Навіны на тэму: выбары-2012

Слуцк: Акруговая камісія не ўступілася за ідэолага

16.08.2012 Слуцк: Акруговая камісія не ўступілася за ідэолага

На абмеркаванні ўзяў слова намеснік старшыні акруговай камісіі Пётр Даўгучыц, у нядаўнім мінулым працаваў намеснікам старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі. Як ні дзіўна, Пётр Даўгучыц не заступіўся за сваю пераемніцу.

Барысаў: Выканкамаўская газета байкатуе выбары

16.08.2012 Барысаў: Выканкамаўская газета байкатуе выбары

З пачатку выбарчай кампаніі на Барысаўшчыне газета мясцовага райвыканкаму “Адзiнства” абрала тактыку байкоту выбараў: ні аднаго рашэння вертыкалі адносна выбараў у выданні апублікавана не было.Только 2 інфармацыі, якія з'явіліся на старонках газеты, мелі прывязку да рэгіёну.

Слонім: прэтэндэнт у кандыдаты скардзіцца на акруговую камісію ў ЦВК

16.08.2012 Слонім: прэтэндэнт у кандыдаты скардзіцца на акруговую камісію ў ЦВК

Іван Шэга паведаміў, што ў сваёй заяве яны распавялі пра тое, як “працуе” акруговая камісія, якую ўзначальвае Алена Мачаліна. “ Я некалькі разоў прыходзіў у Слонімскі райвыканкам, дзе знаходзіцца кабінет выбарчай камісіі, ён пастаянна зачынены".

  Барысаў: сустракацца з выбаршчыкамі можна на танцавальнай пляцоўцы і за трыбунай стадыёна

15.08.2012 Барысаў: сустракацца з выбаршчыкамі можна на танцавальнай пляцоўцы і за трыбунай стадыёна

Барысаўскі райвыканкам вызначыў месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў для кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб тэрыторыі, якія не асабліва наведваюцца насельніцтвам. Такім чынам, масавыя мерапрыемствы кандыдатаў будуць праводзіцца не ў мнагалюдных месцах, а, хутчэй, у месцах адсутнасці людзей.

Бабруйск: Пікеты ў лесапарках і на стадыёнах, агітацыйныя матэрыялы – на прыпынках і каля ЖЭУ

15.08.2012 Бабруйск: Пікеты ў лесапарках і на стадыёнах, агітацыйныя матэрыялы – на прыпынках і каля ЖЭУ

На тэрыторыі Першамайскага раёна для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асобаў выдзелена актавая зала Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Гэтае памяшканне - не самы горшы варыянт, побач прыпынак гарамадскага транспарту, гэта фактычна цэнтр гораду, негледзячы на тое, што насупраць знаходзяцца гарадскія могілкі.

Пінск: подкуп выбаршчыкаў

15.08.2012 Пінск: подкуп выбаршчыкаў

На ўваходзе адной з пінскіх крамаў гараджанам, якія прыйдуць на вераснёўскія выбары, абяцаюць “працэнты за нашт кошт”.

Слуцкая раёнка маўчыць пра колькасць прэтэндэнтаў у кандыдаты

15.08.2012 Слуцкая раёнка маўчыць пра колькасць прэтэндэнтаў у кандыдаты

Галоўны рэдактар газеты “Слуцкі край” Валянціна Ражанец прыслухалася да парадаў старшыні Слуцкага райвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, які рэкамендаваў ёй больш пісаць пра выбары.

Бабруйск: у Ленінскай акрузе да рэгістрацыі дайшлі не ўсе прэтэндэнты

15.08.2012 Бабруйск: у Ленінскай акрузе да рэгістрацыі дайшлі не ўсе прэтэндэнты

Сярод тых, хто падаў у камісію Ленінскай акругі дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты, не ўказаныя прозвішчы лідэра суполкі свабоднага прафсаюза Міхаіла Кавалькова, магілёўскага сябра “Справядлівага свету” Аляксандра Ірхо, дырэктара ПП “Воримохит” і навуковага супрацоўніка НАН Аляксандра Ціхамірава.

