Навіны на тэму: выбары-2015

Брэст: прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” заклікаць жыхароў горада галасаваць супраць усіх

13.09.2015 Брэст: прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” заклікаць жыхароў горада галасаваць супраць усіх

Як паведаміла старшыня гарадской партыйнай арганізацыі Людміла Дзенісенка, такое рашэнне было прынята ў сувязі з тым, што кандыдат ад “Справядлівага свету” не стаў кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, а іншыя прэтэндэнты не выклікаюць даверу.

У Гродне пашырылі колькасць месцаў для агітацыі

12.09.2015 У Гродне пашырылі колькасць месцаў для агітацыі

Гарвыканкам вызначыў 8 такіх месцаў у Ленінскім раёне. З іх толькі адно месца можна лічыць людным і прыдатным для агітацыі – гэта тэрыторыя, якая прылягае да моладзевага цэнтру “Гродна” па вуліцы Савецкай. Сем іншых месцаў зусім малалюдныя.

ЦВК баранавіцкаму праваабаронцу: гэта не агітацыя, а “фарміраванне сацыяльнай актыўнасці грамадзян”

12.09.2015 ЦВК баранавіцкаму праваабаронцу: гэта не агітацыя, а “фарміраванне сацыяльнай актыўнасці грамадзян”

Падчас грамадска-культурніцкай акцыі “Мы – разам”, якая адбылася ў гарадскім лядовым палацы, намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Токар, вітаючы артыстаў і гледачоў перад канцэртам, заклікаў жыхароў горада Баранавічы аддаць свае галасы за дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Салігорск: агітацыя на цэнтральнай плошчы забаронена

12.09.2015 Салігорск: агітацыя на цэнтральнай плошчы забаронена

У параўнанні з міжвыбарчым перыядам спіс месцаў для правядзення агітацыйных мітынгаў і пікетаў пашырыўся, але цэнтральнай плошчы гораду ў ім па-ранейшаму няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Улады скарыстоўваюць выбарачны падыход у выбарчай кампаніі

11.09.2015 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Улады скарыстоўваюць выбарачны падыход у выбарчай кампаніі

11 верасня ў офісе ПЦ “Вясна” адбылася прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з нагоды завяршэння трох важных этапаў арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Бабруйск: месцаў для агітацыі стала болей

11.09.2015 Бабруйск: месцаў для агітацыі стала болей

У параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, у Бабруйску паболела месцаў, адведзеных для правядзення агітацыі. У Першамайскім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі вызначана пяць памяшканняў. На мінулых прэзідэнцкіх выбарах іх было ўсяго два.

У Хоцімскім раёне кандыдатаў у прэзідэнты адправілі агітаваць на стадыён

11.09.2015 У Хоцімскім раёне кандыдатаў у прэзідэнты адправілі агітаваць на стадыён

Валерый Каранкевіч: “Гарадскі стадыён у Хоцімску - гэта наогул практычна бязлюднае месца. Спорт у Хоцімску ў заняпадзе, каля стадыёна пасуцца толькі козы ды коні. Я ладзіў там пікеты на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года (на фота) і на парламенцкіх выбарах 2012 года, дык ніякіх людзей там амаль не было".

У Быхаве райвыканкам прыняў ліберальнае рашэнне аб стварэнні ўмоў для перадвыбарчый агітацыі

11.09.2015 У Быхаве райвыканкам прыняў ліберальнае рашэнне аб стварэнні ўмоў для перадвыбарчый агітацыі

Быхаўскія дэмакрытычныя актывісты звязваюць такое ліберальнае стаўленне мясцовых уладаў да стварэння добрых умоў для вядзення перадвыбарчай агітацыі з тым, што пакуль ніякай актыўнасці з боку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты ў Быхаўскім раёне не назіраецца.

Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары

11.09.2015 Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 10 верасня падаў пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары без прымусу і фальсіфікацыі.

Справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

11.09.2015 Справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Кіраўніцтва “Беларуськалія”, якое кіруе і выбарчымі камісіямі, адкрыта заяўляе пра арганізацыю адміністрацыйнага кантролю над яўкай (відэа)

11.09.2015 Кіраўніцтва “Беларуськалія”, якое кіруе і выбарчымі камісіямі, адкрыта заяўляе пра арганізацыю адміністрацыйнага кантролю над яўкай (відэа)

9 верасня на першым рудніку ААТ “Беларуськалій” адбылася сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з інжынерна-тэхнічным персаналам - кіраўнікамі і начальнікамі ўсіх узроўняў гэтага рудаўпраўлення.

Гомельская абласная камісія -- за «фарміраванне канструктыўных узаемаадносін і супрацоўніцтва з назіральнікамі»

11.09.2015 Гомельская абласная камісія -- за «фарміраванне канструктыўных узаемаадносін і супрацоўніцтва з назіральнікамі»

Мазырская РВК не дала назіральніку ні азнаёміцца з падпіснымі лістамі за кандыдатаў у прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча, ні прысутнічаць на працэдуры праверкі падпісных аркушаў.

Мікалай Статкевіч намераны выкарыстоўваць магчымасці агітацыйнай кампаніі

10.09.2015 Мікалай Статкевіч намераны выкарыстоўваць магчымасці агітацыйнай кампаніі

На несанкцыянаваным пікеце “За сумленныя свабодныя выбары”, арганізаваным сёння каля ГУМа, былы палітвязень Мікалай Статкевіч паабяцаў у бліжэйшыя тыдні запрасіць прэзідэнта Аляксадра Лукашэнка на сустрэчу і параўнаў сябе з танкам.

У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

10.09.2015 У цэнтры Менска адбыўся пікет «За сумленныя свабодныя выбары»

Былы палітвязень і кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 2010 года Мікалай Статкевіч заявіў аб правядзенні 10 верасня ў Менску пікета з патрабаваннем нармальных свабодных выбараў.

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ наведалі Бярозу

10.09.2015 Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ наведалі Бярозу

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ ў колькасці 36 чалавек прыехалі ў Беларусь для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў. Шасцёра прадстаўнікоў місіі АБСЕ знаходзяцца ў Брэсце, Пінску і Баранавічах. Але яны не абмяжоўваюцца назіраннем толькі ў вышэйзгаданных гарадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства