Навіны на тэму: выбары-2015

Адзіная выбарчая ўлётка ў Гродне – агульная

27.09.2015 Адзіная выбарчая ўлётка ў Гродне – агульная

У Гродне дагэтуль не заўважана індывідуальных улётак зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты. Адзіная агульная ўлётка з’явілася ў скрынях гараджанаў перад выходнымі, прычым фактычна адначасна.

У Крычаве выбарчай кампаніі амаль нябачна

27.09.2015 У Крычаве выбарчай кампаніі амаль нябачна

Пакуль у Крычаве адбылося толькі некалькі сустрэч з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі -- дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Таццянай Кананчук. Ніякай актыўнасці з боку іншых кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб у Крычаве наогул не назіраецца.

Някляевa і Лябедзьку выклікаюць у суд за пікет каля ГУМу і акцыю на плошчы Свабоды

27.09.2015 Някляевa і Лябедзьку выклікаюць у суд за пікет каля ГУМу і акцыю на плошчы Свабоды

На мабільныя тэлефоны палітыкаў прыйшлі sms-паведамленьні, у якіх Цэнтральны суд Менску «інфармуе аб яўцы для ўдзелу ў разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэньні».

У Магілёве на сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 40 чалавек

26.09.2015 У Магілёве на сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 40 чалавек

У Магілёве 25 верасня адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі “Гавары праўду” Таццянай Караткевіч. На сутрэчу, якая адбывалася ў сярэдняй школе №41 у мікрараёне “Фаціна”, прыйшло каля 40 чалавек, пераважна грамадска-палітычных актывістаў горада.

У Гомелі на сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі зноў здымалі студэнтаў і выкладчыкаў з заняткаў

26.09.2015 У Гомелі на сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі зноў здымалі студэнтаў і выкладчыкаў з заняткаў

Сустрэча праходзіла з 13.00 да 14.00. Дзеля такога мерапрыемства з заняткаў былі знятыя старасты некаторых груп ГДУ ім. Ф. Скарыны, і нават група студэнтаў цалкам з матэматычнага факультэту ўніверсітэта. У ВНУ трэцяя пара доўжыцца з 12.05 да 13.40.

Уладзімір Лабковіч: Мы патрабуем змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў (відэа)

25.09.2015 Уладзімір Лабковіч: Мы патрабуем змяніць заганную практыку адсутнасці празрыстага падліку галасоў (відэа)

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч прадставіў пазіцыю праваабаронцаў па пытанні праходзячай у Беларусі выбарчай прэзідэнцкай кампаніі на працоўным паседжанні канферэнцыі АБСЕ.

Баранавічы: праваабаронца высветліў, кім працуюць людзі, якія рознымі шляхамі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі (дакументы)

25.09.2015 Баранавічы: праваабаронца высветліў, кім працуюць людзі, якія рознымі шляхамі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі (дакументы)

Калі недасведчаны чалавек паглядзіць апублікаваны ў прэсе склад камісій, дзе надрукаваны толькі прозвішчы, імя, імя па-бацьку і кім вылучаны (а вылучаны яны рознымі шляхамі), дык падумае, што гэта сапраўды сябры камісій з розных грамадскіх арганізацый і калектываў горада. Але гэта падман.

Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце

25.09.2015 Гомельскі гарвыканкам забараніў вулічнае шэсце

Праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Віктар Казлоў і Леанід Судаленка з Гомеля замовілі на 27 верасня вулічнае шэсце, падчас якога планавалі інфармаванне выбаршчыкаў аб праве кожнага адмовіцца ад удзелу ў выбарах і не ісці на датэрміновае галасаванне.

Першы пікет у Бабруйску - за Гайдукевіча (фота)

25.09.2015 Першы пікет у Бабруйску - за Гайдукевіча (фота)

У Бабруйску пікет каманды Сяргея Гайдукевіча разгарнуўся на фоне сельскагаспадарчага кірмаша каля Палаца мастацтваў. На пікеце прысутнічаў старшыня бабруйскай суполкі ЛДПБ Уладзімір Загрышаў.

БАЖ прадставіла вынікі другога этапу маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”

24.09.2015 БАЖ прадставіла вынікі другога этапу маніторынгу “Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў 2015 г. у беларускіх СМІ”

Мадэль асвятлення выбарчай кампаніі дзяржаўнымі СМІ, у параўнанні з выбарамі 2010 года, у цэлым застаецца нязменнай, канстатуюць аўтары справаздачы.

Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй (відэа)

24.09.2015 Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй (відэа)

Таленавітая тэлевядоўца Валярына Кустава заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.

У Гомелі прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч (фота)

24.09.2015 У Гомелі прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч (фота)

У Гомелі 24 верасня прайшоў першы інфармацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Правялі яго Яўген і Азалія Годэры, якія ўжо шмат гадоў дабіваюцца праз суды справядлівасці і празрыстасці ў сферы будаўніцтва і продажу дамоў.

“Кухня TV”: прэзідэнцкія выбары і незалежнае назіранне ў Беларусі

24.09.2015 “Кухня TV”: прэзідэнцкія выбары і незалежнае назіранне ў Беларусі

На “Кухні-TV” назіральнікі ад "Праваабаронцаў за свабодныя выбары" і "Права выбару-2015" абмеркавалі ход прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі ў новай геапалітычнай рэальнасці.

Пракуратура не патлумачыла Валерыю Міснікаву, чаму яго выключылі з камісіі

24.09.2015 Пракуратура не патлумачыла Валерыю Міснікаву, чаму яго выключылі з камісіі

Паводле заявы Міснікава, пададзенай у Віцебскую гарадскую пракуратуру, рашэннем адміністрацыі Першамайскага раёна яго ўключылі ў склад участковай камісіі №17. Аднак свайго прозвішча сярод чальцоў камісіі ён не знайшоў.

ЦВК "папярэдзіў" давераную асобу Лукашэнкі, кіраўніка БТ Генадзя Давыдзьку

24.09.2015 ЦВК "папярэдзіў" давераную асобу Лукашэнкі, кіраўніка БТ Генадзя Давыдзьку

"Пікеты, рупары і нават гітары. Кандыдаты ў прэзідэнты праводзяць актыўную выбарчую кампанію. Давераныя асобы дзейснага прэзідэнта займаюцца вырашэннем канкрэтных праблем", — паведамляе ў вечаровых навінах тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства