Навіны на тэму: выбары-2015

Навучэнцы ліцэю ў Гомелі прадэманстравалі яўку 30% у першы дзень датэрміновага галасавання і атрымалі за гэта паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай

08.10.2015 Навучэнцы ліцэю ў Гомелі прадэманстравалі яўку 30% у першы дзень датэрміновага галасавання і атрымалі за гэта паштоўкі з подпісам Лідзіі Ярмошынай

На ўчастку №61, які размешчаны ў Гомельскім ліцэі лёгкай прамысловасці, навучэнцы ўстановы прадэманстравалі яўку 30% ў першы ж дзень датэрміновага галасавання. Такі энтузіязм моладзі не застаўся незаўважаны.

Баранавічы: за два дні датэрміновага галасавання на участку № 20 разыходжанні ў яўцы амаль у 2 разы

08.10.2015 Баранавічы: за два дні датэрміновага галасавання на участку № 20 разыходжанні ў яўцы амаль у 2 разы

Па выніках другога дня датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 20 у незалежных назіральнікаў і камісіі выявілася вялікае разыходжанне па колькасці прагаласаваўшых.

ЦВК праваабаронцу: Майкі з перадвыбарчым лозунгам Лукашэнкі вырашыў вырабляць вытворца

08.10.2015 ЦВК праваабаронцу: Майкі з перадвыбарчым лозунгам Лукашэнкі вырашыў вырабляць вытворца

ЦВК адказала на скаргу Уладзіміра Лабковіча па продажы ЦУМам маек з перадвыбарчым лозунгам дзеючага прэзідэнта і выкарыстаннем каналам АНТ аднолькавага сімвала ў выглядзе “галачкі” з агітацыйнай кампаніяй А. Лукашэнка.

У Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Магілёва не даюць звестак аб колькасці прагаласаваўшых ў раёне

08.10.2015 У Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі Магілёва не даюць звестак аб колькасці прагаласаваўшых ў раёне

Паводе старшыні камісіі, назіральнікі за выбарамі мусяць толькі прысутнічаць на выбарчых участках, а таксама пасяджэннях камісій, аднак не маюць права перавышаць свае паўнамоцтвы і патрабаваць падобную інфармацыю.

Магілёў: “Малайцы, рабяты, нават з куратарам прыйшлі!”

08.10.2015 Магілёў: “Малайцы, рабяты, нават з куратарам прыйшлі!”

Найбольшае разыходжанне ў яўцы зафіксаваў назіральнік Пётр Шкадун на выбарчым участку №72, які размешчаны ў Ленінскім раёне горада. Паводле яго дадзеных, у другі дзень галасавання прагаласавал 153 чалавекі, па звестках членаў участковай выбарчай камісіі – 274.

Бабруйчане галасуюць пад кантролем начальства

08.10.2015 Бабруйчане галасуюць пад кантролем начальства

"Я назіраю на выбарчым участку № 28, і там адбыўся цікавы выпадак, - распавядае назіральнік Яўген Васьковіч. - Адна жанчына расказала, што "нам у Дэпартаменце аховы загадалі ўсім прагаласаваць пад роспіс". Проста расказала, як пра нейкую звычайную рэч".

Бяроза: прагаласаваўшыя датэрмінова абавязаны адчытацца аб гэтым начальству

08.10.2015 Бяроза: прагаласаваўшыя датэрмінова абавязаны адчытацца аб гэтым начальству

На выбарчым участку №11, які размешчаны ў будынку раённай бальніцы, адбыўся ўвогуле анекдактычны выпадак. Супрацоўнік МНС падыйшоў да стала камісіі і сказаў, што ён ляжыць тут у бальніцы, і яму начальнік сказаў пайсці прагаласаваць.

Глуск: у другі дзень колькасць прагаласаваўшых датэрмінова павялічылася

08.10.2015 Глуск: у другі дзень колькасць прагаласаваўшых датэрмінова павялічылася

Ігар Кірын кажа, што ў другі дзень датэрміновага галасавання колькасць выбаршчыкаў на Глускім выбарчым участку №2 павялічылася – па дадзеных камісіі, 7 кастрычніка тут прагаласавала 90 чалавек, пры тым, што назіральнік налічыў 87 прагаласаваўшых.

У Крычаве пастаўлена задача, каб датэрмінова прагаласавалі не меней за 25% выбаршчыкаў

08.10.2015 У Крычаве пастаўлена задача, каб датэрмінова прагаласавалі не меней за 25% выбаршчыкаў

Па інфармацыі назіральнікаў, у Крычаўскім райвыканкаме была праведзена адмысловая нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, на якім перад імі была пастаўлена задача забяспечыць яўку на датэрміновае галасаванне ў Крычаўскім раёне не менш за 25% выбаршчыкаў.

Салігорск: члены камісій і назіральнікі - работнікі адных і тых жа прадпрыемстваў

08.10.2015 Салігорск: члены камісій і назіральнікі - работнікі адных і тых жа прадпрыемстваў

У Салігорску незалежныя назіральнікі адзначаюць, што на ўчастках для галасавання прысутнічюаць назіральнікі, якія адначасова з’яўляюцца падначаленымі асобных сяброў выбаркамаў па-за выбарчым працэсам.

У Маладзечне актывіста БХД прымусілі сысці з назірання пад пагрозай звальнення

08.10.2015 У Маладзечне актывіста БХД прымусілі сысці з назірання пад пагрозай звальнення

У Маладзечне аказваецца ціск на прыхільнікаў аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», якія ўдзельнічаюць у назіранні ў межах кампаніі «Права выбару».

Агітацыйныя сходы супраць абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі прайшлі ў Гомелі

07.10.2015 Агітацыйныя сходы супраць абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі прайшлі ў Гомелі

Сходы прайшлі ў актавай зале сярэдняй школы №57 і ДК «Гомсельмаш». На першай сустрэчы прысутнічалі каля 60 чалавек, на другой, у ДК «Гомсельмаш» - каля 150.

Кіраўніцтва “Беларуськалія” спрабавала пакараць незалежны прафсаюз за відэазапіс, які выкрыў арганізацыю кантролю над яўкай з боку адміністрацы

07.10.2015 Кіраўніцтва “Беларуськалія” спрабавала пакараць незалежны прафсаюз за відэазапіс, які выкрыў арганізацыю кантролю над яўкай з боку адміністрацы

Прыблізна праз тыдзень пасля з’яўлення відэа ў сеціве, галоўны герой роліку – дырэктар першага рудаўпраўлення Аляксандр Гарбачоў - на адной з працоўных планёрак абвінаваціў сябраў Незалежнага прафсаюза гарнякоў у ажыццяўленні гэтай акцыі.

Справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года

07.10.2015 Справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года

Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

На сустрэчу з Мікалаем Улаховічам у Віцебску сабралася каля 25 чалавек

07.10.2015 На сустрэчу з Мікалаем Улаховічам у Віцебску сабралася каля 25 чалавек

У прамове прагучалі меркаванні па розных праблемах. Прыкладам, пра тое, што што ў Беларусі трэба ўводзіць новую сімволіку – "не бел-чырвона-белую", але і не былую савецкую – а абсалютна новую, "ва ўнісон сённяшняму дню". Спадар Улаховіч сказаў, што ён супраць беларускамоўнага навучання ў школах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства