Навіны на тэму: выбары-2015
12.08.2015 Кіраўніка ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі папрасілі не парушаць заканадаўства
Мінская гарадская выбарчая камісія папрасіла кіраўніка ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Віктара Карнеенку не распаўсюджваць агітацыйную інфармацыю і трымацца закона, на што атрымала ад яго адмову і прапанову мяняць недасканалае заканадаўства.
12.08.2015 На пікетах у Бабруйску -- партрэты Мікалая Статкевіча (фота)
У Дзень народзінаў Міколы Статкевіча бабруйскія зборшчыкі подпісаў вырашылі нагадаць пра палітвязня гараджанам. Сябры ініцыятыўных груп Анатоля Лябедзькі і Таццяны Караткевіч апранулі цішоткі з выявай палітыка, а таксама размясцілі яго партрэты на сваіх стэндах.
12.08.2015 Адміністрацыя магілёўскага завода “Зеніт” абяцае кантраляваць галасаванне работнікаў
Прадстаўнікі адміністрацыі забаранілі рабочым падпісвацца ў падтрымку іншых прэтэндэнтаў у прэзідэнты, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама настойваюць, каб галасавалі выключна за яго. Як яны будуць кантраляваць галасы выбаршчыкаў – інфармацыя не раскрываецца.
12.08.2015 Таццяна Караткевіч – у Бабруйску (фота)
Ініцыятыўныя групы ў Бабруйску працягваюць ладзіць вулічныя пікеты па зборы подпісаў. Некаторыя з іх наведваюць прэтэндэнты на прэзідэнцтва. На мінулым тыдні ў Бабруйск прыязджаў Анатоль Лябедзька, а 11 жніўня з выбаршчыкамі сустрэлася Таццяна Караткевіч.
12.08.2015 У Брэсцкім раёне падчас пікетаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі адмыслова ладзяць канцэрты творчых калектываў
Пра гэта распавядаецца ў нататцы “Подпіс – яшчэ не голас, але пазіцыя ўжо бачна”, змешчанай у дзяржаўнай раённай газетай “Зара над Бугам”.
11.08.2015 У Лунінцы на “Палессеэлектрамашы” пашпартныя дадзеныя для падпісных лістоў узялі з асабістых спраў работнікаў
Як распавялі грамадскаму актывісту Віталю Каліноўскаму рабочыя лунінецкага прадыпрыемства “Палессеэлектрамаш”, да іх на працоўных месцах падыходзілі іх начальнікі і прапаноўвалі паставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў падпісных лістах.
11.08.2015 Бабруйск: назіральніку не паведамілі пра паседжанне ТВК па вызначэнні ўчасткаў для галасавання
Сябры тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёну Бабруйску не паведамілі назіральніку ад БХК Віктару Качану пра час правядзення паседжання па вызначэнні ўчасткаў для галасавання.
11.08.2015 У раёнках Магілёўскай вобласці – асвятленне выбарчай актыўнасці ініцыятыўнай групы толькі Аляксандра Лукашэнкі
Уласных інфармацыйных матэрыялаў пра іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты РБ і пра дзейнасць іх ініцыятыўных груп на старонках дзяржаўных раённых газет Магілёўскай вобласці так і не з’явілася да гэтага часу.
11.08.2015 Салігорская раёнка раскрытыкавала назіральніка за ацэнку працэсу стварэння раённай камісіі
Выканкамаўская газета “Шахцёр” нядоўга трымалася перадвыбарчага нэйтралітэту. Адказная сакратарка выдання Наталля Паўленка вырашыла даць бой невядомым “агалцелым” грамадзянам, каторыя “строчаць артыкулы ў сетцы інтэрнэт і спрабуюць дэзінфармаваць салігорцаў”.
10.08.2015 Праваабаронца падаў скаргу аб невыкананні старшынёй ТВК закона
Магілёўская абласная выбарчая камісія парушае закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. На беларускамоўныя звароты старшыня камісіі Валерый Берастаў адказвае па-руску.
10.08.2015 У Магілёве зафіксаваны прымусовы збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на прадпрыемствах «Стужка» і «Магатэкс»
У абодвух выпадках людзей, якія першапачаткова адмаўляліся падпісвацца за Лукашэнку, прымушалі гэта зрабіць пад ціскам – аразу ўзгадвалі пра працоўныя кантракты, якія могуць быць не працягнуты.
10.08.2015 У Бярозе з’явіліся налепкі з заклікам да байкоту выбараў (фотафакт)
У нядзелю зраніцы жыхары Бярозы змаглі пабачыць налепкі “Байкот” у розных месцах горада. Прайшло больш за суткі, але да гэтага часу многія налепкі знаходзяцца на сваіх месцах, у тым ліку -- на прыватных крамах, прыпынках, слупах каля жылых дамоў.
10.08.2015 У Брэсце подпісы збіраюць “памочнікі сябраў ініцыятыўнай групы” А. Лукашэнкі
Парушэнні, звязаныя з працэсам збора подпісаў на пікетах у падтрымку А. Лукашэнка, зафіксаваў назіральнік з Брэсту.
10.08.2015 Выбарчага прэцэдэнту не атрымалася
Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня адмовіў у скарзе шэрагу грамадзян Берасьця, якія зьвярнуліся сюды па выбарчай справе.
10.08.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 3 - 9 жніўня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».