Навіны на тэму: выбары-2015
29.09.2015 Клімавічы: сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч быў пад пагрозай крымінальнага пераследу за паклёп і абразу прэзідэнта
Падпалкоўнік Кавалёў азнаёміў Балобіна з пастановай аб адмове ва ўзбуджэнні супраць яго крымінальнай справы па арт. арт.367 і 368 Крымінальнага кодэкса (“Паклёп у адносінах прэзідэнта РБ” і “Абраза прэзідэнта РБ”).
29.09.2015 Баранавічы: гарвыканкам дазволіў пікет за свабодныя і дэмакратычныя выбары
Мясцовая выканаўчая ўлада дае дазвол на правядзенне пікета 4 кастрычніка за свабодныя і дэмакратычныя выбары без прымусу і фальсіфікацыі. Масавае мерапрыемства плануецца правесці ў дазволеным гарвыканкамам месцы, заяўлена, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек.
29.09.2015 У Маладэчне сустрэча з даверанай асобай Лукашэнкі прайшла ў памяшканні, не вызначаным для гэтых мэтаў
Выкарыстанне для агітацыйных мэтаў Палаца культуры з’яўляецца парушэннем Рашэння № 832 Маладзечанскага райвыканкама ад 8 верасня 2015 г., бо гэтае памяшканне не вызначана для такіх мерапрыемстваў.
29.09.2015 У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў
Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сябраў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску.
28.09.2015 Гарадоцкія назіральнікі зафіксавалі занадта вялікую колькасць ахвотных прагаласаваць дома
У Леаніда Гаравога ёсць вялікія сумневы, што за адзін дзень 23 верасня, як выходзіць па дакументах сябраў камісіі, два чалавекі, якія дзяжурылі на ўчастку з 17.00 да 19.00, маглі прыняць па 100 і больш заяў. А лічбы сведчаць якраз пра гэта.
28.09.2015 Гомель: назіральнікі звярнуліся ў ЦВК наконт распаўсюду агітацыйных матэрыялаў, выдадзеных з парушэннямі заканадаўства
Агітацыйныя ўлёткі, якія ўтрымліваюць біяграфічныя дадзеныя чатырох кандыдатаў, не адпавядаюць патрабаванням п. 10.5 Дапаможніка для членаў тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта, зацверджанага пастановай ЦВК.
28.09.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 21 − 27 верасня
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
28.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Cістэмных зменаў у галіне правоў чалавека не назіраецца” (відэа)
Пад час канферэнцыі БДІПЧ АБСЕ па чалавечым вымярэнні адбыўся сайд-івент з удзелам беларускіх грамадскіх арганізацый: Асамблеі НДА, Цэнтра прававой трансфармацыі, а таксама кампаній "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і "Права выбару".
28.09.2015 Глуск: спісы выбаршчыкаў -- недасканалыя, агітацыя – толькі за Лукашэнку, месцы для назіральнікаў – як заўсёды (фота)
І. Кірын не знайшоў у спісах нікога з пражываючых разам з ім у кватэры, у тым ліку і сына, які там зарэгістраваны. На яго просьбу патлумачыць, чаму так адбылося, сябры камісіі не здолелі даць канкрэтнага адказу.
28.09.2015 Яўген Ліпковіч: Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Ідзіце на выбары і назірайце за імі (відэа)
Папулярнейшы блогер і пісьменнік Яўген Ліпковіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах.
28.09.2015 Баранавічы: пікет у падтрымку Таццяна Караткевіч і супраць расійскіх вайсковых баз скончыўся затрыманнем футбольных фанатаў
У Баранавічах грамадскі актывіст Рыгор Грык 27 верасня зладзіў пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч, супраць расійскіх вайсковых баз і за сацыяльныя правы людзей. Пікет праходзіў у маладым парку пад бел-чырвона-белым, украінскім і сцягам прафсаюзу РЭП.
28.09.2015 На Брэстчыне найбольш заўважная актыўнасць Таццяны Караткевіч і яе каманды
Яшчэ ў пачатку верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч сустракалася з выбаршчыкамі Пінска, Лунінца і Мікашэвічаў. 30 верасня яна плануе правесці перадвыбарчыя сустрэчы ў Баранавічах, Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне. Завершыцца паездка сустрэчай з выбаршчыкамі Брэста.
28.09.2015 У Баранавічах адбылася дыскусія па пытанні абмежавання тэрмінаў прэзідэнцтва ў Беларусі
У ёй прынялі удзел першы намеснік старшыні БСДП (Грамада), былы спікер Вярхоўнага Савета Мечыслаў Грыб, намеснікі старшыні Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец.
28.09.2015 У Брэсце 10 кастрычніка плануецца пікет супраць пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта
Як паведаміла старшыня гарадской структуры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, адпаведеная заява на правядзенне 10 кастрычніка такой акцыі ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам.
28.09.2015 Таццяна Караткевіч у Слоніме: “Па нашых падліках, павінен быць другі тур выбараў” (фота з сустрэчы з выбаршчыкамі)
На сустрэчу прыйшло больш за 100 чалавек рознага ўзросту: ад пенсіянераў да маладых людзей. Пасля выступу кандыдата ў прэзідэнты, якую слонімцы слухалі з вялікай цікавасцю, спадарыню Караткевіч проста засыпалі рознымі пытаннямі.