Навіны на тэму: выбары-2015
01.10.2015 У Віцебску хочуць правесці 21 пікет за байкот выбараў
Заяўкі на акцыі ў тры раённыя адміністрацыі горада падалі сябры КХП БНФ. Партыйцы хочуць праводзіць пікеты ва ўсіх трох раёнах горада штодня з 5 па 11 кастрычніка.
01.10.2015 У вёсках Бярозаўскага раёна заўважана агітацыйная прадукцыя толькі за Лукашэнку і Караткевіч
Калі ў вытворчых памяшканнях КУСП “Бярозаўскае” з’явіліся ўлёткі Таццяны Караткевіч, то тут жа былі сарваныя і выкінуты ў сметніцу пільным ідыёлагам КУСП Ірынай Краўчук. Ірына Віктараўна сказала, што трэба, каб былі ўлёткі пра ўсіх чатырох кандыдатаў. На пытанне, чаму сябры перадвыбарчага штаба Караткевіч павінны дбаць пра ўсіх кандыдатаў, Краўчук адказала: пытайцеся ў майго дырэктара.
01.10.2015 ЦВК – праваабаронцу: указанне месцаў працы сябраў камісій не прадугледжваецца законам
Старшыня ЦВК указала, што пералік абавязковых звестак аб камісіях і іх членах змешчаны ў частцы сёмай артыкула 34 Выбарчага кодэкса РБ, у адпаведнасці з якой павінны ўказвацца прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага члена камісіі, спосаб вылучэння ў склад камісіі, месца знаходжання і нумары тэлефонаў камісіі.
01.10.2015 У Магілёве назіральнікам не дазволяць фатаграфаваць і прысутнічаць пры перадачы дакументаў з участковых камісій ў тэрытарыяльныя
30 верасня адбыліся трэнінгі для кіраўнікоў участковых выбарчых камісій у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Магілёва (фота). На трэнінгу, які адбываўся у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, прысутнічаў праваабаронца Барыс Бухель.
01.10.2015 Каля 80 жыхароў Бярозы прыйшлі на сустрэчу з Таццянай Караткевіч (фота)
На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч, якая адбывался пад бел-чырвона-белым сцягам у Бярозе на галоўнай плошчы горада, прыйшло каля 80 чалавек. Сустрэча прайшла без эксцэсаў. Нават не было відаць міліцыі, але каля плошчы стаялі легкавікі з людзьмі ў цывільным.
01.10.2015 Бялыніцкая раёнка распавяла пра сустрэчу выбаршчыкаў з Таццянай Караткевіч нейтральна
Таццяна Караткевіч праводзіла перадвыбарчую сустрэчу з выбаршчыкамі і ў Шклове, аднак шклоўская раённая газета “Ударны фронт” ні водным словам не ўзгадала пра візіт кандыдата ў прэзідэнты РБ у Шклоўскі раён.
01.10.2015 Старшыня Магілёўскай абласной камісіі: “Агітацыйная кампанія ідзе без напружанасці і канкурэнцыі”
Так ахарактэрызаваў этап агітацыі Валеры Берастаў газеце “Магілёўскія ведамасці”. У гэтым жа нумары газеты ад 25 верасня прыводзяцца сацыялагічныя звесткі, паводле якіх на выбары збіраецца пайсці 86,2% выбаршчыкаў.
01.10.2015 На сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 300 брэстчан (фота)
Таццяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Брэсце. Яна стала першым з кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, хто наведаў гэты горад падчас агітацыйнага перыяду сёлетняй выбарчай кампаніі.
01.10.2015 Магілёўскі праваабаронца лічыць, што адсутнасць індывідуальных запрашэнняў на выбары – не выпадковая
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што адсутнасць індывідуальных запрашэнняў на выбары з’яўляецца адным з новых прынцыповых адрозненняў гэтай выбарчай кампаніі ад усіх папярэдніх.
01.10.2015 Агітацыя ці антыагітацыя? Бабруйская газета аздобіла біяграфіі кандыдатаў цытатамі
Самыя кароткія і неадназначныя цытаты ад Улаховіча: "Казаць аб тым, што іду ад улады ці з кішэні вылез, не трэба. Гэта дурымарства". "Расія не заўсёды паслядоўная. Былі дзве сястры, а яна яшчэ трох прывяла ў Мытны саюз".
01.10.2015 Каардынацыйная Рада грамадскіх арганізацый і палітычных партый Магілёўшчыны заклікала падтрымаць Аляксандра Лукашэнку
Са словаў магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, гэта першы выпадак яўнай агітацыі ў мясцовых СМІ ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, калі не браць пад увагу публікацыі з выбарчымі праграмамі кандыдатаў.
30.09.2015 Жыхароў Бабруйскага раёна заклікаюць галасаваць за "палітыка глабальнага гістарычнага маштабу"
У газеце Бабруйскага раёну "Трыбуна працы" з'явіўся традыцыйны зварот да выбаршчыкаў ад Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.
30.09.2015 У Магілёве з’явіліся першыя ўлёткі ў падтрымку Таццяны Караткевіч
Актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюдзілі іх каля гандлёвых цэнтраў, размешчаных у Кастрычніцкім раёне Магілёва. Распаўсюд агітацыйных матэрыялаў у падтрымку іншых кандыдатаў у прэзідэнты ў абласным цэнтры не быў заўважаны.
30.09.2015 На паседжанні Гродзенскай ТВК ішла размова пра дзеянні адносна схільных да тэрарызму і экстрэмізму, а таксама пра кантроль над iнтэрнэтам
У Гродне прайшло паседжанне абласной ТВК, на якім разглядаліся пытанні тэхнічнай гатоўнасці усіх службаў па забеспячэнні бесперапыннай працы ў адведзены для галасавання час і ў ноч падліку галасоў.
29.09.2015 Бабруйск: улётак з заклікам галасаваць – шмат, кандыдацкіх – няма
На гарадскіх вуліцах дагэтуль не заўважныя хоць нейкія агітацыйныя друкаваныя матэрыялы кандыдатаў. Апошнімі дням горад яшчэ больш абклеілі ўлёткамі і расцяжкамі з заклікамі галасаваць, але вось за каго -- неясна.