У Брэсце вызначаны месцы для агітацыі

15.08.2012 У Брэсце вызначаны месцы для агітацыі

Брэсцкі гарвыканкам зацвердзіў пералік месцаў для правядзення агітацыі кандыдатамі ў дэпутаты. У гэтым спісе дамінуюць пляцоўкі на спартовых аб'ектах, у гарадскіх парках і скверах, актавыя залы школ, гімназій і ўстаноў культуры.

Салігорск: пра выбары піша толькі “Шахцёр”

15.08.2012 Салігорск: пра выбары піша толькі “Шахцёр”

На мінулым тыдні артыкулы выбарчай тэматыкі з’явіліся толькі ў выканкамаўскай газеце. Пэўная інфармацыі проста мусіць там публікавацца, астатнія матэрыялы ўтрымліваюць агульныя звесткі альбо крытыку Захаду і апазыцыі. Іх аўтрам выступае адзін чалавек, што таксама надае абсурднасць сітуацыі.

У Магілёве КДБ умешваецца ў выбарчы працэс

15.08.2012 У Магілёве КДБ умешваецца ў выбарчы працэс

14 жніўня да Уладзіслава Ярашова, які збірае подпісы ў падтрымку дэмакратычнага кандыдата ад Руху “За свабоду” Уладзіміра Пунчанку, завітаў супрацоўнік КДБ, які спрабаваў даведацца, колькі плацяць за подпісы і хто кіруе і арганізоўвае гэты працэс.

Слуцк: Кіраўнік штаба прэтэндэнта ад «Гавары праўду!» паскардзілася на ідэолага

15.08.2012 Слуцк: Кіраўнік штаба прэтэндэнта ад «Гавары праўду!» паскардзілася на ідэолага

Юлія Балакір, кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ад кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Солапа звярнулася са скаргай на дзеянні намесніка старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Ларысы Дабравольскай ў акруговую камісію па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 і Цэнтрвыбаркам.

Глыбоцкая пракуратура шукае Яраслава Берніковіча

15.08.2012 Глыбоцкая пракуратура шукае Яраслава Берніковіча

Найверагоднейшая прычына выкліку да пракурораў – гэта запіс на старонцы ў Фэйсбуку з прапановай дапамагчы прыхільнікам байкоту парламенцкіх выбараў. З гэтай нагоды ў пракуратуры ўжо дапыталі журналіста Кастуся Шыталя, які распавёў пра ініцыятыву Берніковіча на незалежным рэгіянальным сайце westki.info

Полацк: збор подпісаў на працоўных месцах пракуратура не лічыць незаконным (дакумент)

15.08.2012 Полацк: збор подпісаў на працоўных месцах пракуратура не лічыць незаконным (дакумент)

Назіральнік Юрый Бельскі падчас кампаніі па зборы подпісаў двойчы пісаў заявы ў пракуратуру Полацка аб выяўленых ім фактах парушэння выбарчага заканадаўства.В абодвух выпадках сябры ініцыятыўнай групы Наталлі Гуйвік, з'яўляючыся кіраўнікамі, збіралі подпісы падначаленых у падтрымку свайго кандыдата ў працоўны час.

Рагачоўская раённая газета асвоіла жанр палітычнай карыкатуры

15.08.2012 Рагачоўская раённая газета асвоіла жанр палітычнай карыкатуры

Лексіка, якой карыстаецца галоўны рэдактар, калі хоча выказацца пра апазіцыянераў: «оппы», «кодла», «адшчапенцы», «здраднікі», «перабежчыкі». Зараз раённая газета перыядычна змяшчае на сваім сайце абразлівыя карыкатуры, дэматыватары і спасылкі на іншыя сайты, якія паліваюць брудам прадстаўнікоў апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства