Навіны на тэму: выбары-2015

Хто назірае за выбарамі на Магілёўшчыне?

10.09.2015 Хто назірае за выбарамі на Магілёўшчыне?

Акрамя міжнароднай місіі АБСЕ за ходам выбарчай кампаніі ад яе пачатку назіраюць прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” -- з ПЦ “Вясна” і “Беларускага Хельсінкскага камітэта”, назіраннем займаецца кампанія “Права выбару-2015” і “За справядлівыя выбары”.

У Брэсце вызначаны месцы для правядзення перадвыбарнай агітацыі

10.09.2015 У Брэсце вызначаны месцы для правядзення перадвыбарнай агітацыі

У Брэсцкім гарвыканкаме нагадалі, што перадвыбарчую агітацыю забаронена праводзіць на тэрыторыі вакзалаў, праезнай часткі, аб'ектаў, размешчаных на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Крычаўскі райвыканкам адправіў кандыдатаў на стадыён

10.09.2015 Крычаўскі райвыканкам адправіў кандыдатаў на стадыён

Чыноўнікі з райвыканкама вызначылі адзіным месцам у Крычаўскім раёне для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), арганізуемых у мэтах перадвыбарчай агітацыі, стадыён “Сож”.

Шклоўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для перадвыбарчай агітацыі

10.09.2015 Шклоўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для перадвыбарчай агітацыі

Актывісты дэмакратычных арганізацый Шклоўскага раёна адзначаюць, што Шклоўскі райвыканкам прыняў дастаткова ліберальнае рашэнне адносна вызначэння месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, для іх правядзення вызначаны дастаткова людныя месцы ў горадзе.

У Магілёве вызначылі месцы для агітацыі

10.09.2015 У Магілёве вызначылі месцы для агітацыі

Са слоў праваабаронцы Барыса Бухеля, істотнага прагрэсу ў гэтым пытанні ў параўнанні з мінулымі выбарамі не назіраецца. "З новага магу адзначыць, што цяпер дазволена агітацыя каля гіпермаркета “Гіпа” і гандлёвага цэнтра “Атлас” у Кастрычніцкім раёне Магілёва".

У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі

10.09.2015 У Мінску вызначылі месцы для перадвыбарнай агітацыі

Мінгарвыканкам вызначыў месцы для перадвыбарнай агітацыі, а таксама пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і месцаў для ўстаноўкі інфармацыйных стэндаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Баранавічы: гарадскія ўлады для агітацыі ўпершыню дазволілі выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”

10.09.2015 Баранавічы: гарадскія ўлады для агітацыі ўпершыню дазволілі выкарыстаўваць стадыён “Лакаматыў”

Баранавіцкі гарвыканкам прыняў рашэнні аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі, вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў.

У Жодзіна ўмовы для агітацыі пагоршыліся

10.09.2015 У Жодзіна ўмовы для агітацыі пагоршыліся

Пагаршэнне умоваў для перадвыбарнай агітацыі ў Жодзіне фіксуе незалежны назіральнік у гарадской выбарчай камісіі Аляксей Лапіцкі.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты маюць намер вылучыць больш за 40 чалавек для назірання

10.09.2015 Брэсцкія сацыял-дэмакраты маюць намер вылучыць больш за 40 чалавек для назірання

Як адзначыла прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Святлана Алесюк, гэтыя людзі будуць задзейнічаны ў назіранні за працэсам датэрміновага галасавання, а таксама ў асноўны дзень выбараў (11 кастрычніка) больш чым на дваццаці ўчастках.

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай кампаніі 2015 года

09.09.2015 Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай кампаніі 2015 года

11 верасня ў 11.00 грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную падвядзенню вынікаў завяршэння маніторынга першай часткі выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі.

У Мазыры вызначылі месцы для агітацыі – стадыёны і пляцоўкі каля ДК

09.09.2015 У Мазыры вызначылі месцы для агітацыі – стадыёны і пляцоўкі каля ДК

Сябры камісіі ўзгаднілі рашэнне адзінагалосна. Месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў засталіся стадыёны «Спартак» і «Палессе», парк Дружбы і пляцоўкі каля ДК у мікрараёнах горада. Кандыдаты і іх давераныя асобы павінны толькі ўзгадніць дзень і час для правядзення агітацыі.

Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Таццяна Караткевіч: “ Каб не было палітвязняў, трэба змяніць уладу ”

На пытанні праваабаронцаў адносна пазіцыі па праблемах смяротнага пакарання, палітвязняў і неабходнасці ўвядзення ў кріане амбудсмена па правах чалавека адказвае прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Таццяна Караткевіч.

У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

09.09.2015 У Віцебску ў бацькоў школьнікаў патрабуюць распіскі, што яны прагаласуюць за Лукашэнку

У Віцебску ў сярэдняй школе № 38 ад бацькоў на бацькоўскіх сходах патрабуюць распіскі, што яны прыйдуць на датэрміновае галасаванне і прагаласуюць за Лукашэнку. Пра гэта паведаміла маці аднаго з першакласнікаў падчас збору подпісаў за якасную медыцыну.

Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

09.09.2015 Праваабаронцы: выбары з’яўляюцца свабоднымі, кожны мае права ў іх не удзельнічаць

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны, разам з рэгіянальным прадстаўніком незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у рэгіёне Віктарам Казловым накіравалі заяўку на правядзенне 27 верасня вулічнага шэсця.

Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

09.09.2015 Размова пра правы чалавека. Сяргей Гайдукевіч: “Нашай краіне трэба абавязкова мець інстытут амбудсмена”

Праваабаронцы задалі лідэру Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі пытанні адносна стаўлення да смяротнага пакарання, праблемы палітвязняў і ці патрэбны інстытут амбудсмена па правах чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства