Навіны на тэму: выбары-2014

Брэст: улады прынеслі прабачэнні за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучэнцаў ад Партыі БНФ (дакументы)

03.03.2014 Брэст: улады прынеслі прабачэнні за несапраўдныя звесткі пра колькасць вылучэнцаў ад Партыі БНФ (дакументы)

Такая была рэакцыя на скаргу Брэсцкай абласной арганізацыі гэтай партыі, дзе паведамлялася, што ва ўсіх афіцыйных дакументах пазначана меншая колькасць зарэгістраваных кандыдатаў ад Партыі БНФ.

Брэст: супольны пікет кандыдатаў (фота)

03.03.2014 Брэст: супольны пікет кандыдатаў (фота)

У Брэсце апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў упершыню зладзілі агульны агітацыйны пікет. Ён адбыўся 2 сакавіка, а ўдзел у акцыі бралі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама кампаніі “Гавары праўду!”.

Бялыніцкая раённая выбарчая камісія ўтойвае судзімасці праўладных кандыдатаў

02.03.2014 Бялыніцкая раённая выбарчая камісія ўтойвае судзімасці праўладных кандыдатаў

Бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” (№15 ад 22 лютага 2014) гогда апублікавала звесткі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў, аднак чамусьці забылася надрукаваць інфармацыю пра маючыяся ў кандыдатаў судзімасці.

Брэст: суд адмовіўся разглядаць адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП

02.03.2014 Брэст: суд адмовіўся разглядаць адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да кіраўніка абласной арганізацыі АГП

Як распавёў сам Уладзімір Вуек, пратакол аб нібыта здзейсненным адміністратыўным правапарушэнні датычыўся праведзенага 30 студзеня ў Брэсце пікета ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета Дыяны Касцюковіч, якая з’яўляецца сябрам АГП.

Шклоўскія актывісты скардзяцца на парушэнні выбарчага заканадаўства

02.03.2014 Шклоўскія актывісты скардзяцца на парушэнні выбарчага заканадаўства

Па словах Рыгора Кастусёва, мясцовыя ўлады не хочуць, каб людзі ў Шклоўскім раёне даведаліся пра рэальныя прыбыткі шклоўскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў, якія складаюць абсалютную большасць з зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, а таксама наяўнасць у іх судовых пакаранняў.

Альтэрнатыўны кандыдат з Горак скардзіцца на перадузятае стаўленне выбарчай камісіі

02.03.2014 Альтэрнатыўны кандыдат з Горак скардзіцца на перадузятае стаўленне выбарчай камісіі

Па словах Андрэя Бажко, спачатку нейкіх асаблівых праблем не было, аднак яны пачаліся пасля таго, як ён выказаў пратэст супраць таго, што ў агульнай перадвыбарчай улётцы з інфармацыяй пра кандыдатаў у дэпутаты яго дадзеныя паставілі на апошняя месца.

Рэчыца: незалежны кандыдат атрымаў папярэджанне

01.03.2014 Рэчыца: незалежны кандыдат атрымаў папярэджанне

28 лютага на паседжанні Рэчыцкай раённай выбарчай камісіі было вынесена папярэджанне кандыдату ў дэпутаты райсавету, каардынатару кампаніі «Гавары праўду!» Алегу Шабетніку. Як паведаміў назіральнік Валер Пуціцкі, папярэджанне было вынесена за тое, што давераная асоба кандыдата збірала подпісы за правядзенне «Народнага рэферэндуму».

Гродна: абласная выбарчая камісія не задаволіла аніводнай з 9 скаргаў

28.02.2014 Гродна: абласная выбарчая камісія не задаволіла аніводнай з 9 скаргаў

28 лютага адбылося паседжанне Гродзенскай абласной выбарчай камісіі, на якім разглядаліся скаргі незарэгістраваных па розных акругах вобласці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Прысутны на паседжанні назіральнік Віктар Сазонаў паведаміў, што агулам камісіяй было разгледжана 9 скаргаў ад 8 розных грамадзянаў.

Кобрын: звальненне кандыдата тлумачаць прафнепрыдатнасцю

28.02.2014 Кобрын: звальненне кандыдата тлумачаць прафнепрыдатнасцю

“Нічога асабістага, загадалі звольніць,” -- гэтыя словы пачуў у свой адрас ад дырэктара прыватнага прадпрыемства “Велпак-Кобрын” Андрэя Безэ сябра аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Віктар Гарбачэўскі з Кобрына, які балатуецца кандыдатам ў дэпутаты гарадскога савета.

Пікеты ў Рэчыцкім раёне — пад пільным наглядам міліцыі і ўлады (фота)

28.02.2014 Пікеты ў Рэчыцкім раёне — пад пільным наглядам міліцыі і ўлады (фота)

Пікеты праходзілі ў дазволеных месцах – на пляцоўках каля сельскіх Дамоў культуры. Па словах назіральніка, у Каравацічах пікет прайшоў без эксцэсаў, не лічачы прысутнасці ўчастковага міліцыянера. У вёсцы Перавалока за ўдзельнікамі пікета сачылі невядомыя з аўтамабіля, якія здымалі ўсё на відэакамеру.

28.02.2014 Суд зарэгістраваў Ільлю Дабратвора кандыдатам

Менскі гарадзкі суд скасаваў рашэньне выбарчых камісіяў Заводзкага раёну і Менску, якія былі адмовіліся зарэгістраваць грамадзкага актывіста Ільлю Дабратвора кандыдатам у дэпутаты Менскага гарадзкога савету.

Бабруйск: На выбары ідуць начальнікі

27.02.2014 Бабруйск: На выбары ідуць начальнікі

Цікава падаюцца звесткі пра ранейшую судзімасць кандыдатаў. Пра старшыню бабруйскай суполкі "Справядлівага Свету" Арцёма Мігалкіна паведамляецца не толькі "быў раней судзімы", але і цытуецца артыкул. А пра дырэктара ТДА "НикВладТех" Дзмітрыя Бірукова напісалі проста "раней судзімы".

Парламенцкія "давыбары" ў Кобрыне і Крычаве праводзіца не будуць

27.02.2014 Парламенцкія "давыбары" ў Кобрыне і Крычаве праводзіца не будуць

Зазуля і Краўцоў, прызначаныя кіраўнікамі ў Кобрынскі райвыканкам і Гродзенскі аблвыканкам адпаведна, насуперак закону не склалі свае дэпутацкія паўнамоцтвы. Яны працягваюць працаваць і ў выканаўчай, і ў заканадаўчай уладзе. Пры гэтым абодва сцвярджаюць, што ў парламенце ім заробак не налічваюць.

Скасаваная рэгістрацыя апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты

27.02.2014 Скасаваная рэгістрацыя апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты

На пасяджэнні 26 лютага гарадская выбарчая камісія скасавала рэгістрацыю кандыдата ў дэпутаты ад Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Анатоля Заўялава. Ён вылучаўся партыяй па магілёўскай Сасновай выбарчай акрузе №18.

Салігорскі тэлеканал дыскрэдытуе незалежнага назіральніка (відэа)

27.02.2014 Салігорскі тэлеканал дыскрэдытуе незалежнага назіральніка (відэа)

У сваім апошнім рэпартажы пра выбары ў мясцовы Савет дэпутатаў Салігорскі тэлевізійны канал заняўся дыскрэдытацыяй тутэйшага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэту Леаніда Мархоткі, які ажыццяўляе доўатэрміновае назіранне за ходам выбарчай кампаніі на Салігоршчыне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства