Навіны на тэму: выбары-2015
06.10.2015 Салігорскія назіральнікі просяць камісіі правесці падлік галасоў сумленна і адкрыта
Назіральнікі просяць выконваць норму Выбарчага кодэксу аб асобным падліку галасоў з агучваннем лічбаў пасля кожнага этапу. Таксама аўтары зваротаў просяць даць магчымасць любому з назіральнікаў убачыць кожны бюлетэнь і за каго ў ім аддадзены голас.
06.10.2015 У дзяржаўных ВНУ пачаўся ціск на студэнтаў у сувязі з выбарамі
6 кастрычніка стала вядома пра шматлікія выпадкі прымусу студэнтаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.
06.10.2015 Салігорск: на перадвыбрачай сустрэчы Шапіра пагражаў выбарчшыкам міліцыяй і КДБ
Некалькі вострых пытанняў, датычных ўшчыльнення, жыллёвага будаўніцтва, мясцовага самакіравання ды эканомікі пачуць Сямёну Шапіры ўсё ж давялося. Вось толькі рэакацыю даверанай асобы на іх адэкватнай назваць цяжка.
06.10.2015 Бабруйск: на датэрміновае галасаванне – паток навучэнцаў
На бабруйскім выбарчым участку №27, які знаходзіцца ў аўтатранспартным каледжы, навучэнцы галасуюць цэлымі групамі. Незалежны назіральнік Аляксандр Смірноў распавёў, што на 16.30 тут ужо прагаласавалі 118 чалавек.
06.10.2015 Выкладчык Гомельскага політэхнічнага каледжу прывяла галасаваць дзве групы навучэнцаў
На ўчастку №12 на 13.30 6 кастрычніка ўжо прагаласавалі 126 чалавек, у асноўным гэта навучэнцы каледжу. Сярод тых, хто прагаласаваў, былі толькі 5-7 пенсіянераў. На іншых участках – больш сціплыя лічбы тых, хто прагаласаваў датэрмінова.
06.10.2015 Магілёў: імянныя паштоўкі як спосаб кантролю за галасаваннем студэнтаў
Кожнаму, хто галасуе ў першы раз, члены камісіі ўручаюць імянныя паштоўкі, а таксама сувенірныя магніцікі. Алесь Буракоў мяркуе, што імянныя паштоўкі – гэта выдатны спосаб кантролю маладых выбаршчыкаў, бо па іх можна меркаваць, хто прыйшоў, каб прагаласаваць, а хто -- не.
06.10.2015 Віцебскі назіральнік: "На мінулых выбарах абмежаванняў для нас было меней"
"Да 14 гадзін 6 кастрычніка на маім участку прагаласавалі 120 чалавек, у асноўнай масе моладзь. Тады як на суседні участак №46, да якога прыпісаны звычайныя жылыя дамы, прыйшлі прагаласваць прыблізна 5-10 чалавек".
06.10.2015 Анлайн-маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў ва ўніверсітэтах
МПГ “Студэнцкая Рада” падчас датэрміновага галасавання запусціла анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем правоў студэнтаў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.
06.10.2015 Пікеты пра байкот выбараў у Віцебску не дазволілі
Паводле афіцыйных адказаў, прычына забароны – не ў змесце і не ў мэце акцый. А толькі ў тым, што заяўнікі не прыклалі дамовы з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі.
06.10.2015 У Оршы з участкаў выдалілі ўсіх назіральнікаў ад "Справядлівага свету"
Каля 30 назіральнікаў выдалілі з участкаў, бо камісіям падалася неадэкватнай фармулёўка ў пратаколах вылучэння. Ва ўсіх пратаколах напісана, што чалавека накіроўваюць назіраць на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка 2015 года – менавіта такі поўны назоў маюць сёлетнія выбары.
06.10.2015 “Магілёўхімвалакно”: камісіі -- з ліку работнікаў, назіральнікі -- таксама
Атрымліваецца, што работнікі прадпрыемства складаюць участковыя камісіі, назіральнікі з ліку работнікаў прадпрыемства назіраюць за ходам выбараў, а старшыні ўчастковых камісій знаходзяцца ў поўнай залежнасці ад старшыні Кастрычніцкай раённай камісіі, які з’яўляецца начальнікам упраўлення.
06.10.2015 У Крычаве заяўляюць пра гатоўнасць да выбараў: прадукты і артысты будуць, гарэлка пакуль пад пытаннем
У Крычаве 5 верасня адбылося чарговае пасяджэнне Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне аб гатоўнасці да выбараў у Крычаўскім раёне.
05.10.2015 Баранавічы: гарадская камісія рэкамендавала зняць партрэты Аляксандра Лукашэнкі на выбарчых участках
Старшыня ТВК Тамара Шукала адзначыла, што 5 кастрычніка на ранішняй нарадзе кіраўнікоў участковых камісій ім была дадзена агульная рэкамендацыя зняць партрэты Аляксандра Лукашэнкі на ўчастках на ўвесь перыяд галасавання.
05.10.2015 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 28 верасня - 4 кастрычніка
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца актывістамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары».
05.10.2015 У Брэсце на сустрэчу з Мікалаем Улаховічам загадваюць ісці працаўнікам спажыўкааперацыі (дакумент)
Напярэдадні прыезда Улаховіча, які з’яўляецца намеснікам старшыні Мінскага аблспажыўсаюза, усе унітарныя прадпрыемствы, што ўваходзяць у склад Брэсцкага аблспажыўсаюза, праз факс былі разасланыя паведамленні з патрабаваннем да супрацоўнікаў гэтых прадпрыемстваў абавязкова прыйсці на сустрэчу.