Навіны на тэму: выбары-2012
16.08.2012 Мазыр: месцы для правядзення перадвыбарчай агітацыі – не вельмі зручныя
"Пры ўмове рэгістрацыі ўсіх пяці прэтэндэнтаў у дэпутаты, усім можа не хапіць месца для размяшчэння агітацыйнай прадукцыі на маленькіх дошках аб’яў і інфармацыйных стэндах. Але, калі гэта ўсё ж такі стане магчымым – не застанецца вольнага месца для размяшчэння аб’яў ды афіш для Дома культуры, кінатэатра, тэатра. Іх праца можа быць паралізавана!"
16.08.2012 У Пінску выбары будуць безальтэрнатыўнымі?
Старшыня Пінскай гарадской арганізацыі ПБНФ Аляксандар Рамановіч заяўляў, што пасля з’езду ПБНФ, які адбудзецца 15 верасня, здыме сваю кандыдатуру з выбараў. Калі гэта адбудзецца, то ў сталіцы Палесся пройдуць безальтэрнатыўныя выбары, і Зінаіда Мандроўская без праблем пройдзе на другі тэрмін у беларускі парламент.
16.08.2012 Правяраць подпісы сябры акруговых камісій у Оршы будуць у вольны ад працы час
Наступны этап праверкі - абыход падпісаўшыхся грамадзян з мэтай выяўлення сапраўднасці подпісаў. На пытанне аднаго з прысутных на паседжанні,ці адпусцяць яго з працы для праверкі подпісаў выбаршчыкаў, быў дадзены адказ, што сябры камісіі выконваюць свае абавязкі ў вольны час.
16.08.2012 Аршанскія камісіі сфармаваныя з міратворцаў і памочнікаў ахвярам узброеных канфліктаў
Пры праглядзе складу ўчастковых выбарчых камісій у Оршы немагчыма пазбавіцца ад думкі, што горад на Дняпры знаходзіцца ў самым эпіцэнтры нейкага ўзброенага канфлікту ці іншай небяспечнай пазаштатнай сітуацыі. Судзіце самі, больш чым у палове ўчастковых камісій прысутнічаюць вылучэнцы ад Беларускага таварыства Чырвонага крыжа.
16.08.2012 Баранавічы: беспрацоўны прэтэндэнт у дэпутаты абскарджвае звальненне ў судзе
У Баранавіцкім гарадскім судзе 15 жніўня прайшло папярэдняе слуханне бакоў ў справе звальнення Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода. Суддзя Мікалай Сельмановіч заслухаў бакі і прызначыў працяг разгляду справы на 28 жніўня.
16.08.2012 Баранавічы: старшыня камісіі аправяргае “хлусню” назіральніка шляхам фальсіфікацыі дакументаў
15 жніўня ў Баранавічах на пасяджэнні акруговай камісіі №5 старшыня Таццяна Латышава прапанавала да разгляду Акт фальсіфікацыі пратакола № 1, пададзены назіральнікам Сяргеям Гоўшам. Каб даказаць “хлусню” назіральніка, яна прадставіла прысутным пратакол №1 – як высветлілася, дакумент паўторна сфальсіфікаваны.
16.08.2012 Суд не задаволіў скаргу БСДП (Грамада) на неўключэнне яе сябраў ва ўчастковыя камісіі
Суд Заводскага раёна Мінска не задаволіў скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на неўключэнне васьмі яе сябраў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Заводскага раёна.
16.08.2012 Сёння ідэолагі і чыноўнікі на Магілёўшчыне распавядаюць пра выбары
Нарэшце жыхары розных раёнаў Магілёўскай вобласці змогуць атрымаць больш-менш падрабязную інфармацыю аб выбарчай кампаніі, якая ўжо даўно ідзе ў краіне. Да гэтага раённыя газеты надавалі тэме выбараў у Палату прадстаўнікоў зусім няшмат увагі, абмяжоўваючыся ў асноўным перадрукоўкай матэрыялаў БЕЛТА.
16.08.2012 Мазыр: за Сяргея Касцяна падпісаліся 269 чалавек, не пражываючых на ягонай акрузе
Уладзімір Целяпун: "Гэта подпісы грамадзян, якія не пражываюць на тэрыторыі дадзенай выбарчай акругі. Магчыма, калі адкінуць гэтыя подпісы, у прэтэндэнтаў не будзе неабходных 1000 подпісаў, і таму лічба сабраных за іх подпісаў не агучвалася сакратаром АВК..."
16.08.2012 ЦВК не паверыла, што подпісы збіраліся з парушэннямі
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Аляксандр Мельнік атрымаў адказ з Цэнтрвыбаркаму на сваю скаргу, якая тычылася парушэнняў выбарчага заканадаўства з боку дырэктара брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага, які таксама вылучыў сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
16.08.2012 Магілёў: скаргі аб неўключэнні ва ўчастковыя камісіі суды не задаволілі
Суды Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва не задаволілі пазовы грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” аб неўключэнні іх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Суды адбыліся адпаведна 13 і 15 жніўня.
16.08.2012 Баранавічы: пракурор Більдзейка ўхіляецца ад выканання сваіх абавязкаў
Назіральнік Сяргей Гоўша 15 жніўня атрымаў адказ пракурора г. Баранавічы Більдзейкі А.А. на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў звязку з адміністрацыйнай справай па абвінавачванні яго ў дробным хуліганстве.
16.08.2012 Віцебск: у Чыгуначным раёне – найменей месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі
Самыя лепшыя магчымасці для агітацыі – у Першамайскім раёне, і гэта лагічна, бо Першамайскі – самы буйны раён Віцебску. "Пакрыўджаным" выглядае Чыгуначны раён – тут вызначаны ўсяго два месцы для вулічнай агітацыі і толькі тры залі для сустрэч у памяшканнях.
16.08.2012 Салігорск: праверка подпісаў прайшла, як па маслу
На паседжанні акруговай выбарчай камісіі 15 жніўня правяраліся подпісы ў падтрымку дэпутаткі Мінскага абласнога савета дэпутатаў Таісы Данілевіч і старшыні Акцябрскага сельсавета Ірыны Бас. У Салігорску шляхам збора подпісаў вылучаліся выключна праўладныя кандыдаты.
16.08.2012 Ціск КДБ на магілёўца Уладзіслава Ярашова працягваецца
Сёння, 16 жніўня, невядомы патэлефанаваў Уладзіславу Ярашову, сябру ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты ад Руха “За свабоду” Уладзіміра Пунчанкі, і прапанаваў яму з’явіцца на размову ў Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ.