аховы здароўя, працаўнікам паліклінікі было загадана прыйсці 4 жніўня з 12.00 да 14.00 з пашпартамі ў актавую залу паліклінікі. У зале прысутнічала жанчына, якая прадставілася сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнню кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, і збірала подпісы.
04.08.2015 На “Гомелькабель” таксама збіралі подпісы за Лукашэнку
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што на прадпрыемстве “Гомелькабель” 28 ліпеня ў працоўны час ў абавязковым парадку збіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
04.08.2015 У Магілёве на заводзе “Зеніт” подпісы пачалі збіраць, калі яшчэ не былі зарэгістраваны ініцыятыўныя групы
Грамадскі актывіст паведамляе, што на заводзе такім чынам падпісалася ў падтрымку Лукашэнкі каля 500 чалавек. Усім, хто адмаўляўся падпісвацца – пагражалі скасаваннем працоўных кантрактаў. Займаўся зборам подпісаў аддзел АГЧ (адміністрацыйна-гаспадарчая частка).
04.08.2015 Раёнкі Магілёўшчыны распавядаюць пра збор подпісаў за вылучэнне толькі Аляксандра Лукашэнкі
Больш за тое, большая частка раёнак Магілёўшчыны, якія далі інфармацыю пра збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, умудрыліся ў гэтых матэрыялах нават не ўзгадаць прозвішчы іншых прэтэндэнтаў, за выключэннем дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
04.08.2015 Сайты райвыканкамаў Брэсцкай вобласці калі і паведмляюць пра збор подпісаў, дык толькі за дзеючага прэзідэнта
Большасць інтэрнэт-старонак органаў выканаўчай улады ў рэгіёне даволі сціпла інфармуюць пра ход кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі і абмяжоўваюцца афіцыйнымі паведамленнямі.
03.08.2015 Мікалай Лазавік прабачэнняў прасіць не будзе (дакумент)
Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч атрымала афіцыйны адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Цэнтральная выбарчая камісія не палічыла патрэбным прынесці прабачэнні за абразлівыя словы і юрыдычную непісьменнасць яе сакратара Мікалая Лазавіка.
03.08.2015 У Гродне невядомы напаў на зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку
3 жніўня у Гродне на пікеце ў мікрараёне Фарты на грамадскага актывіста Мікалая Ворана, зборшчыка подпісаў за Анатоля Лябедзьку, напаў невядомы. Урэшце яго забраў нарад міліцыі. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне складзены, якія меры прымуць міліцыя і суд – стане вядома пазней.
03.08.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 23 ліпеня - 2 жніўня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
03.08.2015 На “Магілёўхімвалакно” подпісы за Лукашэнку збіралі ў працоўны час і не члены ініцыятыўнай групы
"Калі я падпісваўся за Лукашэнку, то падпісныя лісты не былі запоўненыя належным чынам. Пасведчанняў членаў ініцыятыўнай групы Лукашэнкі мне ніхто так і не паказаў, як і не былі ўпісаныя прозвішчы ў падпісныя лісты таго чалавека, які збірае подпісы".
02.08.2015 Ініцыятыўная група Калякіна ў Баранавічах больш подпісаў збірае па месцы знаходжання выбаршчыкаў
"На пікеце мы збіраем подпісаў пакуль няшмат, але многія выбаршчыкі спыняюцца і чытаюць нашыя інфармацыйныя матэрыялы".
02.08.2015 У Баранавічах колькасць участкаў павялічылася
У памяшканні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту адбылося другое пасяджэнне гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім разглядаліся тры пытанні: узгадненне вызначэння выбарчых участкаў, аплата працы сяброў ТВК і графік дзяжурства на жнівень.