Навіны на тэму: выбары-2015

Першыя альтэрнатыўныя пікеты ў Смаргоні – за Лябедзьку (фота)

09.08.2015 Першыя альтэрнатыўныя пікеты ў Смаргоні – за Лябедзьку (фота)

Мікола Уласевіч з Астраўца і Іван Сташкевіч з Ашмянаў зладзілі ў горадзе адразу 2 пікеты па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння Анатоля Лябедзькі. Пасля пікетавання яны збіралі подпісы таксама шляхам пакватэрнага абыходу.

З інтэрнэт-сайта чавускай раёнкі прыбралі артыкул, у якім распавядалася пра тое, як насамрэч стваралася ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі

09.08.2015 З інтэрнэт-сайта чавускай раёнкі прыбралі артыкул, у якім распавядалася пра тое, як насамрэч стваралася ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі

Пра своеасаблівы чавускі вопыт стварэння ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі ў Чавускім раёне са спасылкай на “Іскру” распавёў інтэрнэт-сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Брэст: на пікет па збору подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч быў здзейснены напад

09.08.2015 Брэст: на пікет па збору подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч быў здзейснены напад

Паводле сябраў ініцытыўнай групы, што збіраюць подпісы ў падтрымку гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, інцыдэнт здарыўся ў суботу каля пікету, што ладзіўся на вуліцы Савецкай.

У Баранавічах Таццяну Караткевіч сустракалі ў вышыванцы і вялікім караваем (фота)

08.08.2015 У Баранавічах Таццяну Караткевіч сустракалі ў вышыванцы і вялікім караваем (фота)

7 жніўня прэтэндэнт ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы наведалі самае масавае месца ў Баранавічах – цэнтральны кааператыўны кірмаш па вуліцы Чарнашэўскага.

Бабруйск: На сустрэчу з Лябедзькам прыйшлі ідэолагі

08.08.2015 Бабруйск: На сустрэчу з Лябедзькам прыйшлі ідэолагі

Анатоль Лябедзька наведаў 7 жніўня пікеты па зборы подпісаў у Бабруйску. Адзін з іх адбыўся каля прахадной ААТ "Белшына". За пяць месяцаў бягучага года тут звольнілі каля тысячы працоўных.

Рэдактара “Весніка Магілёва” пакаралі за неапублікаванне звестак аб членах раённых выбарчых камісій

08.08.2015 Рэдактара “Весніка Магілёва” пакаралі за неапублікаванне звестак аб членах раённых выбарчых камісій

За несвоечасовае размяшчэнне інфармацыі аб членах Ленінскай і Кастрычніцкай раённых камісій Магілёва па выбарах прэзідэнта рэдактара газеты “Веснік Магілёў” Васіля Навічонка прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Гродзенскія ТВК адмаўляюць назіральнікам у прысутнасці пры праверцы подпісаў (дакументы)

08.08.2015 Гродзенскія ТВК адмаўляюць назіральнікам у прысутнасці пры праверцы подпісаў (дакументы)

Старшыні адпаведных камісій Сяргей Сямашка і Уладзімір Хлябіч адзначаюць, што згодна з арт. 61 Выбарчага кодэксу праверку подпісаў ажыццяўляюць камісіі, а прысутнасць назіральнікаў падчас гэтай працэдур не прадугледжана законам.

Бялынічы: актыўны збор подпісаў вядуць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч

07.08.2015 Бялынічы: актыўны збор подпісаў вядуць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі і Таццяны Караткевіч

Калі мясцовыя актывісты “Белай Русі”, БРСМ і дзяржаўных прафсаюзаў зладзілі пікетаванне па збору подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў гарадскім пасёлку толькі некалькі разоў, то бялыніцкія прыхільнікі Таццяны Караткевіч ладзяць адпаведны пікет амаль кожны дзень.

Cупрацоўніца адміністрацыі "Мажаліт" збірала подпісы на сваім прадпрыемстве

07.08.2015 Cупрацоўніца адміністрацыі "Мажаліт" збірала подпісы на сваім прадпрыемстве

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, на магілёўскім прадпрыемстве ААТ “Мажаліт” у працоўны час збіралі подпісы ў падтрымку А. Лукашэнка.

Мазыр: праваабаронца даведаўся пра паседжанне па ўтварэнні ўчасткаў пост-фактум

07.08.2015 Мазыр: праваабаронца даведаўся пра паседжанне па ўтварэнні ўчасткаў пост-фактум

«Мазырскія ўлады загадзя не размясцілі абвестку на сайце райвыканкаму і ў адмысловай рубрыцы аб паседжанні па стварэнні ўчасткаў, узгадненні іх межаў, месцах знаходжання ўчастковых камісій. Я не змог прысутнічаць на паседжанні".

У Клімавічах збіраюць подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты

07.08.2015 У Клімавічах збіраюць подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты

Ад самага пачатку актыўна ўключыліся ў працу па збору подпісаў чальцы ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Пабывалі ў Клімавічах і зборшчыкі подпісаў у падтрымку Віктара Цярэшчанкі. За вылучэнне Таццяны Караткевіч сабралі ўжо больш за 500 подпісаў.

У Брэсце падпісантаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі заахвочвалі запрашэннямі на канцэрт

07.08.2015 У Брэсце падпісантаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі заахвочвалі запрашэннямі на канцэрт

Пра гэта паведамілі некаторыя жыхары Брэста, якія працуюць у арганізацыях, што ўваходзяць у склад канцэрна “Белнафтахім”. За подпіс у падтрымку дзейнага прэзідэнта можна было атрымаць квіток-запрашэнне на канцэрт, прымеркаваны да Дня горада.

Пытаннем фармавання абласнога выбаркаму ў Брэсце зоймецца Вярхоўны суд

07.08.2015 Пытаннем фармавання абласнога выбаркаму ў Брэсце зоймецца Вярхоўны суд

Шэраг грамадзян Брэста паскардзіліся ў Вярхоўны суд на рашэнне абласнога суду, які адмовіўся распачынаць справу наконт таго, якім чынам Брэсцкі абласны савет дэпутатаў і Брэсцкі аблвыканкам сфармавалі абласную тэрытарыяльную камісію.

Парычы: Надзея Дударэнка, прыёмная маці, у якой адабралі дзяцей, збірае подпісы за Цярэшчанку і спадзяецца на яго дапамогу

06.08.2015 Парычы: Надзея Дударэнка, прыёмная маці, у якой адабралі дзяцей, збірае подпісы за Цярэшчанку і спадзяецца на яго дапамогу

Жыхарка вёскі Парычы (Светлагорскі раён) Надзея Дударэнка правяла пікет па збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Віктара Цярэшанкі.

Паўлюк Быкоўскі пра асвятленне выбарчай актыўнасці: “Гульня ў розных вагавых катэгорыях”

05.08.2015 Паўлюк Быкоўскі пра асвятленне выбарчай актыўнасці: “Гульня ў розных вагавых катэгорыях”

Сюжэты пра выбарчую кампанію ў СМІ у большасці сталі больш нейтральнымі, негатыў да апазіцыйных кандыдатаў застаўся ў аўтарскіх перадачах, а органы адміністратыўнай вертыкалі раёнаў, здаецца, не атрымалі новых указанняў адносна правілаў гульні па асвятленні сёлетняй выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства