Навіны на тэму: выбары-2015
05.10.2015 Пракуратура правяла прафілактычную размову з дырэктарам першага рудніка "Беларуськалія", які збіраўся кантраляваць яўку на выбарах
“Праваабаронцаў за свабодныя выбары” атрымалі адказы з пракуратыры і следчага камітэта Салігорскага раёна на дзеянні кіраўніцтва ААТ “Беларуськалій”.
05.10.2015 Бабруйск: на сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 150 выбаршчыкаў, на пікет супраць авіябазы – каля 30 (фота)
Усім месцаў не хапіла, людзі стаялі ў праходах. На сустрэчы таксама прысутнічалі карэспандэнты незалежных і дзяржаўных СМІ, шмат чыноўнікаў. Побач з камандай Караткевіч села старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Ірына Епіфанава.
05.10.2015 Пракурор Глуска апублікаваў матэрыял ЦВК пад сваім прозвішчам. З памылкамі
Згодна тлумачэнняў галоўнага рэдактара “Радзімы” І. Грамыка і пракурора Глускага раёна Л. Палевіча, у артыкуле пракурора “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” сапраўды дапушчаны памылкі з-за таго, што пры выкарыстанні матэрыяла з сайта ЦВК у тэкст патрапілі нумары старонак.
05.10.2015 Упершыню ў гісторыі Глуск наведала кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі (фота)
4 кастрычніка ў Глуску адбыўся перадвыбарчы пікет кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Упершыню ў гісторыі гэты гарадскі пасёлак на Магілёўшчыне наведаў кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
05.10.2015 У Магілёве з выбаршчыкамі сустрэліся Караткевіч і Улаховіч. Лукашэнка і Гайдукевіч накіроўвалі сваіх давераных асоб
Цягам агітацыйнай кампаніі да абласнога цэнтра здолелі даехаць Мікалай Улаховіч і вылучэнка ад кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч. Сяргей Гайдукевіч, як і Аляксандр Лукашэнка, у Магілёве так і не з’явіліся.
05.10.2015 У Калінкавічах участковыя камісіі вучаць працаваць на выбарах па фільму «Майстра-клас ад правакатараў»
У Калінкавічах прайшоў трэнінг для старшынь і членаў участковых камісій пад назвай «Свабодныя дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры». Мэта мерапрыемства - «выпрацоўка алгарытму правільных дзеянняў у кожным з амаль трыццаці разгледжаных эпізодаў».
05.10.2015 На “Магілёўхімвалакно” рабочым прапануюць прагаласаваць датэрмінова
У якасці бонуса ў любы працоўны дзень датэрміновага галасавання начальства абяцае адпускаць работнікаў дамоў адразу пасля абеду. Пра такі стымул для галасавання паведаміў адзін з работнікаў прадпрыемства.
04.10.2015 Брэст: гарвыканкам забараніў пікет супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі на новы прэзідэнцкі тэрмін
Як распавяла ініцыятар пікета, старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, падставай для забароны з’явілася тое, што ў тым самым месцы свой пікет ладзяць прыхільнікі Таццяны Караткевіч.
04.10.2015 Баранавічы: ад дазволенага пікета за свабодныя і дэмакратычныя выбары заяўнік адмовіўся з-за бязлюднага месца
"Я напісаў заяву ў гарвыканкам і адмовіўся ад заяўленага пікета 4 кастрычніка, таму што пікет дазволілі праводзіць толькі ў старым парку горада з боку вуліцы Міцкевіча, дзе, фактычна, няма людзей".
03.10.2015 Старшыня Бярозаўскага райвыканкама: “Педагагічныя работнікі заўсёды былі надзейнай апорай дзяржавы”
На Дзень настаўніка, які ў Бярозе адзначаўся на раённым узроўні, выступіў старшыня райвыканкама Юрый Наркевіч. Ён павіншаваў настаўнікаў, распавёў пра тыя дасягненні, якія мае асвета Бярозаўшчыны, і завершыў сваю прамову выбарчай тэматыкай.
02.10.2015 У Гомелі быў затрыманы актывіст АГП, які раздаваў грамадзянам запрашэнні на дазволеныя агітацыйныя сходы
Мерапрыемства з мэтай агітацыі супраць выбрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі плануюць правесці мясцовыя апазіцыянеры, якія атрымалі ўжо на сход з выбарцамі дазвол.
02.10.2015 На Магілёўшчыне найбольшую актыўнасць дэманструюць прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі
Правяла некалькі сустрэч з выбаршчыкамі на Магілёўшчыне і кандыдат Таццяна Караткевіч. Мікалай Улаховіч правёў сустрэчу з выбаршчыкамі ў Магілёве ў мясцовым каледжы спажывецкай кааперацыі. Пра сустрэчы Сяргея Гайдукевіча ніякай інфармацыі няма.
02.10.2015 Cлонімскі райвыканкам адмовіў Івану Шэгу ў правядзенні трох пікетаў (дакумент)
У верасні слонімскі актывіст Іван Шэга падаваў у Слонімскі райвыканкам заяўкі на правядзенне трох пікетаў 3, 4 і 5 кастрычніка ў падтрымку агульнабеларускай акцыі “За мірную, нейтральную Беларусь!”.
01.10.2015 Супраць Валерыя Міснікава, не ўключанага ва ўчастковую камісію, распачалі адміністрацыйную справу
Спадара Міснікава выклікалі ў РАУС Чыгункачнага раёну, дзе маёр Аляксандар Рыбакоў апытаў яго па факце звароту ў пракуратуру. Падчас размовы, лічыць памочнік пракурора Сяргей Сініцкі, спадар Міснікаў яго абразіў. Пракурор склаў рапарт, што Валерый Місьнікаў назваў яго «неадэкватам».
01.10.2015 Баранавічы: з’явілася першая інфармацыя аб сустрэчы з Таццянай Караткевіч
Інфармацыі аб магчымых сустрэчах жыхароў Баранавічаў з Сяргеем Гайдукевічам і Мікалаем Улахавічам пакуль не было. На афіцыйным сайце Баранавіцкага выкаўчага камітэта па-ранейшаму няма аніякай інфармацыі пра кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя дзеючага кіраўніка нашай краіны.