Навіны на тэму: выбары-2015

У Бярозаўскім раёне прызнаны несапраўдным толькі адзін подпіс за Таццяну Караткевіч

01.09.2015 У Бярозаўскім раёне прызнаны несапраўдным толькі адзін подпіс за Таццяну Караткевіч

Па словах вядучага паседжанне камісіі Аляксандра Крагеля, вялікіх пытанняў па недаставернасці подпісаў не ўзнікла. Несапраўдным быў прызнаны толькі адзін подпіс за Таццяну Караткевіч, дзе не быў запісаны хатні адрас.

Назіральнік скардзіцца Генпракурору на няведанне законаў у Гродзенскай пракуратуры (дакументы)

01.09.2015 Назіральнік скардзіцца Генпракурору на няведанне законаў у Гродзенскай пракуратуры (дакументы)

Пракуратура ж Гродзенскай вобласці чамусьці не кіравалася артыкулам 49 (1) Выбарчага кодэксу і пераслала заяву Юргеля ў Гродзенскі аблвыканкам. Адтуль Раман Юргель атрымаў афіцыйны адказ не праз 3 дні, а ажно праз 16 (!) дзён.

У Смаргоні па патрабаванні назіральніка з участковай камісіі выключылі двух чалавек

01.09.2015 У Смаргоні па патрабаванні назіральніка з участковай камісіі выключылі двух чалавек

Пасля пасяджэння назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Дзергачоў, які прысутнічаў на ім, папрасіў дазволу прагледзець дакументы аб вылучэнні прэтэндэнтаў у склад участковых камісій на прыкладзе адной з іх. Яму было дазволена прагледзець дакументы ўчастковай камісіі №6.

Першых паседжанняў участковых выбаркамаў у Салігорску не было

01.09.2015 Першых паседжанняў участковых выбаркамаў у Салігорску не было

Сакратарка Салігорскай раённай выбарчай камісіі Ірына Чыгір абгрунтавала гэта тым, што сябры ўчастковых камісій вельмі добра адзін аднаго ведаюць і таму маглі ўсе пытанні вырашыць па тэлефоне ці сабрацца ў іншым месцы.

Віцебск: Валерыя Міснікава спачатку ўключылі ва ўчастковую камісію, а потым з яе выключылі

31.08.2015 Віцебск: Валерыя Міснікава спачатку ўключылі ва ўчастковую камісію, а потым з яе выключылі

Жыхар Віцебска спадар Міснікаў звярнуўся ў пракуратуру, апісаўшы выключэнне з ужо створанай камісіі "паводле патрабавання сілавых структур".

Астравецкі раённы суд прызнаў неўключэнне ў камісію Мікалая Уласевіча абгрунтаваным

31.08.2015 Астравецкі раённы суд прызнаў неўключэнне ў камісію Мікалая Уласевіча абгрунтаваным

Суддзя прадказальна ўзяў бок прадстаўніка выканаўчай улады. Адзіны аргумент райвыканкаму заключаўся ў тым, што выключнае права на фармаванне ўчастковых камісій маюць органы выканаўчай улады.

Бабруйск: подпісы за Цярэшчанку прызналі несапраўднымі

31.08.2015 Бабруйск: подпісы за Цярэшчанку прызналі несапраўднымі

У Бабруйску і раёне прайшлі паседжанні, на якіх сябры ТВК агучылі вынікі праверкі прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі подпісаў. На паседжаннях прысутнічалі назіральнікі ад БХК.

Праваабаронцу не дазволілі назіраць за праверкай подпісаў

31.08.2015 Праваабаронцу не дазволілі назіраць за праверкай подпісаў

Старшыня Кастрычніцкай у г. Магілёве раённай выбарчай камісіі Аляксандр Кажамякін спачатку доўга не мог даць выразны адказ, ці можна назіральніку Барысу Бухелю прысутнічаць пры праверцы подпісаў, але потым «прызнаўся».

Салігорск: назіральнік ад БХК не быў дапушчаны да працэдуры праверкі подпісаў

31.08.2015 Салігорск: назіральнік ад БХК не быў дапушчаны да працэдуры праверкі подпісаў

Подпісы ў Салігорскую раённую выбарчую камісію здалі пяць прэтэндэнтаў у кандыдаты. Колькасць подпісаў, сабраных за Мікалая Улаховіча, выклікае найбольшыя пытанні ў мясцовых праваабаронцаў.

У Слуцку і Салігорску БНФ абскраджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы

30.08.2015 У Слуцку і Салігорску БНФ абскраджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбаркамы

Мінская абласная арганізацыя Партыі БНФ і Мінская рэгіянальная арганізацыя Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” накіравалі скаргі ў суды Слуцкага і Салігорскага раёнаў у сувязі з адмовай мясцовых выканкамаў ва ўключэнні ў склад участковых выбарчых камісій іх прадстаўнікоў.

У Гродне несапраўднымі прызнаны 11 тысяч подпісаў за Віктара Цярэшчанку

29.08.2015 У Гродне несапраўднымі прызнаны 11 тысяч подпісаў за Віктара Цярэшчанку

Пытанне з фальшаванымі подпісамі за Віктара Цярэшчанку ў Гродне будзе разбірацца на бліжэйшым паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Зараз не выключана, што органы міліцыі могуць пачаць па фактах фальсіфікацыі і парушэння выбарчага заканадаўства крымінальную справу.

Аршанская кааліцыя дэмакратычных сіл заклікае ўсіх актывістаў  спыніць узаемныя папрокі

29.08.2015 Аршанская кааліцыя дэмакратычных сіл заклікае ўсіх актывістаў спыніць узаемныя папрокі

"На тэрыторыі нашага рэгіёна за трох дэмакратычных кандыдатаў сабрана разам больш за 10 тысяч подпісаў. На наш погляд, калі б у іншых рэгіёнах каманды кандыдатаў працавалі гэтак жа зладжана, неабходную колькасць подпісаў змаглі б сабраць усе трое прэтэндэнтаў".

У Глуску раённая камісія забракавала толькі адзін подпіс за вылучэнне Мікалая Улаховіча

29.08.2015 У Глуску раённая камісія забракавала толькі адзін подпіс за вылучэнне Мікалая Улаховіча

Па выніках праверкі подпісаў быў знойдзены толькі адзін несапраўдны подпіс за вылучэнне Мікалая Улаховіча, а ўсе пададзеныя за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі подпісы выбаршчыкаў прызнаныя сапраўднымі.

У Віцебску стваралі "працоўныя групы" для адбору ва ўчастковыя камісіі

28.08.2015 У Віцебску стваралі "працоўныя групы" для адбору ва ўчастковыя камісіі

У прыватнасці, адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну была створаная працоўная група, што не прадугледжана выбарчым законам. Высветлілася, што група вывучала дасье ўсіх кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі, а потым рабіла высновы. У выніку апазіцыйныя актывісты ў камісіі не трапілі.

Мазыр: подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты – з мінімальнымі хібамі

28.08.2015 Мазыр: подпісы за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты – з мінімальнымі хібамі

Мазырская раённая камісія на працягу двух дзён правярала подпісы, здадзеныя за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У раённую камісію паступілі подпісы ад ініцыятыўных груп трох прэтэндэнтаў – Аляксандра Лукашэнкі (больш за 22 тысячы подпісаў), Сяргея Гайдукевіча (1 769 подпісаў) і Мікалая Улаховіча (348 подпісаў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства