Навіны на тэму: выбары-2015
24.09.2015 У сустрэчы магілёўскіх дэмакратаў з выбаршчыкамі прынялі ўдзел каля 40 чалавек (фота)
Галоўнымі тэмамі для дыскусій стала патанне магчымага размяшчэння расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі, будаўніцтва атамнай станцыі, стан у эканоміцы, засілле ідэолагаў у дзяржаўных установах і прадпрыемствах, немагчымасць правесці ў Магілёве акцыі пратэста.
24.09.2015 Брэст: актывісты просяць выбаркамы стварыць умовы для галасавання інвалідаў на ўчастках
Як паведаміў актывіст грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, у “Сацыяльны офіс” звярнулася група інвалідаў з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы доступу на выбарчыя ўчасткі, дзе будуць знаходзіцца ўрны для галасавання.
23.09.2015 Баранавічы: выбары незаўважныя
У Баранавічах выбарчая кампанія праходзіць вельмі ціха і амаль незаўважаная. Пераважна на вокнах адміністрацыйных будынкаў, крам, у памяшканнях навучальных устаноў, у файе прадпрыемстваў, як і раней, размешчаны толькі інфармацыйныя плакаты “Выбары-2015”.
23.09.2015 Бабруйчане карыстаюцца момантам: колькасць скаргаў ва ўладныя структуры падчас выбараў павялічылася
Чыноўнікі ў Бабруйску адзначаюць "усплёск скаргаў". Па меркаванні начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб гарвыканкаму Людмілы Ляноўскай, "збольшага паўплывалі на сітуацыю выбары".
23.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)
У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .
23.09.2015 Бабруйск: цішыня падчас агітацыі
Вонкава ў Бабруйску выбарчая кампанія мала заўважная. На адмінстрацыйных будынках, крамах, будынках навучальных устаноў, інтэрнатах, як і раней, размешчаны толькі інфармацыйныя плакаты "Выбары-2015".
23.09.2015 Строгая інфармацыйная дыета. Чаму ЦВК публікуе не ўсе свае пастановы?
Упершыню ўвагу на гэтую праблему магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель звярнуў падчас перадвыбарчай кампаніі 2010 года. З тых часоў, паводле яго слоў, нічога не змянілася.
23.09.2015 Мінск перадвыбарчы (фота)
Агітацыйны перыяд прэзідэнцкай кампаніі ў краіне ідзе амаль два тыдні, аднак друкаванай прадукцыі кандыдатаў агітацыйнага зместу ў сталіцы не назіраецца. На пластыкавых стэндах размешчаны толькі інфармацыйныя плакаты з датай выбараў.
23.09.2015 Бялыніцкі райвыканкам палепшыў умовы для вядзення перадвыбарчай агітацыі
Бялыніцкі райвыканкам унёс змены ва ўласнае рашэнне №25-8 ад 4 верасня 2015 г. “Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь” і дазволіў кандыдатам у прэзідэнты РБ праводзіць масавыя мерапрыемствы не толькі ў Ліпавым гаі.
22.09.2015 Таццяна Караткевіч: "З правамі чалавека ў дзяржаве ёсць праблемы"
Падчас сустрэчы ў Віцебску спрэчкі наконт беларускай мовы былі справакаваныя пытаннем з залы, чаму Таццяна Караткевіч гаворыць па-беларуску, тады як "усім вядома, што на беларускай мове ў Віцебску ніхто не размаўляе". Гэтая заява выклікала выбух абурэння.
22.09.2015 Андрэй Хадановіч: Давайце гучна казаць – крадзёж, гучна казаць – няпраўда, гучна казаць – злодзей! (відэа)
Вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
22.09.2015 У Гомелі дзеля сустрэчы з даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі студэнтаў і выкладчыкаў знялі з заняткаў
Віктар Адзіночанка: "Узнікае пытанне – калі ў нас, згодна з заканадаўствам, роўнасць кандыдатаў, то ці могуць зняць з заняткаў выкладчыкаў і студэнтаў давераныя асобы, напрыклад, Таццяны Караткевіч? Ці маюць яны такія магчымасці?"
22.09.2015 У Гомельскай вобласці «Справядлівы свет» запланаваў правесці шэраг пікетаў супраць абрання прэзідэнтам Лукашэнкі
У Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Рагачове і Светлагорску сябры партыі левых «Справядлівы свет» плануюць правесці шэраг пікетаў. Пікеты плануецца правесці 8, 9 і 10 кастрычніка.
22.09.2015 Бялынічы: для арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі даверанай асобы Лукашэнкі выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс
Сустрэчы з выбаршчыкамі ў Цяхціне і ў Вішове праводзіліся ў 10-00 і ў 12-00 адпаведна, калі многія з прысутных на іх людзей павінны былі знаходзіцца на працы. Таццяна Караткевіч наведае Бялыніцкі раён у пятніцу 25 верасня.
22.09.2015 У Віцебску з выбаршчыкамі сустрэліся Таццяна Караткевіч і давераныя асобы Сяргея Гайдукевіча (фота)
Нават прысутнасць на пікеце актора і сатырыка Яўгена Крыжаноўскага, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата Гайдукевіча, мала ратавала сітуацыю. Болей народу ўдалося сабраць прыхільнікам Таццяны Караткевіч.