Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Леаніда Судаленкі

11.01.2021 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае пераслед Леаніда Судаленкі

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрскі праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выказвае “крайнюю занепакоенасць” з нагоды пераследу юрыста гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна” Леаніда Судаленкі.

Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі прэстыжную міжнародную прэмію «За годны лад жыцця – 2020»

04.12.2020 Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі прэстыжную міжнародную прэмію «За годны лад жыцця – 2020»

Старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». 

У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія “хросныя”

24.11.2020 У Марфы Рабковай і яшчэ васьмі палітвязняў з’явіліся еўрапейскія “хросныя”

Яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краінаў далучыліся да кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco #WeStandBYyou. У межах ініцыятывы беларускімі вязнямі будуць апекавацца “хросныя” з Германіі, Аўстрыі і Нідэрландаў.

Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.

Пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя парушэнні правоў чалавека, Чэмпіянат свету па хакеі немагчымы

12.11.2020 Пакуль у Беларусі не спыняцца масавыя парушэнні правоў чалавека, Чэмпіянат свету па хакеі немагчымы

Сумесная заява праваабарончых арганізацый аб немагчымасці правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 Беларусі

Дэпутаты еўрапейскіх парламентаў працягваюць кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

11.11.2020 Дэпутаты еўрапейскіх парламентаў працягваюць кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

За апошні тыдзень яшчэ дзевяць дэпутатаў з краінаў ЕС далучыліся да кампаніі праваабарончай арганізацыі Libereco #WeStandBYyou. Мэтай ініцыятывы з’яўляецца падтрымка палітычных зняволеных у Беларусі.

Міжнародны ПЭН-клуб заклікаў вызваліць усіх затрыманых дзеячаў культуры ў Беларусі

07.11.2020 Міжнародны ПЭН-клуб заклікаў вызваліць усіх затрыманых дзеячаў культуры ў Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя PEN International выступіла з заявай у знак салідарнасці з дзеячамі культуры ў Беларусі, якія зазнаюць перслед. ПЭН заклікае вызваліць усіх затрыманых за мірныя пратэсты і спыніць іх пераслед.

"Грамадзянская салідарнасць" – за эфектыўныя дзеянні па выкананні рэкамендацый АБСЕ

06.11.2020 "Грамадзянская салідарнасць" – за эфектыўныя дзеянні па выкананні рэкамендацый АБСЕ

5 лістапада платформа “Грамадзянская салідарнасць” выступіла з заявай у межах даклада Маскоўскага механізма АБСЕ у адносінах да Беларусі.

Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі вызваліць журналістку і праваабаронцу Марыну Кастылянчанка

04.11.2020 Front Line Defenders заклікае ўлады Беларусі вызваліць журналістку і праваабаронцу Марыну Кастылянчанка

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць незалежную журналістку і праваабаронцу "Вясны" Марыну Кастылянчанка, а таксама зняць усе абвінавачванні, выдвінутыя ў дачыненні да яе і затрыманага ў судзе валанцёра "Вясны" Аляксандра Паплаўскага, паколькі яны выкліканыя выключна іх законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю.

50-ы "хросны" беларускага палітвязня: Катрын Гёрынг-Экард стала "хроснай" праваабаронцы Андрэя Чапюка

02.11.2020 50-ы "хросны" беларускага палітвязня: Катрын Гёрынг-Экард стала "хроснай" праваабаронцы Андрэя Чапюка

У рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай НДА “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, Катрын Гёрынг-Экард узяла на сябе абавязак “хроснай” беларускага праваабаронцы, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка.

Libereco патрабуе свабоды для грамадзянкі Швейцарыі, арыштаванай у Беларусі

19.10.2020 Libereco патрабуе свабоды для грамадзянкі Швейцарыі, арыштаванай у Беларусі

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае беларускія ўлады вызваліць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, якая была затрыманая месяц таму, 19 верасня, падчас мірнага жаночага маршу ў Мінску.

Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Марфу Рабкову

30.09.2020 Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікае вызваліць Марфу Рабкову

Платформа грамадзянскай салідарнасці выступіла з заявай у падтрымку каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай, у якой патрабуе ад беларускіх ўладаў неадкладнага і безумоўнага вызвалення праваабаронцы і спынення крымінальнай справы супраць яе.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне і судовы пераслед адвакаткі Людмілы Казак

28.09.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асудзіла адвольнае затрыманне і судовы пераслед адвакаткі Людмілы Казак

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла заяву, у якой выказала “глыбокую занепакоенасць” з нагоды затрымання і судовага пераследу адвакаткі Марыі Калеснікавай Людмілы Казак.

Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

22.09.2020 Заява аб спыненні ціску на Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Адукацыйны Дом правоў чалавека ў Чарнігаве (Украіна) працягвае выступаць за дэмакратыю і выказваць супраціў у дачыненні да затрыманняў і гвалту ў Беларусі. 

"Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

17.09.2020 "Вясна" атрымала прэстыжную польскую прэмію "Арол" імя Яна Карскага

За шматгадовую працу па абароне правоў чалавека, годнасці і дэмакратыі Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў прэстыжную польскую прэмію “Арол” імя Яна Карскага. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 17 верасня. Прэмію ад імя Таварыства Яна Карскага ўручыў амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Артур Міхальскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства