Навіны на тэму: выбары-2015
21.09.2015 Салігорск: сустрэча з Таццянай Караткевіч без эксцэсаў і ажыятажу
На выходных у беларускай сталіцы шахцёраў адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Таццянай Караткевіч. Па словах мясцовых праваабаронцаў, мерапрыемства прайшло без эксцэсаў і перашкодаў з боку ўладаў, але вялікага ажыятажу ў горадзе не выклікала.
21.09.2015 Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Пінску, Мікашэвічах і Лунінцы (фота)
20 верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі Пінска, Мікашэвіч і Лунінца. Людзі зацікавіліся асобай кандыдаткі-жанчыны: у Пінску, напрыклад, на сустрэчу прыйшло больш за 150 чалавек, у Мікашэвічах каля 90, у Лунінцы каля 100 чалавек.
21.09.2015 Магілёўскім дэмакратам дазволі правядзенне перадвыбарчага сходу
Ініцыятарам правядзення перадвыбарчага сходу выступіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў. Адметна тое, што ўдзел кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у перадвыбарчым сходзе не плануецца.
21.09.2015 Баранавіцкая гарадская камісія: з выбаршчыкамі пакуль збіраюцца сустракацца толькі давераныя асобы Лукашэнкі
Ніякіх агітацыйных матэрыялаў за кандыдатаў у прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч і Мікалая Улаховіча ў Баранавічах пакуль няма.
21.09.2015 Узброенае вока назіральніка – з ласкі выбарчай камісіі
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына адказала на зварот Руху “За Свабоду” датычна правоў назіральнікаў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
21.09.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 14 - 20 верасня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
20.09.2015 Назіральнікі АБСЕ наведалі Смаргонь
Назіральнікі місіі АБСЕ заклапочаны тым, каб ім дазволілі ў дзень выбараў знаходзіцца каля сталоў, дзе вядзецца падлік галасоў на выбарчых участках так, каб бачыць змест кожнага бюлетэня. Па іх словах, зараз вядзецца ўзгадненне на адпаведным узроўні з мэтай атрымаць гарантыі такога назірання.
20.09.2015 У Брэсцкай вобласці райвыканкамы паведамляюць пра сустрэчы з даверанымі асобамі толькі кандыдата А. Лукашэнкі
Пра тое, ці ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі іншя кандыдаты, не паведамяе ні адзін сайт. Між тым старшыня ЦВК адзначыла, што найбольшая колькасць заявак, каб ладзіць такія сустрэчы, паступіла ад выбарчага штаба Таццяны Караткевіч.
20.09.2015 У Глуску перадвыбарчую актыўнасць пакуль праяўляюць толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі
Глускі раён з візітам наведаў генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, які з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі.
19.09.2015 Тацьцяну Севярынец апыталі ў пракуратуры наконт «расьпісак за Лукашэнку»
Актывістка распавяла, што жыхары Віцебску казалі ёй, нібыта ў бацькоў, чые дзеці вучацца ў сярэдняй школе №38, бралі расьпіскі, што яны прагаласуюць на прэзыдэнцкіх выбарах за Аляксандра Лукашэнку.
18.09.2015 Віцебская пракуратура высвятляе, ці бралі ў людзей распіскі "галасаваць за Лукашэнку"
Інфармацыя пра тое, што ў бацькоў вучняў віцебскай сярэдняй школы №38 бралі распіскі з абяцаннем галасаваць на будучых выбарах за Аляксандра Лукашэнку, з'явілася на сайце БХД. Таццяну Севярынец, чые словы цытаваліся ў артыкуле, выклікалі ў абласную пракуратуру.
18.09.2015 Ідэолагі паўночна-заходняй Магілёўшчыны адмыслова ігнаруюць выбары?
17 верасня ў раёнах Магілёўскай вобласці прайшоў традыцыйны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На вялікае здзіўленне, высветлілася, што тэма маючых адбыцца ўжо ў хуткім часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падалася для чыноўнікаў ад ідэалогіі не актуальнай і не цікавай для жыхароў.
17.09.2015 Акцыя «Мы – разам!» тэлеканала АНТ і Міністэрства культуры па часу правядзення ўжо ў другі раз «выпадкова» супала з прэзідэнцкай кампаніяй
Навошта «першай асобе дзяржавы» самаму нешта рабіць, калі функцыю агітацыі і прапаганды можна спакойна перадаверыць іншым.
16.09.2015 Сямён Шапіра на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Слуцку: “Цяпер пачынаю разумець, чаму пры партыі пытанні загадзя распісвалі”
Увечары 14 верасня у слуцкім гарадскім Доме культуры адбылася сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніком Мінскага аблвыканкаму Сямёнам Шапірам, якая фактычна пераўтварылася ў селектарную нараду чыноўніка са сваімі падначаленымі.
16.09.2015 У Мінску прайшоў пікет у гадавіну знікнення Ганчара і Красоўскага (фота)
Старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька падчас пікета 16 верасня ў Мінску, які пачаўся ў 18.30 каля ГУМа, заклікаў грамадзян Беларусі скарыстацца магчымасцю атрымаць праўдзівую інфармацыю пра зніклых палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.