Навіны на тэму: выбары-2015

Назіральнік: «У Рэчыцы на ўчастку выбарчым працэсам кіруе міліцыянер, а не старшыня камісіі”

09.10.2015 Назіральнік: «У Рэчыцы на ўчастку выбарчым працэсам кіруе міліцыянер, а не старшыня камісіі”

8 кастрычніка Валеру Пуціцкаму, які назірае за выбарамі на ўчастку №20, размешчаным у памяшканні сярэдняй школы №2 Рэчыцы, міліцыянер забараніў адсочваць працэс апячатвання скрыні.

Бабруйск: скаргі па фактах кантролю за датэрміновым галасаваннем накіраваны ў ТВК і пракуратуру

09.10.2015 Бабруйск: скаргі па фактах кантролю за датэрміновым галасаваннем накіраваны ў ТВК і пракуратуру

Аляксандр Смірноў, назіральнік ад кампаніі "Права выбару" на ўчастку №27, падаў скаргі ў ТВК Ленінскага раёну і бабруйскую пракуратуру. Нагодай стаў выпадак з выкладчыцай і сябрам камісіі Наталляй Кароль, якая выклікала навучэнцаў каледжу на ўчастак.

У Магілёве давераныя асобы Лукашэнкі правялі 20 сустрэч з выбаршчыкамі. Толькі 2 з іх анансаваліся

09.10.2015 У Магілёве давераныя асобы Лукашэнкі правялі 20 сустрэч з выбаршчыкамі. Толькі 2 з іх анансаваліся

Пра сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і дырэктаркі ТРК “Магілёў” Ірыны Акуловіч з працоўнымі калектывамі і студэнтамі ВНУ нідзе раней не паведамлялася. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што яму было вядома толькі пра дзве сустрэчы.

Баранавічы: дадзеныя па яўцы камісіі і незалежных назіральнікаў яшчэ больш разыходзяцца

09.10.2015 Баранавічы: дадзеныя па яўцы камісіі і незалежных назіральнікаў яшчэ больш разыходзяцца

У выніковым пратаколе, які быў вывешаны 8 кастрычніка пасля 19.00 для агульнага азнаямлення, пазначана, што ў гэты дзень на выбарчым участку № 20 прагаласавала 247 грамадзян, а ў назіральнікаў аказалася толькі 119. За тры дні датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 20 дадаткова “прагаласаваў” 291 чалавек.

Бабруйск: за адмову прагаласаваць датэрмінова жыхары "могуць выляцець з інтэрнату"

09.10.2015 Бабруйск: за адмову прагаласаваць датэрмінова жыхары "могуць выляцець з інтэрнату"

Аб тым, што камендант настойліва рэкамендаваў прагаласаваць датэрмінова, назіральнікам расказалі жыхары інтэрнату №10 па вуліцы 50 год ВЛКСМ.

З прадпрыемстваў і ўстаноў Салігоршчыны людзі ідуць галасаваць датэрмінова групамі па 10-20 чалавек

09.10.2015 З прадпрыемстваў і ўстаноў Салігоршчыны людзі ідуць галасаваць датэрмінова групамі па 10-20 чалавек

"У параўнанні з першым днём датэрміновага галасавання ў чацвер нашыя назіральнікі зафіксавалі сярэдні рост яўкі ў чатыры разы. У асноўным ідуць работнікі з прадпрыемстваў гораду групамі па дзесяць - дваццаць чалавек", - кажа рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка.

У Брэсце смс з заклікам галасаваць на выбарах дасылаюць нават замежным грамадзянам

09.10.2015 У Брэсце смс з заклікам галасаваць на выбарах дасылаюць нават замежным грамадзянам

Брэсцкім праваабаронцам вядома пра тое, што смс са згаданым тэкстам было даслана грамадзянцы Малдовы, якая мае від на жыхарства у Беларусі, але не можа браць удзел у выбарах. Тым не менш, праваабаронцы не выключаць выпадкаў удзелу у галасаванні іншаземцаў, бо Цэнтрвыбаркам дазволіў выдаваць выбарчыя бюлетэні не толькі па пашпартах.

