Навіны на тэму: выбары-2015
16.09.2015 Незалежныя назіральнікі распрацавалі мабільную прыладу для збору інфармацыі ад выбаршчыкаў – “Вочы”
“Вочы” – мабільная прылада пад Android, распрацаваная ў супрацоўніцтве незалежнымі ініцыятывамі па назіранні за выбарамі ў Беларусі, у тым ліку і "Праваабаронцамі за свабодныя выбары".
16.09.2015 Магілёў: шосты дзень агітацыйнай кампаніі -- без агітацыі
Дагэтуль, па звестках магілёўскіх праваабаронцаў, у горадзе не было заўважана ні аднаго агітацыйнага пікета, распаўсюду агітацыйных матэрыялаў па паштовых скрынках, сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты.
15.09.2015 Праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру і СК па факце прымуcу да ўдзелу ў выбарах рабочых “Беларуськалія”
Арганізацыя адміністрацыяй прадпрыемства кантролю яўкі рабочых на выбарчыя ўчасткі расцэньваецца як злачынства супраць іх канстытуцыйных правоў і свабодаў.
15.09.2015 Глуск: ніводная скарга назіральніка не была разгледжана камісіяй калегіяльна
Ігар Кірын накіраваў у камісію ўжо шэсць заяў аб розных парушэннях выбарчага заканадаўства. На ўсе заявы назіральнік аператыўна атрымліваў адказы за подпісам старшыні камісіі А. Бельскага, аднак пры гэтым ні адна з заяў не была разгледжана на пасяджэнні камісіі.
15.09.2015 Назіральнікі місіі АБСЕ наведалі Салігорск і Слуцк
Мясцовыя праваабаронцы кажуць, што да іх пачала трапляць інфармацыя аб спробах спецслужбаў усталяваць кантроль за працай міжнароднай місіі. Па некаторых дадзеных, мясцовым ўладам ставілася задача пралабіяваць для працы з місіяй перакладчыка ад аддзела адукацыі.
15.09.2015 Гродна: за парушэнне выбарчага заканадаўства ідэолаг дэпрэміраваны на месяц
Праваабаронца з Гродна Раман Юргель асабіста азнаёміўся з матэрыяламі праверкі па яго скарзе на прадмет парушэння выбарчага заканадаўства.
15.09.2015 Бабруйскі раён: агітаваць можна каля крамаў і Дамоў культуры
Гэта найбольш шматлюдныя ў сельскай мясцовасці месцы. Спіс месцаў для размяшчэння друкаваных матэрыялаў таксама дастаткова шырокі.
15.09.2015 У Калінкавічах БСРМ правёў акцыю «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» з раздачай яблыкаў
Хоць прамым тэкстам на акцыі і не гаварылася пра агітацыю за аднаго з кандыдатаў – дзейснага прэзідэнта, але заклікі «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» супадаюць са слоганам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
15.09.2015 Выбарчая тэматыка ў інфармацыйнай прасторы Салігоршчыны адсутнічае
Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінкскага Камітэту фіксуюць надзвычай нізкую ўвагу рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі да сёлетняй кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны.
14.09.2015 У Слоніме збіраюцца пікетаваць супраць усіх кандыдатаў
Мэта пікета 4 кастрычніка ў гарадскім парку на Опернай вуліцы – перадвыбарчая агітацыя супраць усіх кандыдатаў, якія зарэгістраваныя ў кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах.
14.09.2015 Жыхары вёскі Спорава папярэдзілі Аляксандра Лукашэнку аб няўдзеле ў выбарах
Амаль год жыхары вёскі змагаюцца за вяртанне возера, здадзенага ў арэнду ў 2014 годзе. Апошняя інстанцыя – гэта Аляксандр Лукашэнка, і калі ён не вырашыць справу аб’ектыўна і па закону, спораўцы адмовяцца ад удзелу ў выбарах.
14.09.2015 Магілёў: Кастрычніцкая раёная камісія не выявіла збору подпісаў за Лукашэнку на прадпрыемствах
У той жа самы час Магілёўская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта ў сваім адказе грамадскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паведаміла, што збор подпісаў здзяйсняўся на дзяржаўных прадпрыемствах у свабодны ад працы час, без прымусу і членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.
14.09.2015 У першыя дні агітацыі ў Брэсце заўважаны толькі пікеты ў падтрымку Таццяны Караткевіч (фота)
Падчас агітатацыйных мерапрыемстваў у межах агульнанацыянальнай кампаніі мясцовыя прыхільнікі гэтага кандыдата ў прэзідэнты збіралі подпісы за адмену Дэкрэта №3 і іншыя заканадаўчыя акты, змест якіх, на думку прадстаўнікоў выбарчага штаба, супярэчаць Канстытуцыі РБ.
14.09.2015 Cтань назіральнікам! Відэа-курс па грамадскім кантролі: экспертна, дыстанцыйна, незалежна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" распачынае дыстанцыйны відэа-курс "Грамадскі кантроль: выбары, масавыя мерапрыемствы, суды".
14.09.2015 У Глуску ўмовы для перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў пакідаюць жадаць лепшага
Згодна райвыканкамаўскіх рашэнняў, для правядзення масавых мерапрыемстваў у Глуску для кандыдатаў і іх давераных асоб адведзена адно месца – гарадскі стадыён. Сустрэцца з выбаршчыкамі кандыдаты ў прэзідэнты ў Глуску таксама могуць у адзіным месцы – кінатэатры “Арыён”.