Навіны на тэму: выбары-2015
21.08.2015 У Кобрыне з’явіліся налепкі з заклікам байкатаваць выбары (фота)
Налепкі і графіці з заклікам да байкоту цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў апошнімі днямі рэгулярна з’яўляюцца і ў іншых невялікіх гарадах Брэсцкай вобласці (Жабінцы, Камянцы, Высокім, Лунінцы), дзе не былі заўважаныя сябры ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі.
20.08.2015 Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” вылучыла 70 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы ў Брэсцкай вобласці
Як паведаміў старшыня абласной структуры партыі Леанід Майструк, вылучэнне актывістаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах прэзідэнта адбываецца ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Кобрыне, Століне, Івацэвічах.
20.08.2015 Каманда Таццяны Караткевіч будзе збіраць подпісы да апошняга
Прыкладна 120 000 подпісаў сабрана зараз за прэтэндэнтку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, адзначаюць сябры яе ініцыятыўнай групы. Масавая здача дакументаў у камісіі запланавана на заўтра. Тады ж адбудзецца і заключны пікет каля мінскай Ратушы.
20.08.2015 У Бабруйску перад выбарамі ажыў Каардынацыйны савет
У Бабруйску зноў збіраўся Каардынацыйны савет грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Звычайна ён актывізуецца падчас выбарчых кампаній дзеля таго, каб заклікаць бабруйчан "галасаваць за стабільнасць".
20.08.2015 У Бялынічах супрацоўнікаў мясцовага райспажыўтаварыства абавязалі збіраць подпісы за Мікалая Улаховіча
Па інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніц, 19 жніўня кіраўніцтва Бялыніцкага райспажыўтаварыства выклікалі ў Магілёў у аблспажыўсаюз, дзе ім была пастаўлена задача тэрмінова актывізаваць сбор подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта прэтэндэнта Мікалая Улаховіча.
20.08.2015 Назіральнік абскардзіў дзеянні Жодзінскай гарадской выбарчай каміcіі ў ЦВК і аблвыбаркам
Па выніках разгляду зваротаў па праблеме выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку на прадпрыемствах Жодзіна, назіральнік Аляксей Лапіцкі абскардзіў дзеянні кіраўніцтва гарадзкой камісіі ў аблвыбаркам і ЦВК .
19.08.2015 Мінскі гарадскі суд хоча ацаніць “хуліганскія” дзеянні Паўла Канавальчыка і Юрыя Шульгана па відэа
Мінскім гарадскім судом была разгледжана касацыйная скарга Паўла Канавальчыка на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні 17 ліпеня каля будынку ЦВК.
19.08.2015 За вылучэнне Сяргея Гайдукевіча збор подпісаў завершаны
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі скончыла збор подпісаў за вылучэнне свайго пртэндэнта ў кандыдаты, назбіраўшы, па словах Сяргея Гайдукевіча, прыкладна 120 000 галасоў. Апошні пікет па зборы подпісаў у Мінску быў зняты ў панядзелак.
19.08.2015 У Магілёве студэнтаў Беларуска-расійскага ўніверсітэта адклікалі з практыкі, каб яны падпісаліся за Лукашэнку
Пра гэта паведаміў стараста адной з груп электратэхнічнага факультэта БРУ. З яго словаў, студэнты традыцыйна раз’ехаліся на выкананне практыкі па ўсёй Магілёўскай вобласці. 22-га ліпеня на яго мабільны тэлефон прыйшла смс аб тым, што трэба прыйсці ва ўніверсітэт на кафедру з пашпартам.
19.08.2015 У Смаргоні дамагліся размяшчэння інфармацыі пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дзяржаўных СМІ
Мікалай Уласевіч атрымаў электронныя адказы на свае запыты ў Смаргонскую тэрытарыяльную камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў Смаргонскі райвыканкам, датычныя забеспячэння роўных умоваў для прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пры асвятленні выбарчай кампаніі.
19.08.2015 Забарону на ўдзел у выбарах зняволеных праваабаронцы лічаць неабгрунтаванай
Юрыст Павел Сапелка ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» раскрывае пытанне аб неабгрунтаваным абмежаванні права ўдзельнічаць у выбарах асуджаных і зняволеных следчых ізалятараў.
18.08.2015 Людміла Мірзаянава: “Выказванні грамадзян можна разглядаць як намаганні ўключыць механізм аховы”
Кандыдат навук і даследчык, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Людміла Мірзаянава падчас пікетаў збірала і фіксавала выказванні грамадзян. Яна лічыць, што іх можна разглядаць як намаганні ўключыць механізм аховы.
18.08.2015 Віктар Цярэшчанка асабіста правярае лісты з подпісамі
Прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка асабіста прымае ўдзел у падліку і праверцы сабраных подпісаў у сваю карысць, асноўную масу якіх плануецца здаць у ЦВК у чацвер. Пры гэтым пікеты каманды Цярэшчанкі па зборы подпісаў працягнуцца да апошняга дня – 21 жніўня.
18.08.2015 На малой радзіме Лукашэнкі прайшоў першы пікет за альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў кандыдаты
Падчас гэтай выбарчай кампаніі, да візіту ў Шклоў Таццяны Караткевіч з яе аднадумцамі, у горадзе адбываліся пікеты па збору толькі ў падтрымку вылучэння толькі дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
18.08.2015 Магія выбараў: на «Трансмашы» людзі падпісваліся за Лукашэнку нават без пашпартоў
Гэта высветлілася падчас збору подпісаў у інтэрнаце завода па вуліцы Крупскай, дзе актывіст Аляксей Паўлоўскі збіраў подпісы за Таццяну Караткевіч пры карэспандэнце «Магілёўскай вясны».