Навіны на тэму: выбары-2014

Гродна: “дэпутат” як сінонім заможнасці

14.03.2014 Гродна: “дэпутат” як сінонім заможнасці

Калі звярнуць увагу на сацыяльны і маёмасны стан кандыдатаў у дэпутаты гродзенскага гарадскога савету, то высвятляецца, што сярод вылучаных уладай асобаў – спрэс высокія чыноўнікі, службоўцы і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія маюць досыць вялікія па мерках Беларусі заробкі і высокі маёмасны стан.

Бабруйск: Толькі пяць кандыдатаў стварылі фонды

14.03.2014 Бабруйск: Толькі пяць кандыдатаў стварылі фонды

З 88 кандыдатаў у мясцовы Савет і 26 у абласны толькі пяць скарысталіся магчымасцю стварэння ўласных выбарчых фондаў. Нагадаем, што з бягучага года кандыдатам не выдаткоўваюцца сродкі на вядзенне перадвыбарчай агітацыі, і яны павінны самі фармаваць свае фонды праз афармленне спецыяльных выбарчых рахункаў у банку.

Мазыр: кандыдату ў абласны савет вынеслі папярэджанне

13.03.2014 Мазыр: кандыдату ў абласны савет вынеслі папярэджанне

Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, кандыдата абвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў свае агітацыйныя матэрыялы без стварэння выбарчага фонда кандыдата і парушыў артыкулы 45 і 47 Выбарчага кодэкса Беларусі. Уладзмір Рэпко балатуецца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Следчы камітэт праводзіць праверку па справе падлогу дакументаў старшынёй віцебскай гарадской выбарчай камісіі

13.03.2014 Следчы камітэт праводзіць праверку па справе падлогу дакументаў старшынёй віцебскай гарадской выбарчай камісіі

Віцебскія актывісты Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў лічаць старшыню камісіі вінаватай у крымінальным злачынстве – падлогу і фальсіфікацыі дакументаў падчас праверкі сапраўднасці подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі

13.03.2014 Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі

Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны - дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку.

Баранавічы: кандыдат працягвае змаганне за  друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы

13.03.2014 Баранавічы: кандыдат працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Мікалай Чарнавус працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы. Ён накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газеты “Наш край” заяву, у якой паведаміў, што ўнёс некаторыя змены ў сваю праграму і просіць яе надрукаваць.

У Магілёве кандыдат дабіўся перадруку ўлётак з біяграфічнымі дадзенымі

13.03.2014 У Магілёве кандыдат дабіўся перадруку ўлётак з біяграфічнымі дадзенымі

Члены выбарчай камісіі ўжо паспелі распаўсюдзіць палову надрукаванага наклада ўлётак па Ямніцкай выбарчай акрузе №35 (абласны Савет дэпутатаў) і ўвесь наклад па Завадской выбарчай акрузе №3 (гарадскі Савет дэпутатаў), аднак пасля скаргі Паўлоўскага ў абласную пракуратуру і абласную выбарчую камісію прыпынілі распаўсюд гэтых улётак.

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч дазволіў сабе рукапрыкладства ў адносінах да кандыдата

13.03.2014 Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч дазволіў сабе рукапрыкладства ў адносінах да кандыдата

Кандыдат у дэпутаты Мікашэвіцкага гарсавета Леанід Дубаносаў завітаў да дырэктаркі мясцовага Дома культуры “Граніт”, каб узгадніць час сустрэчы з выбаршчыкамі, запланаванай на 16 сакавіка. Нягледзячы на тое, што ДК вызначаны гарвыканкамам для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі, дырэктарка сказала, што сама не можа прыняць рашэнне.

Брэст: суд пакараў удзельнікаў агітацыйнага пікету аднаго з кандыдатаў у дэпутаты

12.03.2014 Брэст: суд пакараў удзельнікаў агітацыйнага пікету аднаго з кандыдатаў у дэпутаты

Лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а актывісты гэтай партыі Дыяна Касцюковіч і Юры Жыдовіч - на 10 базавых велічынь кожны. Яны былі пакараны за пікет, які быў ініцыяваны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй і адбыўся на вуліцы Савецкай у Брэсце 24 лютага.

Незалежныя кандыдаты з Оршы абмяркоўваюць магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах

12.03.2014 Незалежныя кандыдаты з Оршы абмяркоўваюць магчымасць калектыўнай адмовы ад удзелу ў выбарах

"Мы абмяркоўваем сітуацыю, якая склалася па віне аршанскай друкарні. Мы не можам распачаць агітацыйную кампанію, бо нам не друкуюць нашы ўлёткі. Камусці абяцаюць вырабіць іх толькі напрыканцы гэтага тыдня, а некаторым – і ўвогуле кажуць, што да выбараў могуць не паспеюць," – распавёў кандыдат ад Партыі БНФ Ігар Казмярчак.

Шклоўская раённая выбарчая камісія падманула Рыгора Кастусёва

12.03.2014 Шклоўская раённая выбарчая камісія падманула Рыгора Кастусёва

Рыгор Кастусёў падаў паўторную заяву ў пракуратуру Шклоўскага раёна, у якой зноў звярнуў увагу на парушэнні выбарчага заканадаўства, а таксама паўторна папрасіў супрацоўнікаў пракуратуры патлумачыць, ці правамоцна пасаду старшыні Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў займае Міхаіл Паўловіч, які мае судзімасць.

Аляксей Гаўруцікаў не змог адолець сцяну цэнзуры дубровенскай газеты

12.03.2014 Аляксей Гаўруцікаў не змог адолець сцяну цэнзуры дубровенскай газеты

Віцебскі незалежны кандыдат у дэпутаты абласнога савету не можа скарыстацца сваім правам надрукаваць агітацыйныя матэрыялы ў дубровенскай раённай газеце. У гэтым яму адмаўляе рэдактар дзяржаўнага выдання. І ЦВК у адказе на скаргу Аляксея Гаўруцікава падтрымлівае гэтую пазіцыю, маўляў, "мае права адмовіць".

Лябедзьку пакаралі штрафам на 3.9 млн рублёў

12.03.2014 Лябедзьку пакаралі штрафам на 3.9 млн рублёў

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінску лідэра АГП прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 б.в. Суддзя - Якубоўскі.

Гродна: абласны суд не задаволіў скаргі сябраў АГП

11.03.2014 Гродна: абласны суд не задаволіў скаргі сябраў АГП

У Гродзенскім абласным судзе 11 сакавіка прайшоў разгляд скаргаў трох актывістаў АГП – Аляксандры Васілевіч, Ежы Грыгенчы і Ірыны Давідовіч. Усе яны імкнуліся аспрэчыць пастанову суддзі Алены Пятровай, якая пакарала партыйных актывістаў за правядзенне 7 лютага бягучага году нібыта несанкцыянаванага пікету вялікімі штрафамі.

Вадзіма Саранчукова пазбавілі кандыдацкага статусу

11.03.2014 Вадзіма Саранчукова пазбавілі кандыдацкага статусу

Адзінага кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага гарсавету ад Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова гарадская выбарчая камісія “зняла” з выбарчага працэсу. Пра гэта Саранчукову паведамілі на чарговым пасяджэнні гарадской камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства