Навіны на тэму: выбары-2015

Ва ўчастковых камісіях Мазыра і раёна палітычныя партыі будуць прадстаўляць праўладныя камуністы і РППіС

27.08.2015 Ва ўчастковых камісіях Мазыра і раёна палітычныя партыі будуць прадстаўляць праўладныя камуністы і РППіС

«Цікава, што наогул у Мазыры існуе структура такой партыі - РППіС, пра якую ад выбараў да выбараў нічога не чуваць», - заўважыў назіральнік. На ўключэнне ў склад УВК Мазыра і раёна прэтэндавалі пяць сябраў партыі «Справядлівы свет», але толькі адзін быў уключаны.

Салігорск: апазіцыянераў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі не пусцілі

27.08.2015 Салігорск: апазіцыянераў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі не пусцілі

Шэсцьдзесят дзевяць участковых выбарчых камісій на Салігоршчыне было сфармавана за 35 хвілін. Ніводны прадстаўнік апазіцыі ў гэтыя выбаркамы ўключаны не быў. Прысутны на паседжанні Салігорскага райвыканкаму назіральнік ад БХК Леанід Мархотка адзначыў фармальнасць мерапрыемства.

Бярозаўскім назіральнікам не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў

27.08.2015 Бярозаўскім назіральнікам не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў

Двум назіральнікам Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі -- Сяржуку Русецкаму, вылучанаму ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, і Тамары Шчапёткінай, вылучанай шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў.

Бярозаўскі райвыканкам пра склад участковых камісій раіць чытаць у газеце

26.08.2015 Бярозаўскі райвыканкам пра склад участковых камісій раіць чытаць у газеце

“Пра склад участковых камісій прачытаеце ў газеце і на сайце райвыканкама,” -- так адказалі прадстаўніку БХК Сяржуку Русецкаму на паседжанні Бярозаўскага райвыканкама на пытанне, ці ўключаны прадстаўнікі дэмакратычных партый. Само паседжанне доўжылася ўсяго 8 хвілін.

У Крычаве склад участковых выбарчых камісій зацвярджалі спісам

26.08.2015 У Крычаве склад участковых выбарчых камісій зацвярджалі спісам

Сяргей Няроўны адзначыў, што абсалютная большасць чальцоў выбарчых камісій раней ужо ўваходзілі ў склад выбарчых камісій падчас папярэдніх кампаній. Таксама назіральнік адзначае, што аснову выбарчых камісій у Крычаўскім раёне традыцыйна склалі жанчыны.

Бабруйск: міліцыя разбіраецца ў справе нападу на зборшчыка подпісаў

26.08.2015 Бабруйск: міліцыя разбіраецца ў справе нападу на зборшчыка подпісаў

Аляксандр Дзяткоў, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, патрапіў у апошнія дні збору подпісаў у непрыемную сітуацыю, якая скончылася візітам у міліцыю.

Назіральнік: дзейнасці ініцыятыўных груп Гайдукевіча і Улаховіча ў Мазыры не было заўважана, але подпісы за іх здадзеныя

26.08.2015 Назіральнік: дзейнасці ініцыятыўных груп Гайдукевіча і Улаховіча ў Мазыры не было заўважана, але подпісы за іх здадзеныя

Старшыня камісіі Ігар Баранаў паведаміў, што паступілі подпісы ад ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў – Лукашэнкі (больш за 22 тысячы подпісаў), Гайдукевіча (1 769 подпісаў) і Улаховіча (348 подпісаў).

Жодзіна: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

26.08.2015 Жодзіна: назіральніку не дазволілі прысутнічаць на паседжанні па ўтварэнні ўчастковых камісій

У адказе падпісаным в.а. старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыем Шарым, адзначаецца, што “падстаў для прысутнасці на паседжанні гарвыканкаму прадстаўніка БХК Лапіцкага А.І. няма.” Гэта патлумачана тым, што “Беларускі Хельсінкскі камітэт” сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі не вылучаў.”

Баранавічы: участковыя камісіі – без апазіцыі

25.08.2015 Баранавічы: участковыя камісіі – без апазіцыі

З дэмакратычных палітычных партый толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі сваіх 4-х прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, але ніхто з іх не быў уключаны.

Наваполацкая міліцыя спыніла справу пра напад на пікетоўцаў (дакумент)

25.08.2015 Наваполацкая міліцыя спыніла справу пра напад на пікетоўцаў (дакумент)

Такі адказ з Наваполацкага ГАУС атрымала Таццяна Ладукас, удзельніца пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Таццяны Караткевіч у якасці кандыдата на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах.

ТВК Ленінскага раёну Бабруйску: на першы погляд, пытанні выклікаюць подпісы, пададзеныя за Віктара Цярэшчанку

25.08.2015 ТВК Ленінскага раёну Бабруйску: на першы погляд, пытанні выклікаюць подпісы, пададзеныя за Віктара Цярэшчанку

У панядзелак сябры тэрытарыяльнай камісіі Ленінскага раёну Бабруйска на паседжанні вызначылі працэдуру праверкі прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі подпісаў. На паседжанне прыйшоў толькі адзін назіральнік з пяці - Сяргей Лацінскі, які прадстаўляе БХК.

Назіральніка ад БХК не дапусцілі на пасяджэнне Глускага райвыканкама, на якім фармаваліся ўчастковыя камісіі

25.08.2015 Назіральніка ад БХК не дапусцілі на пасяджэнне Глускага райвыканкама, на якім фармаваліся ўчастковыя камісіі

Па словах Ігара Кірына, пра мяркуемае пасяджэнне Глускага райвыканкама ён даведаўся выпадова літаральна за паўгадзіны да яго пачатку, калі наведаў райвыканкамаўскі інтэрнэт-сайт і ўбачыў, што там з’явілася адпаведная абвестка.

Палітычныя партыі вылучылі 155 чалавек ва ўчастковыя камісіі Брэсцкай вобласці

24.08.2015 Палітычныя партыі вылучылі 155 чалавек ва ўчастковыя камісіі Брэсцкай вобласці

У прыватнасці, 59 прадстаўнікоў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі, 36 - Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 20 - Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 18 - Партыя БНФ, 14 - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 8 - Аб'яднаная грамадзянская партыя.

АГП выбірае актыўны байкот

24.08.2015 АГП выбірае актыўны байкот

Аб’яднаная грамадзянская партыя сабрала за свайго лідэра 52 158 подпісаў, як сцвярджае яе лідар. Гэтага недастаткова для рэгістрацыі Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты, аднак з палітычнай кампаніі партыя сыходзіць не збіраецца.

Бабруйск: на зборшчыцу подпісаў за Лябедзьку аказвае ціск загадчыца інтэрнатам

24.08.2015 Бабруйск: на зборшчыцу подпісаў за Лябедзьку аказвае ціск загадчыца інтэрнатам

Святлана Цімашэнка, сябра ініцятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, заявіла пра ціск з боку загадчыцы інтэрнатам будаўнічага трэсту №13 Вольгі Бяржанінай. У гэтым інтэрнаце Святлана жыве, а ў няміласць патрапіла таму, што збірала тут подпісы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства