Навіны на тэму: выбары-2012

Цэнтрвыбаркам адмяніў папярэджанне Ганне Канюс

17.08.2012 Цэнтрвыбаркам адмяніў папярэджанне Ганне Канюс

На паседжанні 17 жніўня Цэнтрвыбаркам практычна аднагалосна (супраць прагаласаваў толькі сакратар ЦВК Мікалай Лазавік) задаволіў скаргу Ганны Канюс і адмяніў папярэджанне. Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, хоць з боку Канюс і былі “дапушчаныя неэтычныя дзеянні, але гэта не з'яўляецца падставай для вынясення папярэджання”.

Слонім: прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў старшыня камісіі Мачаліна трымае ў сакрэце

17.08.2012 Слонім: прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў старшыня камісіі Мачаліна трымае ў сакрэце

“Такую інфармацыю мы нават у Цэнтральную выбарчую камісію не даем”, — заявіла старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна на пытанне незалежных назіральнікаў.

Леанід Гаравы: "Палітычным партыям няма праходу" (відэа)

17.08.2012 Леанід Гаравы: "Палітычным партыям няма праходу" (відэа)

13 жніўня суд Гарадоцкага раёну не задаволіў скаргу Віцебскага абласнога камітэту БСДП (Грамада) на рашэнне Гарадоцкага гарвыканкаму, які, фармуючы ўчастковыя выбарчыя камісіі, не ўключыў у іх склад ніводнага прадстаўніка ад апазыцыйных партыяў.

Праваабаронцу Тацяну Рэвяку апыталі ў КДБ (абноўлена)

17.08.2012 Праваабаронцу Тацяну Рэвяку апыталі ў КДБ (абноўлена)

У палове на адзінаццатую раніцы 17 жніўня сябру Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяне Рэвяцы са схаванага нумару патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і прапанаваў пад’ехаць да іх для размовы.

У Бабруйску распачаўся ціск на сябраў АГП

17.08.2012 У Бабруйску распачаўся ціск на сябраў АГП

Лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева выклікалі ў КДБ на сёння, а ў Андрэя Казлова, які вылучаецца ад АГП на выбары па Першамайскай акрузе, адбылася непрыемная размова з падаткавым інспектарам.

Патэнцыйнага кандыдата ад БНФ папрасілі звольніцца з працы

17.08.2012 Патэнцыйнага кандыдата ад БНФ папрасілі звольніцца з працы

Сябра Сойму і сябра Рады Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Яўген Рыбакоў, вылучаны кандыдатам ў дэпутаты, страціў працу, паведамляе прэсавая служба партыі.

ЦВК аднёс назіральнікаў ад БХК да разраду «іншых»

17.08.2012 ЦВК аднёс назіральнікаў ад БХК да разраду «іншых»

Цэнтрвыбаркам пазбягае згадкі Беларускага Хельсінкскага камітэта ў сваіх матэрыялах. У табліцы звестак аб нацыянальных назіральніках няма прамога згадвання аб арганізацыі, хоць ад БХК на цяперашніх парламенцкіх выбарах працуе 85 назіральнікаў.

Мінск: самая вялікая канкурэнцыя за дэпутацкае крэсла - у Кастрычніцкай акрузе

17.08.2012 Мінск: самая вялікая канкурэнцыя за дэпутацкае крэсла - у Кастрычніцкай акрузе

Найбольш высокі конкурс на дэпутацкае крэсла ў сталіцы зафіксаваны ў Кастрычніцкай акрузе № 97, дзе балатуецца адразу 10 чалавек. Мінімальная колькасць прэтэндэнтаў у Мінску назіраецца ў Васняцоўскай акрузе № 93.

Гародня: распачаўся псіхалагічны ціск на патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты

17.08.2012 Гародня: распачаўся псіхалагічны ціск на патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты

Актыўнасць міліцыянтаў дзіўным чынам супала з запрашэннем Вадзіма Саранчукова на паседжанне камісіі Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50, дзе збіраецца балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Барысаў: камунальнікі трэціруюць незалежную газету (відэа)

17.08.2012 Барысаў: камунальнікі трэціруюць незалежную газету (відэа)

Спачатку працоўнікі ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё» па распараджэнні з выканкама знялі шыльду «Барысаўскіх навінаў» над уваходам у пад'езд жылога дома, дзе размешчана рэдакцыя выдання, а затым паспрабавалі дэмантаваць жалезны каркас, на які мацавалася шыльда. Пры гэтым ніякіх пісьмовых прадпісанняў на дэмантаж у працоўных не было. Галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас быў вымушаны выклікаць міліцыю.

Быхаў: лесаводам і жывёлаводам распавялі пра чаканні ўладаў ад гэтых выбараў

17.08.2012 Быхаў: лесаводам і жывёлаводам распавялі пра чаканні ўладаў ад гэтых выбараў

Інфармацыйна-прапагандысцкая група начале з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Ліліяй Тарасевіч 16 жніўня сустрэлася з калектывамі Новабаярскага лясніцтва і Ямніцкай малочна-таварнай фермы СВК “Валадарскі”, каб распавесці, хто мусіць атрымаць мандат дэпутата і колькі тураў галасавання трэба ўладам.

Барысаў: прызначана дата суду супраць забароны пікета «Свабоду Алесю Бяляцкаму»

17.08.2012 Барысаў: прызначана дата суду супраць забароны пікета «Свабоду Алесю Бяляцкаму»

Праваабаронцам Марыне Статкевіч і Алегу Мацкевічу прыйшлі павесткі з Барысаўскага раённага суда пра дату і час пасеждання па іх пазове супраць забароны мясцовымі ўладамі пікета «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Вынікі назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп і зборам подпісаў

17.08.2012 Вынікі назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп і зборам подпісаў

Падчас перадвыбарчых мерапрыемстваў зафіксаваныя перашкоды з боку ўлад у дачыненні да сябраў ініцыятыўных груп апазіцыйных кандыдатаў і выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць тых, каго падтрымлівае ўлада.

У Смаргоні – толькі адзінае месца для масавых мерапрыемстваў

17.08.2012 У Смаргоні – толькі адзінае месца для масавых мерапрыемстваў

З кожнымі выбарамі ў Смаргоні і Смаргонскім раёне становіцца ўсё меней месцаў, дзе раённыя ўлады дазваляюць праводзіць масавыя мерапрыемствы – мітынгі і пікеты. Гэтым разам ў самім горадзе райвыканкам выдзеліў для гэтай мэты толькі летні амфітэатр гарадскога парку.

Маладэчна: райвыканкам шкадуе месцаў для пікетавання

17.08.2012 Маладэчна: райвыканкам шкадуе месцаў для пікетавання

Згодна з рашэннем райвыканкама, на ўвесь горад Маладэчна выдзелена ўсяго 8 месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў па-за памяшканнямі, якія знаходзяцца там, дзе людзі адпачываюць ці займаюцца спортам. І толькі адно з гэтых месцаў знаходзіцца ў цэнтры горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства