Навіны на тэму: выбары-2015
09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Віктар Цярэшчанка: “На адмену смяротнага пакарання спатрэбіцца да пяці гадоў”
Рэгістрацыя ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанкі выглядае малаверагоднай, аднак пакуль у ягонай выбарчай кампаніі не пастаўлена кропка, праваабаронцы пацікавілася ягоным стаўленнем да некаторых пытанняў са сферы правоў чалавека.
09.09.2015 Даведацца пра рэжым працы ўчастковых выбарчых камісій ў Брэсце амаль немагчыма
Паводле незалежнага назіральніка Уладзіміра Вялічкіна, першыя арганізацыйныя паседжанні сфармаваных падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў участковых камісій адбыліся па-за ўвагай грамадскасці.
08.09.2015 Праваабаронцы сустрэліся з дэлегацыяй ПАСЕ
Акрамя пытанняў, датычных ходу выбарчай кампаніі, абмяркоўвалася агульная сітуацыя з правамі чалавека. Прадстаўнікоў ПАСЕ праінфармавалі пра пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.
08.09.2015 Наваполацкая міліцыя зноў будзе праводзіць праверку інцыдэнту на пікеце
Спадарыня Ладцукас звярнулася ў пракуратуру з заявай пра неабгрунтаванае міліцэйскае рашэнне. І днямі атрымала адказ, што матэрыялы справы пра напад на пікет па зборы подпісаў вяртаюцца ў Наваполацкі ГАУС для дадатковай праверкі.
08.09.2015 Месцы для агітацыі на Віцебшчыне – аўтастаянка, дзіцячы парк і склад райпо
На сайтах пяці райвыканкамаў вобласці з'явіліся рашэнні пра вызначэнне месцаў для агітацыйных масавых мерапрыемстваў, для размяшчэння візуальных агітацыйных матэрыялаў і для сустрэч з кандыдатамі.
08.09.2015 Гомельская абласная камісія: “У назіральніка няма падстаў не давяраць раённай камісіі”
Уладзімір Целяпун прасіў РВК азнаёміць яго з падпіснымі лістамі за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча, але яму гэта не было дазволена. Назіральнік сумняваўся ў праўдзівасці подпісаў за дадзеных патэнцыйных кандыдатаў.
07.09.2015 Гродзенская абласная камісія не будзе працаваць з-за паседжання Еўразійскага міжурадавага савета
Гродзенская абласная выбарчая камісія не будзе працаваць 8 верасня. Прычынай таму – правядзенне ў горадзе над Нёманам паседжання Еўразійскага міжурадавага савету. У ліку іншых афіцыйных асоб у Гродна прыедзе і прэм’ер міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.
07.09.2015 Бялыніцкія ўлады адправілі кандыдатаў агітаваць у Ліпавы гай
У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года ўмовы для правядзення агітацыйных пікетаў пагоршыліся, бо тады іх правядзенне было дазволена ў значна большай колькасці месцаў, іх можна было праводзіць практычна па ўсім гарадскім пасёлку.
07.09.2015 У Мінск прыбывае дэлегацыя ПАСЕ
7 верасня пачынаецца візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
07.09.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 31 жніўня – 6 верасня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
06.09.2015 Баранавічы: праваабаронца падаў скаргу на датэрміновую агітацыю за дзеючага прэзідэнта
Праваабаронца Сяргей Гоўша 5 верасня накіраваў скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію, у якой указвае, што яшчэ не зарэгістраваны кандыдаы ў прэзідэнты, а ў Баранавічах ужо пачалася агітацыя за дзеючага прэзідэнта.
06.09.2015 Пракуратура Гродзенскай вобласці прызнала факт парушэння выбарчага заканадаўства чыноўнікамі аблвыканкаму (дакумент)
Гродзенскі праваабаронца Раман Юргель атрымаў адказ на свой зварот. Пракуратура адзначае, што прыняты меры рэагавання, праўда не паведамляе: якія і ў дачыненні да якіх службовых асоб.
06.09.2015 Прадстаўнікі місіі АБСЕ наведалі Слонім
У Слоніме пабывалі доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ за выбарамі Адэлін Маркіс і Харалд Отта. Прадстаўнікі назіральніцкай міжнароднай місіі ў горадзе над Шчарай сустрэліся з актывістамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, а таксама з сябрамі БХД, якія будуць назіраць за выбарамі.
06.09.2015 У Брэсцкай вобласці прызананы несапраўднымі ўсе подпісы за вылучэнне Віктара Цярэшчанкі
Брэсцкая абласная выбарчая камісія была апошняй у Беларусі, якая падсумавала вынікі этапу збору подпісаў у падтрымку асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты на сёлетніх выбарах.
06.09.2015 Слуцкі райвыканкам засакрэціў дакументы па фармаванні участковых выбаркамаў
У афіцыйным адказе назіральніку старшыня Слуцкага райвыканкаму Андрэй Янчэўскі абгрунтаваў сваю адмову тым, што панятак “маніторынг выбараў”, ажыцяўленнем якога займаецца БХК, Выбарчым кодэксам не прадугледжаны, як і азнаямленне грамадскасці з дакументамі па фарамаванні выбаркамаў.