У Мінску назіральніцу за дзень двойчы пазбавілі акрэдытацыі

09.10.2015 У Мінску назіральніцу за дзень двойчы пазбавілі акрэдытацыі

У Мінску назіральніцу кампаніі “Права выбару-2015” Марыю Паклонскуюдвойчы за дзень пазбавілі акрэдытацыі. Дзяўчына назірала за выбарамі на ўчастку №65 Першамайскага раёна.

Камісія ўчастку №14 Гродна не дае звестак пра колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання

08.10.2015 Камісія ўчастку №14 Гродна не дае звестак пра колькасць выбарцаў, унесеных у спісы для галасавання

8 кастрычніка адбылося паседжанне ўчастковай камісіі, на якім прысутнічалі 9 чалавек – сябраў камісіі. Адзінагалосна сябры камісіі, якія ўсе з’яўляюцца настаўнікамі СШ №2, дзе размешчаны выбарчы ўчастак №14, прагаласавалі супраць прадстаўлення такой інфармацыі.

Віцебск: студэнты масава ідуць галасаваць датэрмінова, а ў камісій не супадаюць лічбы (дакументы)

08.10.2015 Віцебск: студэнты масава ідуць галасаваць датэрмінова, а ў камісій не супадаюць лічбы (дакументы)

"Паводле пратаколу, вывешанага на ўчастку пасля першага дня датэрміновага галасавання, участковая камісія мела 2050 бюлетэняў. Добра, што я яго сфатаграфаваў! Бо раніцай 7 верасня, перад пачаткам галасавання, пратакол быў ужо іншы – колькасць атрыманых бюлетэняў была ўжо 2150 штук".

Справаздача па выніках назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года

08.10.2015 Справаздача па выніках назірання за трэцім днём датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015 года

Больш 400 кароткатэрміновых назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядуць штодзённае назіранне за правядзеннем датэрміновага галасавання больш чым на 200 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі краіны.

Салігорск: рашэнне па звароце незалежнага назіральніка аб сумленным падліку галасоў старшыня камісіі разгледзеў адзінаасобна

08.10.2015 Салігорск: рашэнне па звароце незалежнага назіральніка аб сумленным падліку галасоў старшыня камісіі разгледзеў адзінаасобна

"Рашэнне прыняў старшыня выбаркаму спадар Кудзелка абсалютна адзінаасобна. Сутнасць яго адказу звялася да сцверджання, што ўсё будзе зроблена ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, як і заўсёды".

У Баранавічах назіральнікі заяўляюць пра падробку дакументаў датэрміновага галасавання

08.10.2015 У Баранавічах назіральнікі заяўляюць пра падробку дакументаў датэрміновага галасавання

Назіральнікі з Баранавічаў зафіксавалі падробку выбарчых дакументаў у два першыя дні датэрміновага галасавання.

У Гродне на ўчастку №110 старшыня камісіі перарабіў ранейшы пратакол датэрміновага галасавання

08.10.2015 У Гродне на ўчастку №110 старшыня камісіі перарабіў ранейшы пратакол датэрміновага галасавання

7 кастрычніка да абеду назіральнік Раман Юргель зайшоў на ўчастак№110 і на стэндзе інфармацыі ўбачыў дадзеныя ў пратаколе УВК за 06.10.2015 з агульнай лічбай выданых бюлетэняў - 2500. У той жа дзень у пратаколе за 07.10.2015 старшыня камісіі Юрый Бекіш памяняў лічбы колькасці атрыманых бюлетэняў.

У віцебскай школе Лукашэнка ўжо не толькі прэзідэнт, але і дзяржаўны сімвал (фота)

08.10.2015 У віцебскай школе Лукашэнка ўжо не толькі прэзідэнт, але і дзяржаўны сімвал (фота)

На стэндзе "Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь" побач з выявамі герба, сцяга і гімнам размешчаны партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Пад партрэтам ёсць подпіс, што гэта прэзідэнт краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства